уласцівасць цел аднаўляць сваю форму і аб’ём (цвёрдыя целы) ці толькі аб’ём (вадкасці і газы) пасля спынення дзеяння знешніх сіл, якія выклікалі іх дэфармацыю. У цвёрдых целах і вадкасцях П. абумоўлена сіламі ўзаемадзеяння паміж часцінкамі рэчыва, у газах — кінетычнай энергіяй руху малекул.
У целах з ідэальнай П. дэфармацыя поўнасцю знікае пасля спынення дзеяння сілы, у рэальных целах застаецца т.зв. астаткавая дэфармацыя (гл.Пластычнасць). Дэфармацыю пругкіх цел пад уздзеяннем знешніх сіл вывучае пругкасці тэорыя. У большасці матэрыялаў пры малых дэфармацыях залежнасць паміж напружаннем механічным і дэфармацыяй з’яўляецца лінейнай і апісваецца Гука законам. Пругкія ўласцівасці цел, што падпарадкоўваюцца абагульненаму закону Гука, характарызуюцца модулямі пругкасці. Затрачаная на пругкую дэфармацыю энергія вяртаецца назад у працэсе аднаўлення формы ці аб’ёму цела, таму пругкія целы могуць служыць акумулятарамі мех. энергіі, напр., гадзіннікавая спружына.
Літ.:
Френкель Я.И. Введение в теорию металлов. 4 изд. Л., 1972;
Сопротивление материалов с основами теории упругости и пластичности. М., 1995.
Да арт.Пругкасць матэрыялаў. Шарыкавая мадэль элементарнай ячэйкі кубічнага крышталя: 1 — у раўнавазе пры адсутнасці знешніх сіл; 2 — пад дзеяннем знешняга датычнага напружання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЦІ́ЎЛЬ,
горад у Сумскай вобл., на Украіне, на р. Сейм (бас.р. Дняпро), за 24 км ад чыг. станцыі Пуціўль. 19,5 тыс.ж. (1991). Харч. прадпрыемствы. Краязнаўчы музей. Арх. помнікі 16—18 ст.: Малчанскі (16—19 ст.) і Спаскі (17 — пач. 18 ст.) манастыры, царква Міколы Казацкага (18 ст.).
Упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1146; крэпасць для абароны Кіеўскай Русі ад набегаў полаўцаў. У 2-й пал. 12 ст. цэнтр аднайм. княства. Апісаны ў «Слове аб палку Ігаравым». У 1240 разбураны мангола-татарамі. З 1356 у складзе ВКЛ. У 1500 вял.кн.Іван III Васілевіч далучыў П. да Рус. дзяржавы. У час польскай і шведскай інтэрвенцыі пачатку 17 стагоддзя заняты войскамі Рэчы Паспалітай. Паводле Дэулінскага перамір’я 1618 адышоў да Расіі. У 18 — пач. 20 ст. павятовы горад, з 1769 у Курскай губ. З 1926 у складзе Укр. ССР. З 1932 у Чарнігаўскай, з 1939 у Сумскай абл. У Вял.Айч. вайну акупіраваны ням.-фаш. войскамі (1941—43). Каля П. быў створаны Пуціўльскі партыз. атрад пад камандаваннем С.А.Каўпака.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
загляну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1. Глянуць куды‑н., унутр чаго‑н.; кінуць позірк на тое, што трэба разгледзець, убачыць. Заглянуць у вочы. Заглянуць за шафу. Заглянуць пад ложак. □ Цыбаты бялявы хлопчык .. заглянуў у адчыненае акенца машыны.Гамолка.//перан. Пранікнуць куды‑н., асвятліць прамянямі (пра сонца, месяц і пад.). Святло месяца заглянула ў акно, і ў хаце стала неяк весялей і святлей.Кавалёў.//перан. Бегла пачытаць асобныя месцы (у кнізе, газеце і пад.). Заглянуць у кнігу.
2.Разм. Зайсці, заехаць куды‑н. мімаходам, на кароткі час. Ёсць над Сожам гарадок. Просім, ягамосці: Ехаць будзеце здалёк, Загляніце ў госці.Калачынскі.Невысокі рухавы стары, да якога мы заглянулі ў хату, сустрэў нас ветліва.С. Александровіч.
•••
Заглянуць наперад (у заўтрашні дзень) — задумацца над будучыняй, уявіць яе сабе.
Заглянуць у душу (нутро і пад.)каму,чыё — адгадаць чые‑н. думкі, пачуцці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Аб’яднацца на аснове нейкіх падобных адзнак; утварыцца шляхам падбору. Падабраўся калектыў. Падабралася добрая бібліятэка. □ Добрае, дружнае звяно падабралася ў Грышы.Пальчэўскі.
2. Падлезці пад што‑н. Сабака падняў галаву, прыслухаўся і пачаў пысай шукаць гаспадаровага твару. Але твару ён не знайшоў, не мог падабрацца галавой пад кажух.Галавач.Рахманыя вочы востра звузіліся. Пульхная ніжняя губа падабралася пад верхнія зубы.Караткевіч.
