РЫ́ЦАС ((Ritsos) Яніс) (1.5.1909, г. Манемвасія, Грэцыя — 11.11.1990),
грэчаскі пісьменнік. У 1948—52 і 1967—74 зняволены ўладамі Грэцыі. Яго сац.-паліт. погляды адлюстраваны ў зб. вершаў «Трактары» (1934), паэмах «Эпітафіі» (1936), «Песня для маёй сястры» (1937), дзе дамінуе імпрэсіянісцкае ўспрыманне рэчаіснасці. У зб-ках лірыкі «Выпрабаванні» (1943), «Каменны час» (1949), «Бяссонне» (1954), «Дзённікі высылкі» (1975), «Нататкі сляпога» (1979), «Карані Элінства» (1981), паэмах «Марш акіяна» (1940), «Ранішняя зорка» (1955), «Няскораны горад» (1958), «Мост» (1960), «Васемнаццаць мелодый горкай радзімы» (1973), «Граганда», «Званіца» (абедзве 1974) імкненне дасягнуць глыбінь чалавечай душы, спасцігнуць таямніцы жыцця. Сюррэаліст. рысы ўласцівыя вершам зб-каў «Архітэктура дрэў» (1958), «Сведчанні» (ч. 1—2, 1963—66). У раманах «Асцярожны Арыёст» (1982), «Што за дзіўныя рэчы!» (1983), «Штуршком локця» (1984) жыццё грэч. правінцыі. Пераклаў верш Я.Купалы «А хто там ідзе?» (1983). На бел. мову яго вершы перакладала А.Кобец-Філімонава. Міжнар. Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» 1977.
Тв.:
Бел.пер. — Макронісас. Мн., 1973;
Рус.пер. — Избр. лирика. М., 1968;
Избранное. М., 1973;
Становление. Стихотворения и поэмы. М., 1979;
Заметки на полях времени: Стихи и поэмы. М., 1985.
Літ.:
Ильинская С.Б. Яннис Рицос: Очерк жизни и творчества. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙМЕРЫС ((Reimeris) Вацыс) (н 3.8.1921, г. Куршэнай, Літва),
літоўскі паэт.Засл. дз. культ. Літвы (1965). Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1956). У 1949—86 працаваў у перыяд. друку. Друкуецца з 1940. Аўтар зб-каў паэзіі «Зямлі бацькоў» (1945), «З вясною» (1948), «З табой я размаўляю» (1958), «У Белага Таджа» (1958, прэмія Дж.Неру 1968), «Далоні» (1968), «Шэсці» (1970), «Паэты ходзяць па зямлі» (1981), «Ave Maria» (1996), паэм «Зямля з букетам кветак» (1986) і інш. У ранняй паэзіі пераважалі тэмы Вял.Айч. вайны, пасляваен. жыцця, у пазнейшых творах — роздумы пра гіст. вопыт літ. народа, каханне. Піша для дзяцей, у т. л.кн. вершаў «Сарока-белабока» (1974, Дзярж. прэмія Літвы 1975). Перакладае рус. і бел. паэтаў. Пераклаў вершы Я.Купалы «Лён», «Алеся», «Касцу», «Спадчына», «Трэба нам песень». На бел. мову асобныя яго вершы пераклалі Р.Барадулін, С.Дзяргай, У.Карызна, Г.Кляўко, П.Панчанка, А.Разанаў, І.Скурко, М.Танк.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Літоўская савецкая паэзія. Т. 1. Мн., 1977;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТЛО́Ў (Міхаіл Аркадзевіч) (17.6.1903, г. Днепрапятроўск, Украіна — 28.9.1964),
рускі паэт і драматург. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1927—28). Друкаваўся з 1917. Першая кн. вершаў — «Рэйкі» (1923). Вершы 1920—30-х г. адзначаны рамант. успрыняццем падзей грамадз. вайны. Ў Вял.Айч. вайну ваен. карэспандэнт, удзельнічаў у баях за вызваленне Беларусі. Пасляваен. паэт. творам (у т. л.зб. «Вершы апошніх гадоў», 1966, Ленінская прэмія 1967) уласцівы ўзнёсла-рамант. і філас. інтанацыі. Аўтар п’ес, некат. з іх паст. на Беларусі. Неаднойчы бываў на Беларусі, быў знаёмы з Я.Купалам, сябраваў з П.Броўкам, П.Глебкам, П.Панчанкам. На рус. мову перакладаў вершы Я.Купалы, Панчанкі. Яго вершы на бел. мову перакладалі А.Звонак, М.Калачынскі, Ў.Паўлаў, Я.Семяжон, М.Танк і інш.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—3. М., 1974—75;
Бел.пер. — у кн.: Руская савецкая паэзія. Мн., 1953;
[Вершы] // Полымя. 1967. № 7.
