bschnüren vt

1) адвя́зваць

2) перавя́зваць

3) ізалява́ць, аддзяля́ць

4) перан. не дава́ць про́дыху

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

segregate

1. [ˈsegrɪgeɪt]

v.t.

1) аддзяля́ць (ад і́ншых)

2) сэгрэгава́ць, ізалява́ць адну́ ра́су ад друго́й

2. [ˈsegrɪgət]

adj.

адасо́блены, ізалява́ны ад і́ншых, сэгрэгацы́йны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

bmachen vt

1) аддзяля́ць, адвя́зваць; здыма́ць (шыльду)

2) дамаўля́цца (пра што-н.); даво́дзіць да ла́ду

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

hive2 [haɪv] v.

1. раі́цца;

hive honey запаса́ць мёд;

hive wisdom набіра́цца ро́зуму

2. жыць ра́зам/гу́ртам/зго́дна

hive off [ˌhaɪvˈɒf] phr. v.

1. зрабі́ць но́вы пчалі́ны рой

2. аддзяля́ць, раздзяля́ць (фірму, прадпрыемства і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Лупня́к ’сланец’ (ТСБМ). Утворана ў 20‑х гадах XX ст. накшталт польск. łupek, чэш., славац. lupek ’тс’, польск. łupień (Сл. Міцкевіча, 4, 178) і ўкр. лупа́к. Узорам магло быць ням. Schieper ’сланец’ < прагерм. *skifran < *skē̌ti ’расшчапляць, паздзіраць, аддзяляць’ (Слаўскі, 5, 325–326; Баханькоў, БЛ, 13, 18).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераборка (піраборка) ’дашчаная перагародка ў хаце; канявая сцяна’ (бялын., докш., Янк. Мат.; Сцяшк. Сл.; Яруш.; Др.-Падб.; Гарэц.; рас., Шатал.; барыс., шуміл., кругл., ЛА, 4). Да пера- і браць (гл.) у значэнні ’аддзяляць частку’ (ТСБМ). Параўн. заборка ’тс’ (рас., Янк. Мат.), рус. дыял. перебира́ть ’перагароджваць’, переборка ’перагародка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

куса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак., каго-што.

1. Хапаць, раніць зубамі, джалам, прыносячы боль.

Сабака кусае.

2. Захопліваць зубамі, аддзяляць, адкусваць ад чаго-н.

К. хлеб.

К. яблык.

3. перан. Крыўдзіць, дапякаць чым-н.

4. Адразаць кавалачкамі.

К. дрот.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Моцна пячы, раздражняць скуру (пра крапіву і некаторыя калючыя расліны).

Кусаць (сабе) локці — шкадаваць аб чым-н. упушчаным, непапраўным.

|| аднакр. кусану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ і кусну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. куса́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лу́чыць ’трапіць, пацэліць’ (ТСБМ, Шат.; КЭС, лаг.; Сл. ПЗБ), ’трапіцца, надарыцца’ (дзярж., Нар. сл.), ’натрапіць, сустрэць’ (ТС; КЭС, лаг.). Укр. лу́чити ’цэліць, прыцэльвацца’, рус. дан., сіб. лучи́ть ’здарацца, дапускаць’, лука́ть ’кідаць што-небудзь’, ’кідаць каменне з прашчы’, уладз., сарат. ’трапляць у цэль’; у выразе: коли бог лучит ’як бог дасць’, ст.-рус. лучити ’дасягаць чаго-небудзь’, ’знаходзіць, сустракаць’, ’даць’; лучитися ’здарацца, адбывацца’, ’прыйсціся’, ст.-польск. łuczyć ’лучыць’, н.-луж. (nad)łucyś se ’здарацца’, чэш. lučiti ’кінуць’, славац. lúčiť ’тс’; славен. lučíti ’кідаць у цэль’, серб.-харв. lúčiti ’знаходзіць, атрымліваць; сустракаць што-небудзь’, макед. лучи ’кідае’, балг. луча ’намерваюся, цэлю, дапускаю, трапляю ў цэль’, ст.-слав. лоучити ’здарацца’. Прасл. lučiti ’цэліць, кідаць у цэль, трапіць’ > ’дасягаць, атрымліваць, сустракаць’ (Слаўскі, 5, 283–285). Да і.-е. *leuk‑ ’глядзець’ (як і *leuk‑ ’свяціць, блішчэць’). І.‑е. адпаведнікі: літ. láukti, lū́čioti ’чакаць’, suláukti ’дачакацца, атрымаць’, ст.-прус. laukīt ’шукаць’, лат. lũkât ’глядзець, спрабаваць’, nùolũkât ’азірацца, назіраць’, nùo‑lũks ’цэль’, ст.-інд. lókate ’назірае’, lokáyati ’бачыць, аглядае’, lōcanam ’вока’, кімр. go‑lwg ’твар’, llygad ’вока’ (< *lukato‑), ст.-грэч. λεύσσω ’бачу, прымячаю’. Асноўнае значэнне і.-е. *leuk‑ было ’глядзець’, якое ў славян змянілася ў ’глядзець вакол сябе’ > ’знаходзіць, дасягаць’, у балтаў — ’глядзець вакол сябе’ > ’чакаць’, ’шукаць’ (Скок, 2, 324–325; Фасмер, 2, 538; Бязлай, 2, 155; БЕР, 3, 529–530; Шустар-Шэўц, 11, 784).

