Тарава́ты ’памяркоўны; не скупы’ (карм., ЛА, 3), ’шчодры’ (Янк. БП), тырыва́тый ’добры, шчодры’ (Бяльк.), сюды ж тарава́ціцца (торова́цицьца) ’дэманстраваць шчодрасць’, ’абяцаць; прапанаваць мала’ (Нас.). Рус. тарова́тый, торова́тый перакладаюць як ’спрытны, дасціпны; шчодры, гасцінны’ (Некр. і Байк.), ’маторны’ (Ласт.). Звязваюць з тор ’дарога, шлях; след’, тары́ць ’пракладваць след, шлях’ (гл.), што да *torъ, *toriti, роднасных да *terti (гл. церці), гл. Фасмер, 4, 84; Новое в рус. этим., 233. Да семантыкі параўн. запрато́рыць ’закінуць, падзець невядома дзе’, славен. tóriti ’рассыпаць, растрачваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

glden

a залаты́

das ~e Zitalter — залаты́ век

~e Brge versprchen*абяца́ць залаты́я го́ры

ine ~e Medille — [-'daljə] залаты́ меда́ль

die ~e Rgel — матэм. трайно́е пра́віла

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ат’яжо́жынне ’адмаўленне, аднекванне’ (Бяльк.). Аддзеяслоўны назоўнік з суфіксам ‑нне ад дзеяслова *атʼяжожыць (‑вацца), утворанага з прэфіксам ат‑/ад‑. Беспрэфіксальная форма прадстаўлена ў рускіх гаворках: язать(ся)абяцаць’. Язать Фасмер (4, 549) звязвае з (в)яз‑а‑ть як зваротнае ўтварэнне ад об(в)язать(ся); семантычна пераход ад ’абавязацельства’ да ’адмовы’ ад яго (выражанай прэфіксам ат‑) цалкам магчымы. Не зусім ясная ў гэтым выпадку фанетыка рускіх адпаведнікаў: язжить, яжжить ’бурчаць, лаяць’, ягать крычаць’. Фасмер параўноўвае гэтыя словы з яга (гл.). Асобнасць фіксацыі беларускага слова не дае магчымасці больш ясна тлумачыць яго паходжанне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заве́т ’запавет’. Рус. заве́т, укр. заві́т ’тс’, польск. дыял. zawiat ’заклад’, чэш. závěť, уст. závėt ’запавет’, славац. závet, славен. zavèt, серб.-харв. за́вет, балг. кніжн. завѐт, макед. завет ’тс’. Ст.-слав., ст.-рус. завѣтъ ’умова, клятва, запавет, загад’. Бязафіксны аддзеяслоўны назоўнік агульнаслав. характару ад дзеяслова zavětiti ’накладваць абавязак, абяцаць, загадваць’ < větiti ’ведаць’. Значэнне, а магчыма, і само слова замацаваліся, відаць, пад ст.-слав. уплывам (параўн. польск. семантыку і адсутнасць слова ў серб.-луж.). Словы таго ж кораня веча, савет (гл.). Шанскі, 2, З, 15–16; Фасмер, 1, 305; БЕР, 1, 574; Махэк₂, 687.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Веціць ’вітаць, быць ветлівым’, сюды ж прывеціць (Нік., Оч., 1), ст.-рус. вѣтовати ’апавяшчаць, прапаведаваць, гаварыць’, ст.-польск. *wietati (Брукнер, 614) ’гаварыць’, чэш. větiti ’апавядаць, гаварыць’, славац. vetiť уст. ’гаварыць, апавядаць, адказваць’, макед. ветува, ветава ’абвяшчаць’; ’завяшчаць’, ветува се ’ахвяравацца, даць абяцанне’, балг. ветам сеабяцаць’, ст.-слав. вѣтити (вѣщати). Прасл. větiti, і.-е. адпаведнікі: літ. vaitóti ’стагнаць, вохкаць’, vaitenù ’абмяркоўваю, дапускаю’, ст.-прус. waitiāt ’гаварыць, апавядаць’, авест. vaēϑ‑ ’вызначаць судовым следствам’, vaēϑa ’судовае следства’. Гл. Тапароў, КСИС, 25, 1958, 86–87; Фасмер, 1, 305; Вайян, RÉS, 24, 1947, 152–155 з літ-рай. Параўн. таксама бел. вайцяць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сулі́ць ’прапаноўваць, даваць, абяцаць’ (Нас., Гарэц., Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., Сержп., Тур., ЛА, 3, Сл. ПЗБ, Шатал., ТС; бых., ЖНС; мсцісл., З нар. сл.; чавус., Нар. сл.), ’жадаць’ (Ян.), сюлі́ць ’прапаноўваць, даваць’ (астрав., паст., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. сули́ти, рус. сули́тъ, польск. дыял. sulić ’тс’. Відавочна, звязана са стараж.-рус. сулѣи ’лепшы’, ц.-слав. соулии, ст.-слав. соулѣи ’тс’, супастаўляльнымі з літ. šulnas ’выключны, цудоўны’, ст.-інд. śurah ’моцны, смелы’, грэч. χῦρος ’сіла, моц’ (Фасмер, 3, 801; ЕСУМ, 5, 472). Форма з пачатковым сю‑ (śu‑), відаць, пад уплывам літ. siū́liti ’прапаноўваць’, якое, у сваю чаргу, лічыцца запазычаннем з беларускай, гл. Смачынскі, 552. Гл. таксама пасуліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пагража́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Абяцаць зрабіць каму‑н. зло, непрыемнасці, выяўляць варожыя намеры, грозячы або пужаючы чым‑н. Пагражаць вайной. □ Дарэмна я пагражаў, што пайду на фронт самавольна, без дазволу. Мне «аўтарытэтна» заявілі, што мяне сілком вернуць з дарогі і нават будуць судзіць. Лупсякоў. Дзед Піліп Мурашка, прызначаны за вартаўніка гідрастанцыі, пагражаў .. [хлопцам] кіем. Шамякін. // Рабіць пагражальныя жэсты рукамі, прадметамі і пад. Пагражаць кулаком. Пагражаць аўтаматам.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каму-чаму. З’яўляцца пагрозай, ствараць пагрозу для каго‑, чаго‑н. Міша не ведаў, ні што такое гангрэна, ні што такое ампутацыя. Адно толькі зразумеў, што лейтэнанту пагражае нешта страшнае. Курто.

