СВЯТЛО́Ў (Міхаіл Аркадзевіч) (17.6.1903, г. Днепрапятроўск, Украіна — 28.9.1964),
рускі паэт і драматург. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1927—28). Друкаваўся з 1917. Першая кн. вершаў — «Рэйкі» (1923). Вершы 1920—30-х г. адзначаны рамант. успрыняццем падзей грамадз. вайны. Ў Вял. Айч. вайну ваен. карэспандэнт, удзельнічаў у баях за вызваленне Беларусі. Пасляваен. паэт. творам (у т. л. зб. «Вершы апошніх гадоў», 1966, Ленінская прэмія 1967) уласцівы ўзнёсла-рамант. і філас. інтанацыі. Аўтар п’ес, некат. з іх паст. на Беларусі. Неаднойчы бываў на Беларусі, быў знаёмы з Я.Купалам, сябраваў з П.Броўкам, П.Глебкам, П.Панчанкам. На рус. мову перакладаў вершы Я.Купалы, Панчанкі. Яго вершы на бел. мову перакладалі А.Звонак, М.Калачынскі, Ў.Паўлаў, Я.Семяжон, М.Танк і інш.
Тв.:
Собр. соч. Т. 1—3. М., 1974—75;
Бел. пер. — у кн.: Руская савецкая паэзія. Мн., 1953;
[Вершы] // Полымя. 1967. № 7.
Літ.:
Светов Ф.Г. Михаил Светлов: Очерк творчества. М., 1967;
Паперный З.С. Человек, похожий на самого себя. М., 1967;
«Ты помнишь, товарищ...»: Воспоминания о Михаиле Светлове. М., 1973;
Стральцоў М.Л. I жыццём і песняй// Стральцоў М.Л. У полі зроку. Мн., 1976.
М.В.Няхай.
т. 14, с. 279
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)