3.дакаго-чаго і без дап. Непрыкметна наблізіцца, падкрасціся. Дзед непрыкметна падабраўся кустамі да карнікаў і, высока ўзмахнуўшы дубінай, аглушыў аднаго ў зялёнай касцы.Шчарбатаў.Удваіх і падабрацца да чыгункі лягчэй і ўцячы можна непрыкметна.Новікаў.
4.перан.Разм. Дасягнуць нейкага пункта, узроўню. Хата падабралася пад вокны, і Птах употай цешыцца ёю.Навуменка.
5.Разм. З насцярогай напружыцца, сабрацца. Спачатку .. [Вера] не заўважыла Раміра, адчула толькі востры, пранізлівы позірк чужых вачэй. Уся падабралася.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ветрыцца1 ’праветрывацца, сушыцца’ (Нас.). Да ветрыць1 тое ж польск.wietrzyć się ’праветрывацца’; ’падпадаць пад дзеянне свежага паветра’, серб.ве̏трити се ’тс’.
Ветрыцца2 ’прастуджвацца, асвяжацца’ (Нас.). Да ветрыцца1.
Ветрыцца3 ’хадзіць без справы, бадзяцца, швэндацца’ (карэліц., Янк. Мат.). Да дзеяслова ветрыцца1, у якога павінна было быць таксама значэнне ’знаходзіцца на паветры’ → ’псавацца пад уздзеяннем ветру’ → ’быць ветраным, легкадумным, ветрагонам’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Недаты́ка ’незачэпа’ (Жд. 2), ’самалюбівы чалавек’ (Растарг.), літаральна ’чалавек, які не любіць, каб да яго дакраналіся; чалавек, які крыўдзіцца за кожную дробязь’ (Нас.), недоты́ка ’незачэпа’ (ТС), недаты́чка ’неразумны’ (Бяльк.), укр.недоти́ка ’незачэпа’, рус.недот́ыка ’тс’. Ад не датыкаць (‑цца) ’не дакранацца’, параўн. укр.недото́рка, рус.недотро́га ’незачэпа’; значэнне ’неразумны’, магчыма, пад уплывам слоў тыпу недапёка, недацёпа, недаробак і пад. Да ты́каць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Няхві́ля ’бура, навальніца’: «Поднялась да лихая нехвиля, човнокъ да затопила» (слуц., Шн. 3), няхваля ’навальніца’ (Марц.). Да хвіля ’бура’ (гл.), не тут мае узмацняльны характар; форма з ‑α‑пад уплывам хваля (гл.) ці навала ’навальніца’. Іншаславянскія паралелі: чэш.nechvile ’непагода’, славен.neurje ’непагода, бура, навальніца’ (ад ura ’час’); параўн. таксама ням.Wetter ’пагода’ і ’бура, навальніца’, Unwetter ’бура, навальніца’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́дкур ’памост на дрэве, на які ставяцца вуллі для пчол’ (Некр.; Мат.; Сл. ПЗБ), ’драўляны памост вакол бортнага дрэва, што ахоўваў борць ад мядзведзяў’ (ЭБ), ’дымар’ (ЛА, 1). Рус.подку́р ’памост, пад якім раскладаецца дымнае вогнішча’, падкурыць ’пусціць дым, каб выгнаць пчол’ (Сл. ПЗБ): перш чым забірацца на памост з вуллямі, пад ім раскладалі дымнае вогнішча, каб адагнаць пчол. Да курыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́вечар ’пачатак вечара’ (Нас.), прысл. пры́вечар ’пад вечар’ (Байк. і Некр.). Лексікалізацыя словазлучэння пры ве́чары, дзе рэалізуецца вельмі архаічнае значэнне прыназоўніка пры ’пры азначэнні часу, які набліжаецца, ці часу, на працягу якога адбываецца дзеянне’, параўн. ст.-слав., стараж.-рус.облаѕи съ нама ѣко при вечерѣ естъ. Рус.дыял.при́ве́чер ’надвячорак’, при́вечерь, при́вечер ’пад вечар’, при́вечёрок ’надвячорак; позні вечар’, укр.привечері́тися ’змеркнуцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прысі́кацца (прысі́катысь) ’прыставаць, лезці ў бойку і пад.’ (Клім.). Укр.присі́катися ’прычапіцца, прыдрацца, прыстаць’, рус.дан., урал.присика́ться, приси́каться ’прыдзірацца, чапляцца’. Няясна. Прымаючы пад увагу агалосоўку кораня ва ўкраінскім слове, параўн. укр.присіка́ти ’прыпыняць’, з прысяка́ць да сячы́ (гл.). Распаўсюджаная ў славянскіх мовах семантычная мадэль ’біць, рэзаць, драць, калоць’ — ’прыдзірацца, быць сварлівым і да т. п.’, параўн. прыдзірацца, рус.подкалывать і інш.