3. Утрымліваць, несці нейкую пагрозу. Рака пагражае разлівам. □ Здрадлівая дрыгва пагражала зацягнуць у сваю багну кожнага, хто аступіцца або зробіць неасцярожны крок. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

deklarować

1. а) зак. co заявіць што, абвясціць; дэклараваць;

незак. заяўляць; абвяшчаць; дэклараваць;

2. а) зак. паабяцаць; дакляраваць; прапанаваць;

deklarować pomoc — паабяцаць (дакляраваць) дапамогу;

незак. абяцаць; дакляраваць; прапаноўваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

гара́, ‑ы; мн. горы, гор; ж.

1. Участак зямной паверхні, які высока ўзнімаецца над акаляючай мясцовасцю; проціл. нізіна. Гара Эльбрус. Узысці на вяршыню гары. Спусціцца к падножжу гары. Скалістыя горы. □ На многа вёрст былі відаць з гары.. палі жытоў і канюшыны. З. Астапенка. // толькі мн. (го́ры, гор). Гарыстая мясцовасць, горная краіна. Жыхары гор. Адправіцца ў горы. □ Мадам Гамрэкелі ад пачатку лета выехала з Гіо.. ў горы, на дачу, дзе не было малярыі. Самуйлёнак. // Прыроднае або штучнае ўзвышэнне для катання на санках, лыжах і пад. Ледзяная гара. Катацца з гары.

