◎ На́пінка ’накідка’ (ТС), напінинка, напінаха ’вялікая хустка’ (Ян.). Ад напінаць ’нацягваць, насоўваць, накрываць, надзяваць’; да пяць, пну ’цягнуць’ (гл.), параўн. насоў, напритка і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пад(г)у́за ’шляя’ (Нас., Гарэц.), падгу́зак ’частка збруі’ (Мат. Гом.), падгу́зы мн. ’набедрыкі’ (Сл. ПЗБ). Да слав. ǫz‑ęz‑ (гл. вуза, вузел, вязаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пасурмі́цца ’нахмурыцца’ (паўн.-усх., КЭС). У выніку перастаноўкі складу ‑ему‑ слова + сму́рыцца ’хмурнець’ пад уплывам лексемы сурміцца ’фарбаваць сурмой валасы, бровы’. Да пасмурнёць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пе́чыска ’месца, дзе стаяла печ’ (гродз., Сл. рэг. лекс.). Пад уплывам польск. мовы (зах.-слав. суф. ‑isk‑o ) з печышча (гл.). Да печ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́таптам ’нацянькі’ (Ян.): пабегла патапталі за цялём (Ян.). Прыставачнае ўтварэнне ад таптаць (гл.) з азначэннем спосабу дзеяння, як у папіхалі ’піхаючы’, попаўзкам і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Празе́брыць, прозёбрыць ’прадраць вочы’ (петрык., Шатал.). З *празёкрыць < зекры ’вочы’ (гл.). Пераход к > б, магчыма, пад уплывам зябры або дэфармаванага празёрыць ’пачаць бачыць’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пупі́ца ’прывязка, якою прымацоўваецца біч да цапільна’ (ДАБМ, камент., 829). Відаць, ад капіца ’тс’ (гл.) пад уплывам пуп ’пупавіна’ або пупок ’ручка ў касе’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пэ́пка ’пыса (у каровы)’ (драг., ЛА, 1). Няясна. Магчыма, фанетычны варыянт да піпка ’кончык (носа)’; параўн. таксама польск. papa ’морда’, рурка ’сасок’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пяно́к ’загваздка’ (ЛА, 2). Да пень (гл.) са стратай мяккасці зычным кораня, параўн. пянёк ’невялікі пень, абрубак’, магчыма, пад уплывам кліно́к (ад клін, гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Піліпе́ц ’кнігаўка’ (брасл., ЛА, 1). Гукапераймальнае (параўн. пікаць j), аднак аформленае пад уплывам уласнага імя Піліп. Аналагічна рус. усх.-сіб. филипка ’кулік, Charadrius hiaticula’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)