Літ.:
Светов Ф.Г. Михаил Светлов: Очерк творчества. М., 1967;
Паперный З.С. Человек, похожий на самого себя. М., 1967;
«Ты помнишь, товарищ...»: Воспоминания о Михаиле Светлове. М., 1973;
Стральцоў М.Л. I жыццём і песняй// Стральцоў М.Л. У полі зроку. Мн., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКІБНЕ́ЎСКІ (Аляксандр Браніслававіч) (8.4.1903, Масква — 21.4.1978),
рэжысёр і педагог. Засл. дз. маст. Удмурціі (1945). Засл. дз. маст. Беларусі (1952). Скончыў Дзярж. эксперыментальныя тэатр. майстэрні ў Маскве (1926, клас А.Таірава). З 1927 працаваў у розных тэатрах. У 1958—70 выкладаў у Харкаўскім ін-це мастацтваў. У 1949—58 гал.рэж.Бел.т-ра імя Я.Коласа. Пастаноўкі С. вызначаліся яснасцю рэжысёрскай задумы, дакладным адборам выяўл. сродкаў, глыбокай псіхал. характарыстыкай персанажаў, маштабнасцю сац. абагульненняў. З лепшых спектакляў бел. драматургіі: «Раскіданае гняздо» Я Купалы (1951), «Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка (1953), «Машэка» В.Вольскага (1954), «На крутым павароце» К.Губарэвіча (1956), «Людзі і д’яблы» К.Крапівы (1958). Сярод інш. пастановак: «Вяселле Крачынскага» А.Сухаво-Кабыліна (1949), «Жывы труп» Л.Талстога, «Тры сястры» А.Чэхава, «На дне» М.Горкага (усе 1951), «Настаўнік танцаў» Лопэ дэ Вэгі (1952), «Шторм» У.Біль-Белацаркоўскага (1953), «Ноч памылак» О.Голдсміта (1954), «Мараль пані Дульскай» Г.Запольскай (1956), «Чужы цень» (1949) і «Гісторыя аднаго кахання» (1954) К.Сіманава. Аўтар тэатразнаўчых прац.
Тв.:
Народны артыст СССР А.К.Ільінскі. Мн., 1954.
Літ.:
Няфёд У. Аляксандр Скібнеўскі // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1978. Кн. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОД ЛІТАРАТУ́РНЫ,
абагульнены тып літ. твораў, які выяўляецца праз асэнсаванасць маст. фактаў у выглядзе пэўнай заканамернасці. Упершыню пра Р.л. ўпамінае Платон у трактаце «Дзяржава». Больш поўна тэорыю Р.л. распрацаваў у сваёй «Паэтыцы» Арыстоцель. Асн. Р.л. тры — эпас, лірыка і драма. Эпасам называюцца творы аб’ектыўна-апавядальнага характару, у якіх паказваецца чалавек у шматлікіх сувязях з грамадствам і прыродай. У лірыцы раскрываюцца пачуцці асобы, яе ўнутр. свет. У драме супрацьстаяць характары, перадаюцца адносіны і канфлікты паміж персанажамі, яны паказваюцца ў дзеяннях, учынках, перажываннях. У залежнасці ад тэматыкі ці інш. прыкметы Р.л. падзяляюцца на віды літаратурныя (або формы) і жанры. Эпас апісвае падзеі, знешнія ў адносінах да аўтара. У залежнасці ад часу дзеяння, ахопу падзей, колькасці персанажаў адрозніваюць вял. (эпапея, раман), сярэднія (аповесць, нарыс), малыя (навела, апавяданне, казка, байка, легенда) формы эпасу. Эпас паказвае аб’ектыўную карціну свету. Акрамя ўчынкаў герояў, значнае месца адводзіцца апісанням: партрэтам, рэчам, пейзажу. Ад лірыкі і драмы эпас адрозніваецца шырынёй і багаццем адлюстравання жыцця, яго пераасэнсаваннем. Лірыка аб’ядноўвае творы, у аснове якіх думкі, пачуцці, настроі, перажыванні чалавека. Віды лірыкі пераважна невял. па памеры: ода, раманс, песня, балада, верш, элегія, гімн. Самая вял. форма лірыкі — паэма, якая можа быць эпічнаю («Курган» Я.