лік, які можа быць выражаны як дзель двух цэлых лікаў. Кожны Р.л. выражаецца канечным дзесятковым дробам ці бясконцым перыядычным дробам.
Для Р.л. натуральным чынам вызначаны аперацыі складання, адымання, множання і дзялення (акрамя дзялення на 0), г.зн., што мноства Р.л. утварае алг. поле (гл.Поле ў матэматыцы). Поле Р.л. — найменшае поле, якое ўтрымлівае ўсе цэлыя лікі. Кожны ірацыянальны лік можа быць размешчаны паміж двума Р.Л. (значэнні па недахопу і па лішку), рознасць паміж якімі можа быць як пажадана малой. Гл.таксамаДроб у арыфметыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЦЭМА́ТЫ,
сумесі энатыямераў, якія не праяўляюць аптычнай актыўнасці. Існуюць у выглядзе рацэмічных сумесей крышт. энантыямераў (кангламерат — простая сумесь аптычных антыподаў, узятых у эквімалекулярнай колькасці) ці рацэмічных змешаных крышталёў, утвораных абодвума энантыямерамі (гл.Аптычная ізамерыя), і малекулярных злучэнняў (сапр. Р.), утварэнне якіх абумоўлена вадароднымі сувязямі, індукцыйным і дысперсійным узаемадзеяннямі. Атрымліваюць Р. пры хім. (неасім.) сінтэзе, а таксама пры рацэмізацыі — абарачальным узаемным ператварэнні энантыямераў, якое адбываецца звычайна не самаадвольна, а, напр., пад уздзеяннем кіслот, шчолачаў, пры павышэнні т-ры. Вылучэнне энантыямераў з іх рацэмічнай сумесі наз. расшчапленнем Р. (працэс адваротны рацэмізацыі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОЗНАШЧЫТКО́ВЫЯ (Heterostraci),
падклас (клас) вымерлых ніжэйшых пазваночных з групы астракадэрмаў. З’явіліся ў ардовіку — сілуры Еўропы і Паўн. Амерыкі (каля 470 млн.г. назад), вымерлі ў дэвоне (каля 360 млн.г. назад). Жылі ў марскіх і прэсных вадаёмах. Класіфікацыя засн на будове панцыра, а таксама апарата нюху, які быў прадстаўлены парнымі насавымі поласцямі, што адкрываліся наверх парнымі ноздрамі.
Даўж. да 35 см. Орган слыху і раўнавагі меў 2 паўкружныя каналы. Некат. Р. (з роду клерараспіс) мелі эл. орган, які служыў сродкам абароны і нападу на здабычу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЎНАСЦЬу матэматыцы,
суадносіны ўзаемнай замяняльнасці аб’ектаў, якія з прычыны наяўнасці такой замяняльнасці і лічацца роўнымі. Р. 2 аб’ектаў a і b (функцый, лікавых або літарных выразаў, элементаў мностваў і інш.) запісваецца ў выглядзе a = b, дзе матэм. знак «=» наз. знакам Р. Напр.: 10 + 6 = 24; (a ± b)2 = a2±2ab + b2; sin2α = 2sinαcosα. Асн. ўласцівасці Р.: рэфлексіўнасць (кожны аб’ект роўны самому сабе — a = a); сіметрыя (калі a = b, то b = a); транзітыўнасць (калі a = b і b = c, то a = c). Гл.таксамаТоеснасць у матэматыцы, Ураўненне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙКА,
1) Р. зубчастая — прызматычны стрыжань з нарэзанымі зубамі; дэталь рэечнай зубчастай перадачы. Выкарыстоўваецца ў механізмах станкоў, грузападымальных кранаў, пагрузачна-разгрузачных машын.
2) Р. геадэзічная — драўляны брус даўж. 3—4 м з нанесенай шкалой. Бываюць дальнамерныя (для вызначэння адлегласцей), тапаграфічныя (для вызначэння адлегласцей і перавышэнняў), нівелірныя (для вызначэння перавышэнняў); адна- і двухбаковыя, падвесныя, складныя, высоўныя.