2. чаго. Награмаджэнне, вялікая колькасць чаго‑н. складзенага ў кучу, зваленага кучай. Махае даўжэзнай стралой экскаватар, Ім цэлыя горы Зямлі тут узняты. Нядзведскі. Шумейка зняў гару нейкіх папер і кніжак з крэсла. Дамашэвіч. // перан. Увогуле вялікая колькасць чаго‑н. Праўду могуць падказаць толькі дзве глыбокія маршчыны на лбе, ды яшчэ рукі, вялікія цёмныя рукі, якія перарабілі гару работы. Васілевіч.

3. Памяшканне, прастора паміж столлю і дахам на хаце; гарышча. Міхась перабраўся на гару, на хату, дзе была яго пасцель. Дамашэвіч. [Люба] палезла на гару і заўважыла, што дождж засякае ў акенца без шкла ў шчыце. Чорны.

4. (звычайна з прыназоўнікамі «у», «з», «на»). Верх, вышыня. Аконца-шчыліна ў скляпенні Так скупа шле святло з гары. Колас.

5. у знач. прысл. гаро́й. Высокай кучай; як гара. Сталы адсунулі ў куток, да ложка, на якім.. гарой узвышаліся падушкі. Шахавец.

•••

Абяцаць залатыя горы гл. абяцаць.

Гара з плячэй звалілася — пра збаўленне ад якіх‑н. вялікіх клопатаў, цяжкіх душэўных перажыванняў.

Горы варочаць гл. варочаць.

Горы вярнуць на каго гл. вярнуць.

Горы зрушыць гл. зрушыць.

Горы перавярнуць гл. перавярнуць.

Звярнуць горы гл. звярнуць.

Не за гарамі — а) пра што‑н. блізкае, што хутка наступіць, з’явіцца. Ён ідзе, камунізм! Гэта свята не за гарамі. Панчанка; б) блізка (быць, знаходзіцца і пад.). — Мы не за гарамі. Звяртайцеся, дапаможам. Асіпенка.

Стаяць гарой за каго-што гл. стаяць.

Як на каменную гару — цалкам, поўнасцю (спадзявацца, апірацца на каго‑н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хвалі́цца, хвалюся, хвалішся, хваліцца; незак.

Расхвальваць што‑н. сваё, свае поспехі, заслугі і пад. Хваліцца сілай. □ — Вось гэта ў мяне сёлета добра ўрадзіла! — хваліўся гаспадар, паказваючы на канюшыну. Бядуля. [Сонька] ўсім хваліцца, што кучаравая ад роду, але мы ведаем, што без гарачага цвіка тут не абыходзіцца. Сяркоў. Дык вось кінь, Ілья, хваліцца Сваім громам, бліскавіцай: Твая тэхніка — старая, У архіў даўно пара ёй. Крапіва. // З пахвальбой расказваць пра свае ўчынкі, дасягненні і пад. Бацька, захмялелы, хваліўся за сталом, што ён зарабіў не блага і надумаў набыць машыну-воўначасалку. Кухараў. Адразу ж пачала [імянінніца] хваліцца: — А ў нас сёння смачны-смачны пірог быў, з варэннем. Юрэвіч. // З выхваляннем абяцаць зрабіць што‑н. Польскі хлопец Янэк хваліўся сваёй маме, што ён наловіць многа рыбы. Брыль. [Хлапчукі:] — А яшчэ хваліўся — любога на лапаткі палажу! Рунец. // Расказваць, паведамляць пра што‑н. Лясніцкі.. звярнуўся да Тацяны: — Хваліцеся ж, Тацяна Карпаўна, вашымі поспехамі ў санітарнай справе. Шамякін. Пра гэтае месца мы нікому з рыбакоў не хваліліся, бо, апрача ўсяго, там лепш чым дзе бярэцца рыба. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)