Купалы) або сумяшчаць рысы эпасу і лірыкі («Тарасова доля» Я.Купалы, «Сцяг брыгады» А.Куляшова). Звычайна лірыку падзяляюць па тэматычных лініях або жанрава: лірыка грамадз., пейзажная, філас., інтымная. Драма, як і эпас, паказвае знешнюю рэальнасць — адносіны і канфлікты паміж людзьмі. Аднак паказ адбываецца праз размоўную форму. Як і ў лірыцы, тут выражаюцца думкі, пачуцці, перажыванні, але не адной асобы, а некалькіх. Падзел л-ры на роды не супадае з яе падзелам на паэзію і прозу. У побытавай мове лірычны твор звычайна суадносіцца з паэзіяй, а эпічны — з прозай. Але кожны Р.л. ўключае ў сябе і паэтычныя (вершаваныя), і празаічныя творы. Эпас на ранніх этапах мастацтва быў пераважна вершаваны. Вершаваны эпас характэрны і для бел. л-ры («Новая зямля» Я.Коласа).
Словы «эпічнае» («эпічнасць»), «драматычнае» («драматызм»), «лірычнае» («лірызм») абазначаюць не толькі родавыя асаблівасці твораў, але і інш. якасці. Напр., эпічнасцю называюць велічна-спакойнае, нетаропкае сузіранне жыцця ў яго складанасці і шматпланавасці, шырыню поглядаў аўтара на свет і яго прыняцце як нейкай цэласнасці. Эпічнасць як ідэйна-эмацыянальная настраёвасць можа мець месца ва ўсіх Р.л. Драматызмам прынята называць стан, звязаны з напружаным перажываннем нейкіх супярэчнасцей, з усхваляванасцю і трывогай. Лірызм — узвышаная эмацыянальнасць, выяўленая ў мове аўтара, апавядальніка, персанажаў. Драматызм і лірызм таксама могуць прысутнічаць ва ўсіх Р.л.
Літ.:
Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Уводзіны ў літаратуразнаўства. 2 выд.Мн., 1982;
Рагойша В.П. Паэтычны слоўнік. 2 выд.Мн., 1987;
Беларуская літаратура, XI—XX стст. 2 выд.Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРГІЕ́ВІЧ (Пётра) (Пётр Аляксандравіч; 10.7.1900, в. Стаўрова Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. — 1.11.1984),
бел. жывапісец і графік, мастак-манументаліст. Засл. дз. маст. Літвы (1965). Вучыўся на маст. ф-це Віленскага ун-та (1919—22, 1925—27), у Кракаўскай АМ (1924—25). Творчасць вызначаецца вобразнасцю пластычнага і кампазіц. вырашэння, эмац. ладам, цікаўнасцю да самабытнасці бел.нар. культуры, часам алегарычнасцю і рамантычнасцю. Маст. завершанасцю, глыбокім псіхалагізмам, філас. гучаннем вылучаюцца жывапісныя партрэты: «Партрэт маці» (1929), С.Глякоўскага (1938), «Беларуская настаўніца» (1938), «Рыгор Шырма» (1930—40-я г.), «Дзяўчына ў сінім сарафане», «Аўтапартрэт» (абодва 1940), Ф.Багушэвіча, М.Дучыца, «Селянін» (усе 1946), «Партрэт жонкі» (1946, 1957), «Старшыня калгаса» (1952), «Землямер» (1956), М.Танка (1957), «Сталяр», «Нарачанскі рыбак» (абодва 1968) і інш.