Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Лечма́н, лэчма́н, лічма́н, лычма́н ’маністы, жаночая аздоба на шыі’ (малар., драг., Сак.). Укр.личма́н ’тс’, ст.-укр.личмани́ ’металічныя бляшкі для лічэння’, рус.кур.личман ’тс’ польск.liczman (з XVI ст.) ’тс’. Паводле Слаўскага (4, 242–243), усе словы паходзяць з польск. мовы, дзе liczman (< liczyć) з’яўляецца калькай з лац.calculus ’каменьчык для лічэння', утворанай ад licz‑ і суф.‑man (як łachman і інш.). Аб іншых версіях гл. там жа.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
фесто́н
(фр. feston, ад іт. festone)
1) жывапісная або скульптурная аздоба ў выглядзе зубчастага або хвалістага ўзору, гірлянды;
2) адзін з выступаў круглай або зубчастай формы, якімі аблямоўваюцца краі фіранкі, шторы, сукенкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Вінье́тка ’аздабленне ў выглядзе невялікага малюнка на загаловачным лісце кнігі ў пачатку або ў канцы раздзела’ (БРС, КТС). Укр.віньєтка, рус.виньетка (з 1863 г.). Бел. лексема запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 76) < франц.vignette ’віньетка, застаўка’ < vigne ’вінаград, аздоба з галінак і лісцяў вінаграду’ (Даза, 751; Шанскі, 1, В, 102; Махэк₂, 690; БЕР, 1, 149). Фасмер (1, 318) мяркуе, што рус.виньет запазычана з франц.vignette, а рус.виньетка — з ням.Vignette. Апошняе Шанскі (1, В, 102) лічыць памылковым.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
упрыго́жаннен. (аздоба) Schmuck m -(e)s, Schmúckwerk n -(e)s, -e; Verzíerung f -, -en; Zíerde f -, -n (тс.перан.);
ёлачнае ўпрыго́жанне Chrístbaumschmuck m -(e)s, Báumschmuck m, Báumbehang m -(e)s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
trimming
[ˈtrɪmɪŋ]
n.
аздо́баf., упрыго́жаньне
trimmings for a Christmas tree — ца́цкі на ялі́нку
trimmings for a dress — аздо́бы да суке́нкі
trimmings, pl. —
а) абрэ́зкі
б) гарні́р -у m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
adornment
[əˈdɔrnmənt]
n., pl. -s
1) аздо́баf., арнамэ́нт -у m., дэкара́цыя f.
Christmas tree adornments — ца́цкі на ялі́нку
2) упрыго́жваньне; дэкарава́ньне n.
the adornment of the room — дэкарава́ньне пако́ю
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
прыкра́са, ‑ы, ж.
1.часцеймн. (прыкра́сы, ‑рас). Аздоба, упрыгожанне. У архітэктуры будынкаў, што ўзведзены каля станцыі, нам падабаецца прастата, — ніякіх непатрэбных прыкрас.Мележ.Яны [старэйшыя] за працай грамадзянскай самі, Яны ўмеюць бачыць не прыкрасы, А прыгажосць сапраўднейшую часу.Лось.//перан. Перабольшанне, выдумка ў апавяданні, пераказванні. [Косцік] расказваў без лішняй прыкрасы, Як мост узрывалі яны, Як з копкаю разам прыпасы Стаўлялі на плыт патайны.Колас.— Пра бізун я так, для прыкрасы, — кінуў Збан.Шашкоў.
2. Тое, што дабаўляецца ў ежу для каларыйнасці або смаку (мяса, тлушч, пахучыя прыправы і пад.); закраса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыса́да1 ’тронкі ў нажа, мяча і пад.; ложа ў стрэльбе; насадка (касы, сякеры і пад.)’ (Нас., Байк. і Некр., Яруш.), прыса́дка ’насадка (касы, сякеры і пад.)’ (Байк. і Некр.), пріса́да ’ложа стрэльбы’ (Бяльк.). Ад прысадзі́ць ’асадзіць, уставіць’ да садзі́ць (гл.); параўн. у іншых славянскіх мовах з блізкімі значэннямі: рус.дыял.приса́дка ’прымацоўванне, накладанне; асаджванне’, польск.przysada ’аздоба’ і г. д.
Прыса́да2 ’выгода, прыволле’ (ТС), ст.-бел.присадъ ’сядзіба’, укр.приса́да ’тс’. Відаць, семантычнае развіццё прыса́да, прыса́ды ’дрэва ўздоўж дарогі, алея; насаджэнні’ (гл.), або ад прысадзі́ць ’пасадзіць каля чаго- ці каго-небудзь’ (Нас.), параўн.: его прысада хороша, удобства кругом (ТС), што дае падставы вывесці першаснае значэнне ’размяшчэнне, пасяленне’. Гл. аса́да.