ПАРТЫЗА́НСКІ РУХ НА БЕЛАРУ́СІў час германскай і польскай інтэрвенцыі 1918—20.
У ходзе 1-й сусв. вайны герм. войскі да 1915 акупіравалі амаль палову тэр. Беларусі. 18.2.1918 герм. войскі, з парушэннем умоў перамір’я з Расіяй, пачалі наступленне па ўсім фронце і акупіравалі б.ч. Беларусі (да Зах. Дзвіны, Дняпра і Сажа). 23.2.1918 галоўнакаманд. Зах. фронтам А.Ф.Мяснікоў выдаў загад аб стварэнні партыз. атрадаў па ўсёй лініі фронту ў раёнах Полацка, Оршы, Магілёва, Быхава, Жлобіна, Гомеля, Мазыра, Калінкавіч. Іх дзеянні каардынаваў Палескі рэўком, які складаўся з камуністаў і левых эсэраў. Да жн. 1918 большасць партыз. атрадаў на тэр. Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай губ. знаходзілася пад кантролем камуністаў і левых эсэраў. У жн. 1918 камуністы нейтралізавалі эсэраў і ўстанавілі ўласны кантроль над гэтымі атрадамі. На кіраўніцтва партыз. рухам прэтэндавала і Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). Летам 1918 яна кантралявала партыз. атрады ў Мінскай і Гродзенскай губ.Найб. размах партыз. рух набыў увосень 1918. Кіраўніцтва партыі бел. эсэраў перагледзела тактыку барацьбы з ням. акупантамі і заклікала паўстанцкія сял. атрады да ўзбр. супраціўлення. У месцах дзеяння партыз. атрадаў па ініцыятыве ЦК БПС-Р выбіраліся мясц. органы ўлады БНР — вал., пав., губ. рады. У Магілёўскім. Барысаўскім, Бабруйскім, Мінскім, Рэчыцкім, Слуцкім пав. дзейнічала больш за 100 атрадаў, адбылося Палескае паўстанне 1918—19. Пасля Ліст. рэвалюцыі 1918 у Германіі сітуацыя на Беларусі змянілася. ЦК БПС-Р абвясціў, што незалежнасці БНР можна дасягнуць толькі пры падтрымцы бел. народа, і сфармуляваў ідэю «трэцяй сілы» ў бел. рэвалюцыі, маючы на ўвазе сваю партыю, якая абапіралася на сял. паўстанцкія дружыны. Але з-за арганізацыйнай няўстойлівасці БПС-Р не магла адыграць вырашальнай ролі ў барацьбе за ўмацаванне ўлады Рады БНР. Вясной 1919 пачалі наступленне польск. войскі і да канца лета 1919 занялі б.ч. Беларусі (да р. Бярэзіна). Вызв. барацьба супраць акупантаў згладзіла рознагалоссі паміж камуністамі і беларускімі эсэрамі і зблізіла іх пазіцыі ў адносінах да партыз. руху. У жн. 1919 ЦККП(б)Б заснаваў Бюро па нелегальнай рабоце, якое займалася фарміраваннем партыз. атрадаў франтавой зоны. Пад кіраўніцтвам паўстанцкіх цэнтраў ЦК КП(б)ЛіБ у раёне Мінска дзейнічалі козыраўскія партызаны (камандзір С.С.Плашчынскі), дукорскія партызаны, партыз. атрады І.В.Маслыкі, А.Раманоўскага, С.В.Гладкага, у наваколлі Старых Дарог — атрады А.К.Паланейчыка, І.Тышкевіча, А.Таміловіча і інш., у Бабруйскім пав. — 90 атрадаў і груп. У Бабруйскім пав. ў выніку паспяховых аперацый партызан была створана Рудабельская рэспубліка. Буйныя партыз. атрады дзейнічалі на Пд Бабруйскага пав. ў раёне Азарыч, у ваколіцах Петрыкава (камандзір В.І.Талаш), у Пінскім пав. (М.В.Арбузаў), у раёне Мазыра (атрад «Пралетарый», камандзір П.А.Варабей). Паўстанцкія і партыз. атрады бел. эсэраў былі аб’яднаны ў адзіную цэнтралізаваную арг-цыю — Нар.ваен. самаабарону, якая па сутнасці была зародкам бел.