Гіст. мінулае роднай зямлі, дзейнасць яе выдатных сыноў адлюстроўваюць тэматычныя карціны «Усяслаў Полацкі» (1932), «Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 года» (1955), «Скарына ў друкарні» (1957), «К.Каліноўскі і В.Урублеўскі на аглядзе паўстанцаў» (1959), «Скарына ў рабочым кабінеце» (1960), «Арышт П.Багрыма» (1970) і інш. Значнае месца ў творчасці С. займала купалаўская тэма: «А хто там ідзе?», «Званар» (2 варыянты), «А ты, сіраціна, жыві» (усе 1947), «Гусляр», эцюды на тэмы паэмы Я.Купалы «Яна і я» — «Ворыва» і «На сенажаць» (1959), «Партрэт Дамініка Луцэвіча» (1971), трыпціх на тэмы верша Я.Купалы «А зязюлька кукавала» — «Калыханка», «Ясевы універсітэты», «Сейбіт» (1970-я г.) і інш. Жыццю сялян Зах. Беларусі прысвечаны палотны «Перавозка будаўнічага грузу цераз возера Богіна» (1926), «За прасніцай», «Жыццё», «Вяселле на Беларусі» (усе 1929), «Залёты» (1930), «Беларусы» (1930-я г.), «Шляхам жыцця» («Падарожныя», 1934), «Араты» (1938), «Каваль куе каня» (1939), рэв. падзеям у Літве — «Дэманстрацыя беспрацоўных у Каўнасе ў 1925 годзе» (1954). Рэв. пафасам напоўнена карціна «Вясляр» («Насуперак буры», 1940, 2 варыянты). Тэму Вял.Айч. вайны адлюстроўваюць партрэт «Партызан Федзя» (1943), карціна «У партызанскай кузні» (1945). Хараство роднай прыроды апяваецца ў пейзажах «Забытая званіца» (1936), «Ноч» (1941), «Пад снегавым пакрывалам» (1942), «Вясновая казка» (1957), тэматычнай карціне «Вячэрняя балада» (1970) і інш. Працаваў таксама ў станковай (серыя партрэтаў «Беларускія народныя тыпы», 1930-я г.) і кніжнай (афармляў час. «Нёман», 1931—32; кнігі М.Машары «На сонечны бераг!», 1934 і «На прадвесні», 1935, і інш.) графіцы. Выканаў размалёўкі ў касцёлах у Солах (1934), Смаргоні (1936), Шарашове (1938); у бернардзінскім касцёле ў Гродне, аформіў касцёл у Корцы (Украіна; 1930-я г.). Аўтар абразоў «Св. Францыск» (1934), «Маці Божая Поразаўская» (1937) і інш.Іл.гл. таксама да арт.Жывапіс.
Тв.:
Аўтабіяграфія // Мастацтва. 1993. №1.
Літ.:
Ліс. А. Пётра Сергіевіч. Мн., 1970;
Крукоўскі У. Невядомы Сергіевіч // Наша вера. 1996. №1;
Бажэнава В. Роспісы Пётры Сергіевіча // Там жа. 2001. №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ко́ўзкі, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Зусім гладкі, які не стварае трэння і на якім цяжка ўтрымацца або які цяжка ўтрымаць; слізкі. Коўзкі лёд. □ Усё цяжэй было трымаць раўнавагу на коўзкай ад гразі дарозе, усё горш упраўляліся замлелыя рукі з непаслухмяным рулём.Краўчанка.Зерне было сухое, коўзкае.Пянкрат.//перан. Ненадзейны, небяспечны, такі, што можа прывесці да непажаданых вынікаў (пра жыццёвы шлях, напрамак дзейнасці і пад.). Не блукалі сцежкай коўзкай — Спеў Купалы акрыляў, Арлянят-маладнякоўцаў У палёт благаслаўляў.А. Александровіч.
2. Які мае гладкую паверхню і рухаецца шляхам слізгання. Гэтай зімой, напрыклад, дзед змайстраваў такія саначкі, што лепшых і не прыдумаеш. Лёгенькія, прыгожыя. Кляновыя палазкі добра закручаныя, коўзкія.Рылько.
