Пшані́ца ’пшаніца, ярыца, Triticum aestivum L.’ (ТСБМ, Кіс., Сл. ПЗБ), ’пшаніца звычайная, Triticum vulgare Vill.’ (Шат.), пшэні́ца ’пшаніца’ (ТС; вільн., Сл. ПЗБ), пшанэ́ця ’тс’ (кам., Сл. ПЗБ), пышані́ца ’тс’ (Бяльк.), пшані́чка (pszeníczka) ’кукуруза’ (Пятк. 1), ст.-бел. пшеница ’пшаніца’, укр. пшени́ця, рус. пшени́ца, польск. pszenica, чэш. pšenice) славац. pšenica, в.-луж. pšenca, н.-луж. pšenica, серб.-харв. пшѐница, шѐница, славен. pšeníca, балг. пшени́ца, макед. пченица. Прасл. *pьšenica, вытворнае ад *pьšeno, гл. пшано.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пыта́льнік ’знак прыпынку пры запытанні’ (Гарэц., Др.-Падб., ТСБМ). Наватвор пачатку XX ст., таксама ў форме пыта́ннік (Красней, Бел. лекс., 90); параўн. польск. pytajnik ’тс’ (з 1861 г. замест znak pytania, гл. Банькоўскі, 2, 971); пыта́льны: пытальны сказ, як і польск. pytajny: zdanie pytajne, штучна ўтвораныя прыметнікі ад пыта́ць (pytać); параўн., аднак, выяўленае ў Кітабе XVI–XVII ст. (т. зв. Кітаб Луцкевіча) слова пытальнік ’той, хто пытае’, што магло паслужыць узорам для ўтварэння лінгвістычнага тэрміна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пёска (памянш.) ’палоска’ (гродз., Сл. ПЗБ). Пяясна. Магчыма. у выніку кантамінацыі бел. палоска і польск. pasek, pas ’тс’. Відаць, можа быць збліжалі з рус. песика ’цёмная паласа ў шэрсці пушных звяроў’, песики ’восць у футры’ або са славен. peša ’доўгае букавае сцябло, з якога рэжуць дошкі’, якое Бязлай (Etyma, 10) збліжае з рус. дыял. лёс ’палка для размешвання гліны’ і выводзіць з pešlafi ’націскаць, ступаць, таўчы’ (< і.-е. *pe[s‑ ’растаўчы’), роднаснае піхаць, пест (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярло́ма ’баршчоўнік сібірскі, Heracleum sibiricum L.’ (маг., Кіс.; Нас.), відавочна, экспрэсіўнае слова, якое можна звязаць з бел. вярлю́й ’мядзведзь’, серб.-харв. вр́љати ’кідаць’. Утворана ад вярнуць і ламаць (гл.), пры называнні падкрэсліваецца магутнасць расліны, яе моцнае сцябло; параўн. яшчэ маг. барэц (Кіс.), а таксама назвы з іншымі матывацыямі рус. опаль ад палить (пры дотыку да лісцяў на целе ўзнікаюць апёкі), рус. снидь (< снедь < ěsti ’есці’ — маладыя лісты ўжываюцца ў ежу ў якасці салата).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вячэ́раць (Байк. і Некр., Бесар., БРС, Бяльк., Булг., Гарэц., Грыг., Касп., КТС, КЭС, лаг., Мядзв., Нас., Шат., Шэйн). Укр. вечеряти, рус. вечерять (падрабязней аб распаўсюджанні на рус. тэрыторыі гл. Герд., Бел.-рус. ізал., 31), польск. wieczerzać, памор. ečěřac, в.-луж. wječerjeć, н.-луж. wjacerjaś, чэш. večeřeti, славац. večerať, серб.-харв. вѐчерати, славен. večę̑rjati, макед. вечера, балг. вече́рям ’тс’. Праславянскі дзеяслоў ад večerja; гл. вячэра. Параўн. яшчэ рус. ужинать, завтракать як аналагічныя ўтварэнні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гала́нка ’парода кароў, курэй’ (БРС). Параўн. рус. гола́нка, гала́нка, якое азначае ’галандскую гародніну’, а таксама ’пароду курэй, кароў, гатунак селядца і г. д.’ З гала́ндка < гол(л)андка; ад назвы краіны. Сюды ж і гала́ндка ’грубка’ (Сцяшк. МГ), рус. гала́нка ’тс’. Назва ўзнікла на базе словазлучэння тыпу голландская печь з дапамогай суфікса ‑к(а). Гл. Фасмер, 1, 385; Шанскі, 1, Г, 118. Прынамсі, для назвы ’грубкі’ крыніцай бел. слова з’яўляецца, магчыма, рус. назва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галубі́ца ’ягада дурніца, буякі’ (Бяльк.). Рус. голуби́ка, голуби́ца ’тс’. Шанскі (1, Г, 121) прыводзіць яшчэ ўкр. голубика (адкуль?). Паводле Шанскага (там жа), гэта вытворныя ад назвы колеру (рус. голубо́й, укр. голуби́й). Шанскі (там жа) мяркуе, што варыянтнасць суфіксацыі (‑ика, ица) адлюстроўвае складаныя працэсы трэцяй палаталізацыі, яе непаслядоўнасць. Назва ягады магла ўспрымацца як утварэнне ад го́луб (+ суф. *‑ica для абазначэння самак). Таму маглі ўзнікнуць другасныя па паходжанню назоўнікі тыпу бел. галубэ́ ’буякі’ (Сцяшк. МГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ган ’недахоп’ (Нас., Касп.). Каспяровіч параўновае гэта слова з зага́на ’тс’. Аднак лепш параўноўваць (бо фармальна стаіць бліжэй) з укр. га́на ’бессаромнасць, сорам, ганьба’, польск. gana, чэш. hana і г. д., якія адносяцца да слав. *ganiti ’ганьбіць і да т. п.’ (бел. га́ніць, укр. га́нити, рус. дыял. га́нить, польск. ganić, чэш. haniti). Аб слав. *ganiti падрабязней гл. Слаўскі, 1, 254–255 (там і агляд літ-ры). Форма ган, мусіць, нейкае беларускае новаўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарапа́шны ’гаротны’ (БРС), гарапа́шнік ’гаротнік’ (БРС). Параўн. рус. дыял. горепа́шница ’бедная, няшчасная жанчына’, горепа́шник ’гаротнік’ (СРНГ, 7, 35), укр. горопа́ха ’гаротнік, бядняга’, горопа́шний ’гаротны’. Да *gorʼe ’гора’ і *pachati ’араць’. Параўн. яшчэ ў Даля рус. пашни́к ’той, хто ў бядзе, бядняга’. Рудніцкі (689) укр. горопа́ха адносіць да *gora ’гара’. Семантычна амаль аднолькавае з бел. гарапа́шнік, рус. горепа́шник, укр. горопа́ха (< *горепа́ха) іншае слова для гэтага паняцця: рус. горемы́ка (аб ім гл. Шанскі, 1, Г, 132).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Глава́ ’глава (у кніжцы і да т. п.); таксама ’глава (дэлегацыі, урада і г. д.)’. Рус. глава́, укр. глава́. У бел. і ўкр. мовах запазычанне з рус. глава́ ’тс’. У рус. мове глава́ (у кнізе) узята са ст.-слав. глава, якое перадае грэч. κεφάλιον. Гл. Фасмер, 1, 408; Шанскі, 1, Г, 83. У знач. ’глава (урада і г. д.)’ таксама з рус. мовы, дзе гэта значэнне развілося, здаецца, незалежна ад ст.-слав. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)