нац. арміі. На пач. 1920 на акупіраванай тэр. Беларусі фактычна адбылося ўз’яднанне 2 плыняў партыз. руху — камуніст. і эсэраўскай. Сувязным звяном паміж імі стала Беларуская камуністычная арганізацыя. У студз. 1920 кіраўнікі ВПС-Р і КП(б)ЛіБ распрацавалі план узбр. паўстання і стварылі Бел. паўстанцкі к-т, які выконваў функцыі каардынац. цэнтра партыз. руху. У канцы ліп. 1920 у выніку наступлення Чырв. Арміі П.р. на Беларусі раскалоўся на 2 паліт. арыентацыі — камуніст. і эсэраўскую. На апошнім этапе барацьбы партыз. атрады, якімі кіравала БПС-Р, выступілі ў абарону незалежнасці БНР. Барацьба за нац. ідэю найб. праявілася ў ходзе Слуцкага паўстання 1920, якое падтрымалі эсэраўскія сял. дружыны. У гэты час узнікла паліт.сял.арг-цыя «Зялёны дуб». Пад яе кіраўніцтвам дзейнічала 40 атрадаў, якія налічвалі больш за 5 тыс.чал. на тэр.БССР і 6 тыс. у Зах. Беларусі. Пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавора 1921 П.р. выйшаў за межы БССР і разгарнуўся пераважна на тэр.Зах. Беларусі, якая адышла да Польшчы.
М.С.Сташкевіч.
Да арт.Партызанскі рух на Беларусі ў час германскай і польскай акупацыі 1918—20. Атрад беларускіх партызан у тыле польскіх акупантаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лапаву́хі, лыпаву́хі ’аблавухі’ (Шат., ТСБМ, Яўс.; паўн.-усх., КЭС) ’някемлівы, непаспешлівы’ (ТСБМ), рус.наўг., валаг.лопоу́хий ’кіжлай, цяльпук, цюхцяй’, ’разява’, ’ёлуп’, а ў літаратурнай мове і ’аблавухі’. Бел.-рус. ізалекса старажытнай пары. Балтызм, параўн. літ.lapaaũsis ’лапавухі’, ’разява’. Ёсць і інш. балт.-усх.-слав. ізалекса: літ.aplėpaũsis, nulėpaũsis, лат.ļutausis, lutàusis — бел.віславухі, рус.вислоухий ’аблавухі; павольны, някемлівы, няўклюдны’. Першая частка звязана са значэннем ’вісець, абвісаць’. Такі ж сэнс і ў літ.luzgaũsis (дзе luzgė — ’галіна павіслай бярозы’). У ідэнтычных (паводле семантыкі) лексемах польскай, украінскай і паўднёва-славянскай моў першая частка звязана з klepati: польск.klapouchy, укр.клапоухий, капло(в)ухий, славен.klapoúch, серб.-харв.кле̏мпав, балг.клепоу́х ’аблавухі’, макед.клапушест ’нязграбны, няспрытны’. Сюды ж лыпаву́шка, лыпаву́шына ’аблавушка’ (Яўс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Арэ́нда, у XIX ст. часта арандар ’гаспадар гасцініцы, шынкар’. Гэта значэнне з’явілася з ранда́ ’карчма’ (XIX ст. — Шакун, Тр. БГУ, 1958, 114) у выніку пераасэнсавання арэнда: корчмы даваліся ў арэнду. Параўн. таксама дыял.рэнда ’арэндная плата’ (Бяльк.) і пад. У старабеларускіх помніках з XVI ст. аренда, арендаръ (Гіст. мовы, 1, 249, 255), арендовати (Гіст. лекс., 111). Укр. з XVI ст. аренда, цяпер оренда, рус. з XVII ст. аренда ’тс’. Польск. з XVI ст. arenda і arendarz. З с.-вяк. лац.arrenda ’гадавая плата’ магчыма, але неабавязкова праз польскую, бо ў польскай з’яўляецца адначасова з бел. Вясноў, Бел. лекс., 35; Булахаў, Курс. суч., 164; Паўтарак, Бел. лекс., 135. Рускае праз польскую (Фасмер, 1, 85) ці праз беларускую, украінскую.