3. Плаўны, лёгкі (пра паходку, рух і пад.). Даганяем і бачым Жэньку, Сцяпанавага сына. Лыжы ў яго бацькавы, ідзе без палак, упэўнена, моцнымі і коўзкімі крокамі.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слуга́, ‑і, ДМ слузе, м.
1. У дарэвалюцыйным і замежным быце — чалавек для асабістых паслуг, прыслужвання. Загразла ў балоце панская брычка разам з панскаю сям’ёю, слугамі, коньмі, з усім панскім скарбам.Колас.— Тады паглядзім зблізку, што гэта за народ, — сказаў гаспадар і загадаў слузе: прасі!Маўр.
2.перан. Той, хто працуе ў імя каго‑, чаго‑н., адданы каму‑, чаму‑н. Каб у жыцці з праўдзівай жыў душою, З людзьмі на свеце добрымі дружыў, Каб я свайму народу быў слугою, Радзімаю, як маці, даражыў.Русак.Ідэальным паэтам для Купалы з’яўляецца паэт-грамадзянін — слуга народа.Івашын.// Той, хто выконвае чыю‑н. волю, з’яўляецца зброяй у чыіх‑н. руках. Слугі імперыялізму.
•••
Ваш пакорны слуга (уст.) — а) ужывалася замест «я» ў размове для выказвання пашаны да таго, з кім гавораць; б) ветлівая форма заканчэння пісьма, паслання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
увасабле́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. увасабляць (у 1 знач.) — увасобіць істанпаводледзеясл. увасабляцца (у 1 знач.) — увасобіцца.
2. Перанясенне ўласцівасцей, рыс жывой істоты ці чалавека на з’явы, прадметы і паняцці.
3. Ажыццяўленне чаго‑н. у рэчаіснасць праяўленне ў канкрэтным вобразе, канкрэтнай форме. Машына — гэта матэрыяльнае ўвасабленне творчай думкі чалавека. □ Гусляр з паэмы Янкі Купалы «Курган» — .. герой народа, увасабленне яго магутнага духу.Каваленка.Сэрца [Галі] .. рванулася да хлопчыка як да жывога ўвасаблення любага ёй чалавека.Сабаленка.Камунізм — гэта рэальнае ўвасабленне гуманізму.«Звязда».// Пра таго, хто (або тое, што) з’яўляецца самым высокім праяўленнем якіх‑н. якасцей. Юнакі адчувалі сябе такімі ж смелымі і мужнымі, як тыя людзі, якія з’яўляліся для іх увасабленнем гераізму.Асіпенка.Кляпнёў .. доўга і мнагаслоўна прасіў прабачэння ў гаспадыні. Анёл, а не чалавек. Увасабленне найвышэйшай этыкі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шацёр, шатра, м.
1. Лёгкае пераноснае жыллё з тканіны, скуры і пад., якое будуецца звычайна ў форме конуса. Пад’ехаў Іванька да царскага шатра.Якімовіч.За ўзгоркам знаходзіцца табар, у лагчыне раскінуты цыганскія шатры.Каваль.// Навес з матэрыі, драўніны ці з галін і лісця дрэў. Лье дождж. Аўдулі не сядзіцца Пад парусінавым шатром.Калачынскі.Як волаты, за рэчкаю дубы Шатры свае раскінулі над долам.Колас.//перан. Неба, небасхіл. О неба, ціхае, світальнае... Мы пад шатром тваім стаім З салодкай сённяшняю тайнаю І лёсам заўтрашнім сваім.Бураўкін.
2. У старой рускай архітэктуры — дах у выглядзе высокай чатырохграннай ці васьміграннай піраміды, што завяршаецца ў царкоўных пабудовах галоўкай з крыжам, а ў грамадзянскіх і ваенных — вышкай, флюгерам і пад. Вакол [забудовы] нібы групуюцца, збіраюцца навакольныя шпілі, шатры і купалы.«Помнікі».
3. У паляўнічых — конусападобная сетка для лоўлі цецерукоў і курапатак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)