КЕ́ДРАЎ-ЗІ́ХМАН (Аскар Аскаравіч) (4.8.1920, г. Умань Чаркаскай вобл., Украіна — 17.9.1991),
бел. вучоны-генетык. Д-рбіял.н. (1979). Сын А.К.Кедрава-Зіхмана. Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1953). З 1955 працаваў у Цэнтр.бат. садзе, з 1960 у Ін-це генетыкі АНБеларусі. Навук. працы па вывучэнні працэсаў і з’яў у папуляцыях перакрыжаванаапыляльных раслін. Распрацаваў на аснове палікрос-тэста новыя падыходы і прыёмы селекцыі азімага жыта, стварыў поўную серыю трысомікаў азімага жыта.
Тв.:
Генетические основы селекции гетерозисных популяций. Мн., 1971 (у сааўт.);
Поликросс-тест в селекции растений. Мн., 1974;
Получение и использование трисомиков озимой ржи. Мн., 1979 (разам з Т.С.Шылко).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́НЬКА (Міхаіл Паўлавіч) (н. 8.2.1947, в. Верацеі Пастаўскага р-на Віцебскай вобл.),
бел.літ.-знавец, перакладчык. Канд.філал.н. (1983). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1969). Працаваў журналістам, настаўнікам. З 1976 у Ін-це л-ры імя Я.Купалы АНБеларусі, з 1983 нам.гал. рэдактара выд-ва «Юнацтва», з 1988 выкладчык БДУ. Друкуецца з 1974. Даследуе сучасную бел. прозу і паэзію, тэорыю і практыку маст. перакладу (кн. «Майстэрства Аркадзя Куляшова-перакладчыка», 1983), творчасць бел. пісьменнікаў. Пераклаў з польскай кн. «Крыжакі» Г.Сянкевіча, апавяданні С.Градзенскай, з чэшскай — кн. «Клапзубава каманда» Э.Баса, апавяданні І.Кліма і інш.
Тв.:
Міхась Лынькоў Летапіс жыцця і творчасці. Мн., 1987.
бел. скульптар, педагог. Засл. дз. маст.Беларусі (1939). Праф. (1950). Скончыў Пецярбургскую АМ (1912). Выкладаў у Веліжскай маст. школе (1918—23) і Віцебскім маст. тэхнікуме (1923—32). З 1932 у Мінску. З 1949 у Ленінградзе (выкладаў у Ін-це жывапісу, скульптуры і архітэктуры). Творам уласціва высокая культура формы, дасканаласць мадэліроўкі, адухоўленасць вобраза: партрэты Л.Собінава (1917), Г.Грыгоніса (1941), Г.Глебава (1949), барэльеф «Пладаводства» («Памона прышчэплівае яблыню», 1913—14), кампазіцыя «Вечная памяць героям, якія загінулі ў барацьбе за Радзіму» (1947) і інш.
М.Керзін. Вечная памяць героям, якія загінулі ў барацьбе за Радзіму. 1947.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕСО́Н (ад франц. caisson скрыня),
у архітэктуры — паглыбленні на столі, унутр. паверхнях арак, скляпенняў, звычайна квадратнай ці шматвугольнай формы. Адыгрываюць канстр. і дэкар. ролю, выкарыстоўваюцца для паляпшэння акустыкі памяшканняў. Вырабляюць з каменных блокаў і маналітных жалезабетонных канструкцый.
Як канстр.-дэкар. элемент вядомы ў манум. архітэктуры Стараж. Грэцыі, адкуль запазычаны Стараж. Рымам (купал Пантэона ў Рыме, каля 125 н.э.), пазней — Зах. Еўропай.
На Беларусі пашыраны ў збудаваннях стыляў барока і класіцызму. Часам К. багата размалёўвалі, аздаблялі ляпным дэкорам. Выкарыстоўвалі таксама ў архітэктуры 1950-х г. У сучаснай архітэктуры выгляд К. маюць зборныя панэлі вонкавых сцен і пліты перакрыццяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІМБЕРЛІ́Т (ад назвы г. Кімберлі ў Паўд.-Афрыканскай Рэспубліцы),
вулканічная і субвулканічная ультраасноўная шчолачнага саставу брэкчыя- або туфападобная горная парода. Складаецца з алівіну, кальцыту, піропу, піраксену, храміту, ільменіту і інш. мінералаў, уключаных у дробназярністую асн. масу (серпентын, кальцыт, флагапіт і інш.). Колер чорны, з сіняватым і зеленаватым адценнем. Запаўняе трубкі выбуху (дыятрэмы) і трапляецца ў выглядзе жыл, даек, сіл; пашырана пераважна на стараж. платформах. Вядома больш за 1500 цел К., з якіх 8—10% алмазаносныя. Асн. алмазаносныя К. ў ПАР і Расіі (Рэспубліка Саха, б. Якуція). На Беларусі праводзяцца пошукавыя работы на К.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАВІЦЫПІТА́ЛЬНЫЯ, спарыннёвыя (Clavicipitales),
парадак сумчатых грыбоў. 23 роды. Пашыраны на ўсіх кантынентах. На Беларусі каля 10 відаў з родаў клавіцэпс, кордыцэпс, эпіхлёэ і інш. Паразітуюць на кветкавых раслінах, пераважна злакавых і асаковых, а таксама на грыбах, насякомых, павуках, некат. — на глебе або драўніне.