3) Разнавіднасць піламатэрыялу, які атрымліваецца пры абпілоўванні краёў неабразных дошак, а таксама вузкія загатоўкі з драўніны, што выкарыстоўваюцца пры вырабе сталярных пліт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭМІТЭ́НТ [ад лац. remittens (remittentis) які адсылае],
уладальнік вэксаля, які мае права на атрыманне пазначанай у ім сумы грошай. Асоба, пазначаная ў якасці атрымальніка грошай на самім вэксалі, наз. першым Р. Пры перадачы вэксаля законным Р. з’яўляецца асоба, якая асноўвае сваё права на неперарыўным шэрагу індасаментаў. Калі Р. набыў вэксаль нядобрасумленна або, набываючы яго, зрабіў грубую неасцярожнасць, ён абавязаны перадаць яго былому ўладальніку. Р. мае права на атрыманне плацяжу па вэксалі ад акцэптанта (вэксалядаўца простага вэксаля). Р. належаць таксамаінш. правы, прадугледжаныя вэксальным заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭНТГЕНАЛО́ГІЯмедыцынская,
галіна клінічнай медыцыны, якая вывучае выкарыстанне рэнтгенаўскага выпрамянення для даследавання будовы і функцыі органаў і сістэм, дыягностыкі хвароб чалавека і жывёл. Дае магчымасць вывучаць дзейнасць розных органаў, сачыць за дынамікай паталаг. працэсаў, выяўляць раннія формы захворванняў, якія працякаюць скрыта (напр., пухліны) і інш. Узнікла пасля адкрыцця рэнтгенаўскіх прамянёў (1895). Асн. раздзелы — рэнтгенадыягностыка (распрацоўвае пытанні распазнавання пашкоджанняў і захворванняў розных органаў), мед. рэнтгенатэхніка (рэнтгенаўская апаратура); таксама ваенна-палявая Р. (арганізацыя, тэхн. аснашчэнне, методыкі рэнтгеналагічнага даследавання хворых у палявых умовах). У Р. выкарыстоўваецца лічбавая апрацоўка рэнтгенаўскіх відарысаў (гл.Рэнтгенаграмаметрыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭНТГЕ́НАЎСКАЯ ТРУ́БКА,
электравакуумная прылада для атрымання рэнтгенаўскіх прамянёў. Інтэнсіўнасць рэнтгенаўскага выпрамянення залежыць ад напружання, прыкладзенага да электродаў, току, а таксама матэрыялу анода. Мае катод і анод. Электроны, што вылучае катод, паскараюцца моцным эл. полем і бамбардзіруюць анод. Пры ўдарах электронаў аб анод іх кінетычная энергія пераўтвараецца ў энергію рэнтгенаўскага выпрамянення (часткова — у цеплавую энергію).
Паводле спосабу атрымання электроннага патоку Р.т. падзяляюцца на электронныя (электроны генерыруюцца за кошт тэрмаэлектроннай эмісіі катода) і іонныя (электроны выбіваюцца з халоднага катода дадатнымі іонамі). Выкарыстоўваюцца ў медыцыне, дэфектаскапіі, навук. даследаваннях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭПРАДУКТЫ́ЎНЫЯ О́РГАНЫ,
органы жывёл і раслін, якія выконваюць функцыі размнажэння. У раслін — розныя структуры, якія забяспечваюць вегетатыўны, бясполы і палавы спосабы размнажэння. У пракарыётаў Р.о. — споры, гармагоніі і інш. У многіх грыбоў, водарасцей, моха-, папараце- і дзеразападобных, хвашчоў з выяўленым чаргаваннем пакаленняў прадстаўлены спарангіямі (бясполае) і гаметангіямі (палавое размнажэнне). У вышэйшых насенных раслін (гола- і пакрытанасенных) Р.о. — мікра- і мегаспарацыты, генератыўныя клеткі пылку і яйцаклетка. У шырокім сэнсе Р.о. таксама — кветкі і плады пакрытанасенных, стробілы голанасенных (мужч. і жан. шышкі) і інш.У жывёл Р.о. — палавыя органы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЦЫПРО́КНАЕ СКРЫЖАВА́ННЕ,
сістэма двух скрыжаванняў, якія характарызуюцца ўзаемна процілеглым спалучэннем прыкметы, што аналізуецца, і полу (або тыпу спарвання) у форм, якія прымаюць удзел у скрыжаванні. Напр., калі пры адным скрыжаванні ў жывёл самка мела дамінантную прыкмету, а самец — рэцэсіўную, то ў другім скрыжаванні, рэцыпрокным першаму, самка павінна мець рэцэсіўную прыкмету, а самец — дамінантную. Р.с. выкарыстоўваецца ў генет. аналізе для выяўлення спадчынных фактараў, лакалізаваных у Х-храмасоме (гл.Палавыя храмасомы). Таксама ў выпадку анізагаміі выяўляюцца цытаплазматычныя спадчынныя фактары, калі ў абодвух Р.с. у спадчыну перадаецца толькі мацярынская прыкмета.