Лучы́ць1 ’яднаць, злучаць’ (ТСБМ), лу́чыць ’сябраваць’ (смарг., Сцяшк. Сл.), лучы́цца ’злучацца, далучацца, прыставаць да кампаніі’ (ТСБМ; КЭС, лаг.), ’сватацца’ (віл., Сл. ПЗБ). Укр. лу́чи́ти, лучи́тися ’тс’, ст.-рус. лучитыаддзяляць, расшчапляць’, лучитися ’аддзяляцца; уцякаць, аддаляцца’; польск. łączyć ’злучаць, яднаць, кантактаваць’, ’злучацца ў пары’, каш. ląčëc ’тс’, ’сутыкацца’, łǫčënë ’заручыны’, з XV ст. з’яўляецца значэнне ’аддзяляць, раздзяляць’, сілез. ’развівацца, заставацца’; н.-луж. łucyś ’з’яднаць, звязваць’, łycyś se ’здарацца’, чэш. loučiti ’дзяліць, разлучаць’, loučiti se ’пакідаць’, славац. lúčiťаддзяляць’; славен. lǫčiti (se) ’тс’, ’адрознівацца’, ’раздвойвацца (аб дарозе)’, серб.-харв. лу́чити сеаддзяляць, адлучаць (цяля)’, ’зганяць у адно месца, напр., свіней’; макед. лачам ’аддзяляю’, ’адлучаю дзіцё ад грудзей’, ’аддзяляць ад асадку’, балг. лъча́ ’тс’, лъча се ’аддзяляцца, быць збоку, пазбягаць людзей’, ст.-слав. лѫчитиаддзяляць, раз’ядноўваць’. Прасл. lǫčiti ’гнуць, згінаць’ — гэта значэнне часткова захавалася ў чэш. lúčiti se ’згінацца, хіліцца’, славен. lǫ́čiti ’гнуцца’, а пасля ў слав. гаворках адбылося развіццё значэння ў двух процілеглых кірунках: ’аддзяляць, раздзяляць’ ⟷ ’злучаць’ (Слаўскі, 5, 77–79). Уплывалі на гэта і прэфіксы дзеяслова. З’яўляецца першасным ітэратывам да прасл. lękti ’гнуць, выгінаць, скрыўляць’. Адпавядаюць лексеме лучыць літ. lankýti ’наведваць’, ’згінаць, схіляць’, lánkioti ’абыходзіць’, lankúoti ’гнуць, рабіць гнуткім’, лат. lùocît ’нахіляць, накіроўваць’ (Фасмер, 2, 537–538; Шустар-Шэўц, 11, 784; БЕР, 3, 565–566 з л-рай).

Лучы́ць2 ’калоць рыбу ноччу васцямі пры святле пучка лучыны’ (полац., З нар. сл.). Да луч3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

winnow

[ˈwɪnoʊ]

1.

v.t.

1) ве́яць

2) адве́йваць

3) аддзяля́ць, адсе́йваць

winnow truth from falsehood — аддзялі́ць пра́ўду ад хлусьні́

2.

n.

1) ве́ялка f.

2) ве́яньне збо́жжа

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ізалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак. і незак., каго-што.

1. Адасобіць (адасабляць), аддзяліць (аддзяляць) ад навакольнага асяроддзя, абставін, умоў і пад. Дзверы не адчыняліся. Аўтаматычныя рэле пасля ўдару герметычна ізалявалі бібліятэку ад астатніх памяшканняў. Шыцік.

2. Змясціць (змяшчаць) асобна, пазбавіць (пазбаўляць) кантактаў з кім‑н. Ізаляваць злачынца. □ Пакуль хвароба не пашыралася, трэба было тэрмінова ізаляваць усіх хворых і зрабіць у хатах дэзінфекцыю. Шамякін. — Я вас не арыштоўваў, а толькі ізаляваў на некаторы час. Чарнышэвіч.

3. Пакрыць ізаляцыяй (у 3 знач.). Ізаляваць электрычны провад.

[Ад фр. isoler.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)