Стромы цёмныя ці светлыя, распасцёртыя або галоўчатыя, дыферэнцыраваны на стэрыльную ножку і расшыраную ч. з пладовымі целамі (перытэцыі) выш. ад 1—2 мм да 10—15 (30) см. Перытэцыі паглыблены ў строму ці знаходзяцца на яе паверхні. Сумкі цыліндрычныя, маюць 8 ніткападобных спор з папярочнымі перагародкамі. Спелыя споры выкідваюцца з сумкі праз пору. У цыкле развіцця ёсць сумчатая і канідыяльная стадыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАДО́ФАРА (Cladophora),
род зялёных водарасцей сям. кладофаравых. Каля 150 марскіх і прэснаводных відаў. Пашырана амаль усюды. У вадаёмах Беларусі трапляюцца К. эгаграпільная (C. aegagropila), занесеная ў Чырв. кнігу, скручаная (C. glomerata), слабая (C. fracta), C. Kütz. sp.
Макраскапічныя водарасці ў выглядзе рыхлых дзярнінак, шчыльных паўшарападобных калоній ці бясформенных скопішчаў цёмна-зялёных нітак. Прымацаваны да субстрату рызоідамі або плаваюць свабодна, утвараючы ціну. Ніткі галінастыя, з адным радам выцягнутых шмат’ядравых клетак. Хларапласт сеткаваты. Размнажэнне вегетатыўнае (ч. талому, акінеты), бясполае (зааспоры), палавое (ізагамія). Адзначана чаргаванне пакаленняў: спарафіту і гаметафіту. Выкарыстоўваецца як сыравіна для вырабу паперы. Культывуецца ў акварыумах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕБАНО́ВІЧ (Міхась) (Міхаіл Іванавіч; н. 14.3.1934, в. Грэск Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1985). Скончыў БДУ (1957). Працаваў на Бел. тэлебачанні (у 1977—96 гал. рэдактар сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі). Друкуецца з 1971. Аўтар аповесцей «Іван Аляксеевіч» (1980), «Манька» (1985), «Імярэк» (1992), п’ес «Аплявуха» (паст. 1960), «Санітарны дзень» (паст. на Бел. радыё 1994), «Збродныя душы» (1997); сцэнарыяў тэлефільмаў: дакументальных «Вясёлка над полем» (1968), «Размова пра зямлю» (1971), «Салдаты перамогі» (1975), мастацкіх «Вера» (1993), «Варыяцыі» (1995); апавяданняў. Асн. тэмы твораў — жыццё сучаснай вёскі, маральна-этычныя праблемы; ім уласцівы добразычлівы дасціпны гумар, нестандартныя сітуацыі, сакавітая мова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМО́ВІЧ (Вікенцій Восіпавіч) (каля 1830, в. Пярэсека Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — каля 1880),
удзельнік рэв. руху ў Беларусі ў 1850—60-я г., кампазітар. З казённых сялян. Працаваў арганістам і настаўнікам музыкі ў Навагрудку, настаўнікам сельскай школы і валасным пісарам ў мяст. Паланэчка Навагрудскага пав. Належаў да мінскай рэв. арг-цыі «чырвоных», удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1863—64, вёў прапаганду сярод сялян. Сябраваў з паэтам В.Каратынскім, мастаком Э.Паўловічам. Аўтар музыкі да элегіі Каратынскага «Туга на чужой старане». У сак. 1863 арыштаваны і пасля працяглага зняволення ў мінскай турме сасланы ў Сібір. Памёр у Іркуцку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛУБНІ́ЦЫ, суніцы мускатныя,
трускалкі (Fragaria moschata),
кветкавыя расліны роду суніцы. Пашыраны і культывуюцца ў Еўропе. На Беларусі дзікія віды F. elatior і F. collina трапляюцца ў цяністых лясах, хмызняках, на ўзлесках.
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. 15—40 см. Карэнішча гарызантальнае. Лісце трайчастае, буйное, апушанае. У пазухах прыкаранёвага лісця развіваюцца кароткія паўзучыя парасткі (вусы), якія ўкараняюцца Кветкі аднаполыя, белыя. Кветаносы вышэйшыя за лісце. Плады — ягады, дробныя, малінава-чырв., салодкія, духмяныя з белай мякаццю. Спажываюць свежыя і перапрацаваныя. Для прысядзібнага садаводства рэкамендаваны сунічна-клубнічныя гібрыды Дыяна, Мускатная, Несцерка і інш., выведзеныя БелНДІ пладаводства. Часта К. няправільна наз. суніцы садовыя. Харч. і лек. расліны.