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аста́цца. Праслав.ostati sę — зваротная форма да *o‑stati, o‑staviti, утворанага з прэфіксальным o‑ ад дзеяслова *stati (> стаць). Ад гэтага дзеяслова ўтвораны дзеепрыметнік остатъ, адкуль астатак (остатъкъ) (КЭСРЯ, 316) і астача (*остатја). Параўн. падаць, падатак, падача. Дзеепрыметнік даў аснову і для ўтварэння з суфіксам ‑ьн‑ прыметніка остатьний > астатні ’апошні’ (Булахаў, Працы IM, 7, 142; Анічэнка, Праблемы філал., 9). Ад остатъкъ утворана остаточьныи (Карскі, Труды, 372; Булахаў, Працы IM, 7, 141) і астаткавы (остатък‑ов‑ъ); ст.-бел.остатечный ’апошні’ — з польскай (Гіст. лекс., 96), дзе ъ > е. Ад гэтага ж дзеяслова ўтворана было осталь ’тое, што засталося’ (Даль; гл. КЭСРЯ, 315), адкуль астальцы ’астатак’ (Касп.), ст.-рус.остальць ’той, што застаўся’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апанча́, ст.-рус.япончица (Слова аб палку Ігаравым), ст.-бел.епанча, апонча, опанча, опонча (з 1508, Гіст. лекс., 139, 142). Рус.епанча (з канца XVI ст., Сразн.); дыял.опунча ’неахайны чалавек’, укр.дыял.опанча. Польск.oponcza, балг.япанджак, макед.јапанџак. Параўн. тур.yapinca, крым.-тат.јапынџы ’плашч, папона’ і пад. ад цюрк.jap‑ ’пакрываць’ (Расянен). У бел. з крым.-тат. ці тур., магчыма, праз укр. Бел., укр., польск. формы адлюстроўваюць кантамінацыю з опона ’пакрывала’. Параўн. бел.дыял.апоня ’шырокае, не дапасаванае да фігуры адзенне’ і ’чалавек, які носіць такое адзенне’ (Янк. III). Літ.jupančia, магчыма, не толькі з польскай (Фрэнкель, 198), але і праз беларускую. Гл. Фасмер, 2, 20–21; Конанаў, ИОРЯ, 1966, 226.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́ўраз ’самаробны паясок; кавалак вяроўкі’ (Скарбы), ’вяроўка’ (Нас.), поўразка ’завязка ў фартуху’ (смарг., Сл. ПЗБ; Мат. Гом., Ян.), ст.-бел.поврозь, паврозь ’вяроўка’ (XVI ст.), поворозь (Альтбаўэр, 147), укр.павроз, повороз. польск.powróz ’шнур, пастронак, вяроўка’, славац.povraz ’вяроўка, канат’, чэш.ρονζ ’вяровачка’ (< *povraz), славен.povraz, серб.-харв.по̏вра̄з ’дужка вядра’, ’вяроўка, пятля’. Прасл.*po‑vorzь ’вяровачка з нітак’ < *vьrzti ’вязаць’. Няпоўнагалосныя формы запазычаны з польскай мовы, гл. Карскі (I, 251): поврозы — ’несомненные полонизмы”), Цвяткоў (Запіскі, 62), Кюнэ (Poln., 88: ’wegen га und Betonungsübereinstimmung”). Гл. паўроза. Аднак нельга выключыць і рэдукцыю поўнагалосся: повараз > поўраз, што дае падставы разглядаць некаторыя ўсходнеславянскія формы як другасныя, у карысць чаго сведчыць шырокая геаграфія слова. Пра гэта гл. Векслер, Пет., 119.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сляз ‘мальва’, сля́са, слясь, слязю́к, шляз ‘тс’ (Кіс., Ласт.), сля́зік ‘гарлянка?’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр.дыял.сляз ‘тс’, слюз, сліз ‘мальва, алтэя’, рус.дыял.слизник ‘алтэя’, польск.ślaz, чэш.sléz, sliz, славац.slez, в.-луж.šlěz, н.-луж.slěz, славен.sléz ‘алтэя’, серб.-харв.сле̏з, сље̏з, балг.дыял.сляс ‘расліна, лістамі якой кормяць курэй’, макед.слез ‘мальва’. Прасл.