возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 18 км на Пд ад г. Полацк. Пл. 1,54 км², даўж. 2,8 км, найб.шыр. 820 м, найб.глыб. 3,6 м, даўж. берагавой лініі 8,1 км, пл. вадазбору 787 км². Катлавіна падпруднага тыпу. Схілы выш. 5—8 м, на ПдУ і месцамі на Пд да 10—14 м, пясчаныя, пад лесам, на Пн разараныя. Участкамі на выш. 1—3 м абразійны ўступ. Пойма шыр. 10—20 м забалочаная, пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі забалочаныя, сплавінныя, утвараюць некалькі заліваў і паўастравоў. Дно выслана сапрапелем, у прыбярэжнай зоне пясчанае. Прыбярэжная паласа надводнай расліннасці шыр. 8—50 м, пашырана да глыб. 0,7 м; падводная расліннасць развіта да глыб. 2 м. Упадаюць 4 ручаі, злучана пратокамі з азёрамі Гомель і Туроўля. Уваходзіць у зону адпачынку Азёрная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯЛЯ́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА У Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дрыса, за 10 км на Пд ад г.п. Расоны. Пл. 1,11 км², даўж. 2,3 км, найб.шыр. 710 м, найб.глыб. 6,1 м, даўж. берагавой лініі 7,4 км, пл. вадазбору 4,4 км². Катлавіна складанага тыпу. Схілы выш. 7—10 м (на ПнУ да 18 м, на У 2—4 м), у ніжняй частцы пад хмызняком, у верхняй разараныя. Берагі нізкія, на ПнЗ да 0,5 м, на ПнУ зліваюцца са схіламі, пясчаныя, на Пд тарфяністыя, на ПдУ утвараюць некалькі заліваў. На Пд забалочаная пойма шыр. да 350 м, парослая хмызняком. Дно пераважна выслана сапрапелем, на З ілам, каля берагоў пясчанае. Паласа расліннасці ўздоўж берагоў шыр. 10—200 м, пашырана да глыб. 2,3 м. Упадае 1 ручай, на Пд выцякае ручай у воз. Убежа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯННО́, Сенненскае возера. На ўскраіне г. Сянно Віцебскай вобл., у бас.р. Крывінка. Пл. 3,15 км², даўж. 6 км, найб.шыр. 920 м, найб.глыб. 31,5 м, даўж. берагавой лініі 18,9 км, пл. вадазбору 67,9 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, падзяляецца на глыбакаводны паўд. і мелкаводны паўн. плёсы. Схілы выш. да 21 м, у верхняй ч. пераважна разараныя, на З і Пн пад лесам і хмызняком. Берагі выш. да 0,6 м, пясчаныя, месцамі зліваюцца са схіламі, абразіўныя. У паўн. плёсе востраў пл. 1,8 га. Дно да глыб. 2,5—3 м (месцамі да 6—7) пясчанае, глыбей выслана гліністым ілам. Зарастае слаба. Шыр. паласы надводнай расліннасці да 50 м, пашырана да глыб. 1,7 м, падводная расліннасць да глыб. 2,5 м. Упадаюць каля 20 ручаёў, у т. л. з Кулікоўскага воз., пратокай злучана з Багданаўскім возерам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́КЛЯ, Укла,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Вята, за 18 км на ПдУ ад г. Браслаў. Уваходзіць у Абстэрнаўскую групу азёраў. Пл. 9,83 км², даўж. 5,8 км, найб.шыр. 2,8 км, найб.глыб. 25 м. даўж. берагавой лініі 19,9 км, пл. вадазбору 69,3 км². Катлавіна падпруднага тыпу. Схілы на Пн і Пдвыш. 10—12 м, на З і У нізкія, забалочаныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на З і У забалочаныя, на ПдУ (у заліве) высокія, стромкія, завалуненыя. Дно да глыб. 3—3,5 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей — сапрапелем.
Мінералізацыя вады да 230 мг/л, празрыстасць да 3,5 м. Эўтрофнае. Зарастае да глыб. 2—2,5 м, шыр. паласы расліннасці 150—200 м. Выцякае ручай у воз. Абстэрна, упадаюць некалькі ручаёў, у т. л. з воз. Інава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСХО́ДНЕ-АФРЫКА́НСКАЯ РЫ́ФТАВАЯ СІСТЭ́МА,
сістэма буйных разломаў (скідаў) і грабенаў (рыфтаў), развітых на фоне навейшых падняццяў ва Усх. Афрыцы. Цягнецца ад паўн. ускраіны Чырвонага м. да нізоўяў р. Замбезі. Уключае таксама грабены Чырвонага м. з адгалінаваннямі (залівы Суэцкі і Акаба) і Адэнскага зал. Працягваецца на Пн праз Мёртвае м. да падножжаў гор Таўр. На тэр. Афрыкі складаецца з 2 галін (Зах. і Усх. рыфты), выражаных у рэльефе глыбокімі і шырокімі (40—50 км) далінамі з абрывістымі схіламі і дэпрэсіямі, дно якіх занята азёрамі (Танганьіка, Малаві і інш.). Да разломаў прымеркаваны вулканы выш. больш за 5 тыс.м (Кенія, Кіліманджара, Элган і інш.). Павышаная сейсмічнасць сведчыць пра сучасныя зрушэнні па разломах. Фарміраванне сістэмы ідзе з алігацэну, адбываецца ва ўмовах расцяжэння і рассоўвання кантынентальнай кары з аддаленнем Аравійскага і Самалійскага блокаў ад уласна Афрыканскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРСЦВЯ́ЦКАЕ ВО́ЗЕРА, Чарсцвяты,
возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дзіва, каля в. Слабада, за 15 км на У ад г.п. Ушачы. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. 9,35 км², даўж. 6,9 км, найб.шыр. 2,5 км, найб.глыб. 4,3 м, даўж. берагавой лініі 19,2 км. Пл. вадазбору 152 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу, авальная, выцягнутая з ПнЗ на ПдУ. Схілы катлавіны выш. 5—10 м, на Пд і З 10—18 м, стромкія, на З і ПдЗ тэрасаваныя. Берагі нізкія, пясчаныя, паступова пераходзяць у вузкую забалочаную пойму, якая на ПдЗ, ПдУ і ПнУ месцамі шыр. да 150 м. Дно да глыб. 0,5—1 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. 8 астравоў агульнай пл. 0,8 км². Шыр. паласы надводнай расліннасці ад 20 да 200 м. Упадае р. Выдрыца і 3 ручаі, выцякае ручай у воз. Павульскае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕГІ́ЧНЫ ДВУВЕ́РШ,
у антычнай літаратуры 2-радковая страфа верша, у якой 1-ы радок — гекзаметр, 2-і — пентаметр. Звычайна выражаў закончаную думку. Ужываўся ў элегіях, эпіграмах, эпітафіях, афарыстычных выказваннях. Шырока выкарыстоўваўся ў лацінамоўнай паэзіі Беларусі («Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага). У еўрап. паэзію перайшоў у змененым выглядзе (згодна з законамі сілаба-тонікі на месцы ранейшых доўгіх складоў у гекзаметры і пентаметры сталі націскныя, на месцы кароткіх — ненаціскныя). Да Э.д. звярталіся І.Гётэ, Ф.Шылер, А.Пушкін, А.Фет, І.Франко і інш. У бел. паэзію яго ўвёў М.Багдановіч:
З нізкага берага дно акіяна
вачам не даступна, —
Глуха ўкрыла яго
сіняя цемень вады.
Але ўзбярыся ўгару на вяршыну
прыбрэжнай страмніны, —
Кожны каменьчык на дне, пэўна,
пабачыш ты стуль.
(«Пентаметры»)
У сучаснай бел. паэзіі Э.д. амаль не сустракаецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́НАВІЦКАЕ ВО́ЗЕРА У Віцебскім р-не ў бас.р. Вымнянка, каля г.п. Янавічы за 30 км на ПнУ ад г. Віцебск. Пл. 1,46 км², даўж. 2,82 км, найб.шыр. 870 м, найб.глыб. 7 м, даўж. берагавой лініі 7,43 км. Пл. вадазбору 31,3 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з У на 3. Схілы катлавіны выш. 4—8 м, спадзістыя (на ПнУ і ПнЗ стромкія), сугліністыя і супясчаныя, у верхняй ч. разараныя, у ніжняй задзернаваныя, пад хмызняком. Берагі выш. да 0,5 м, пясчаныя, месцамі пясчана-галечныя, на Пн і Пд участкамі зліваюцца са схіламі, на З у месцы ўпадзення ручая нізкія, увільготненыя. Вакол возера надпоймавая тэраса выш. да 0,8 м. Дно да глыб. 1,5—2,5 м пясчанае, ніжэй ілістае. Зарастае да глыбіні 1,8 м. Упадаюць 3 ручаі, выцякае ручай у р. Вымнянка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тану́ць, тану, тонеш, тоне; незак.
1. Апускацца пад ваду на дно пад дзеяннем сілы цяжару. Жалеза тоне. Дрэва не тоне. □ Паведамлялася, што эсмінец вядзе бой з варожымі самалётамі, што эсмінец пашкоджаны і тоне.Кулакоўскі.// Гінуць, паміраць, ідучы на дно. «Нехта тоне, — здагадаўся Валодзька. — Трэба хутчэй ратаваць...»Гамолка.//перан. Гінуць, трацячы жыццёвыя сілы, волю пад уздзеяннем неспрыяльных умоў. Партыя хутка асушыла прышчэпаўскія балоты ў зямельных установах, дзе танула раней любая ініцыятыва, любая добрая задума.Лынькоў.
2.учым. Апускацца ў што‑н. мяккае, сыпкае, вязкае і пад.; засядаць, вязнуць у чым‑н. Тануць у гразі. Тануць у балоце. □ Пыл на дарозе быў, што прысак, ногі танулі ў ім.Шамякін.//перан. Станавіцца мала прыкметным сярод чаго‑н., закрывацца чым‑н. Крайнія хаты танулі ў густым тумане.Навуменка.Дарога ў маёнтак танула ў кустах чаромхі і бэзу.Хомчанка./ Пра гукі. Бывалі моманты, калі надыходзіў перарыў у громе, і тады чулася стральба кулямётаў дзесьці ў полі, на захад ад горада, пасля зноў усё танула ў выбухах артылерыйскіх разрываў.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даста́ць, -а́ну, -а́неш, -а́не; -а́нь; зак.
1.што. Узяць што-н. такое, што знаходзіцца на адлегласці.
Д. талерку з паліцы.
2.да каго-чаго, што або чаго. Дацягнуцца, дакрануцца да чаго-н. аддаленага.
Д. рукой да бэлькі.
Д. дно ў рацэ.
3. Выняць, выцягнуць, набыць што-н., здабыць.
Д. кнігу з партфеля.
Д. асколак з раны.
4.што. Раздабыць што-н.
Д. білет у тэатр.
5.што і чаго. Нажыць што-н. непрыемнае (часцей пра здароўе; разм.).
Д. запаленне лёгкіх.
◊
Дастаць з-пад зямлі (разм.) — любым спосабам адшукаць.
Зімой лёду не дастанешу каго (разм.) — пра вельмі скупога чалавека.
Крукам носа не дастанешкаму (разм.) — не падступішся да каго-н.