*slězъ, *slizъ ‘мальва, алтэя’ звязаны з *slizь (гл. слізкі) і *sluzъ (гл. слюз), паколькі расліны змяшчаюць слізістую субстанцыю (Махэк₂, 554; Брукнер, 530). Запазычанне некаторым усходнеславянскіх форм слова (сляз, укр.сляз) з польскай мовы (ЕСУМ, 5, 299, 313) грунтуецца на фанетычных крытэрыях (‑я‑ на месцы ‑ě‑). Паводле Борыся (Etymologie, 624), праславянская форма слова ўяўляе дэвербатыў ад *sliziti ‘сачыцца’ (гл. слізіць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смак ‘адчуванне ў роце ад ежы, пітва і інш.’, ‘апетыт’, ‘задавальненне, ахвота’ (ТСБМ, Шымк. Собр., Нас., Ласт., Гарэц., Касп., Байк. і Некр., Шат., Растарг., Стан., Пятк. 2, Сл. ПЗБ, ТС), смо́кі ‘прысмакі’ (Скарбы, Барад.). Як і рус.смак і роднасныя праз польск.smak з ст.-в.-ням.gismac або с.-в.-ням.gesmac(h) ‘смак’; гл. Кюнэ, Poln., 97; Міклашыч, 309; Брукнер, 503; Фасмер, 3, 683. Паводле Маньчака (ABSl, 21, 302), з ст.-в.-ням. або с.-в.-ням.smac ‘тс’. З польскай паходзяць смачны < smaczny і смакава́ць < smakować; гл. Праабражэнскі, 2, 334; Фасмер, там жа. Ст.-бел.смакъ (XV ст.) і смаковати (XVI ст.) паходзяць з ст.-польск.smak і smakować (Булыка, Лекс. запазыч., 128, 189).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таблі́ца ’пералік лічбавых ці іншых даных па графах’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’дошка, пліта з надпісамі’ (Ласт.), ’паказальнік дарог’ (Касп., Сл. ПЗБ), ’класная дошка’ (Некр. і Байк., Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’дошка аб’яў’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел.таблица ’пліта, табліца, шахматная дошка’ (Ст.-бел. лексікон). Укр.табли́ця, рус.табли́ца, польск.tablica ’табліца; дошка’, н.-луж.tablica ’плітка, дошчачка’, чэш.tabulka ’табліца; дошка’, славац.tabuľka ’табліца’, tablica ’дошка’, tabla ’тс’, славен.tȃbla, tȃblica ’таблічка, дошчачка (з надпісам)’, серб.-харв.та̏блица ’табліца; дошчачка, таблічка; грыфельная дошка’, макед.таблица ’грыфельная дошка’, балг.та́блица ’табліца’. Ст.-бел.таблица ’пліта, табліца’ < ст.-польск.tablica фіксуецца з XV ст. (Булыка, Запазыч., 315). У польскай з нар.-лац.tabla ’дошка, табліца’ < лац.tabula ’тс’ (Борысь, 624).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таўма́к1 ’старчковы (галоўны) корань дрэва’ (воран., чэрв., ЛА, 1), ’галоўны корань дрэва, старчак’ (слуц., Расл. св.). З *стаўма́к ’тс’, якое з стаўмава́ты (корань) (асіп., ЛА, 1) < стаўма́ ’вертыкальна’ (ад стаяць, ставіць, гл.), як тарча́к, тарчма́к ’тс’ (там жа) з тарчма́, торчма, гл.
*Таўма́к2, тоўма́к ’кулак; кухталь’ (Мат. Гом.). Фармальна блізкае польск.tłumok ’клунак, цюк’, дыял.tłomok ’валляк’, чэш.tlumok ’ранец’, для якіх Борысь (636) выводзіць першаснае значэнне ’нешта сціснутае ці набітае нечым’; суфіксальныя ўтварэнні ад tłumić ’сціскаць, здушваць’, роднаснага укр.то́вмити ’хаваць у сабе’, чэш.tlumiti ’прыглушаць’ (з польскай, Махэк₂, 646), славац.tlmiť ’тс’, што ўзыходзіць да прасл.*tъlmiti/*tl̥miti, магчыма, роднасных літ.stel̃bti ’зацяняць, душыць, гнясці’ (Махэк₂, там жа). Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 588.