Туды́ ‘ў той бок, у тое месца, туды’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Шымк. Собр., Сержп. Прымхі, Пятк. 2, Бяльк., Шат., Касп., Мал., Растарг., ТС, Сл. ПЗБ), ту́ды і туды́ ‘тс’ (Нас.), туда́ ‘тс’ (Федар. 1; лудз., шальч., Сл. ПЗБ), тудэ́ ‘тс’ (беласт., шчуч., драг., Сл. ПЗБ), ‘туды, там, той дарогай’ (Скарбы₂), ст.-бел. туды, туда, туде ‘тс’ (ГСБМ), сюды ж туды́ж‑тыкі ‘туды ж’ (Нас.), туды́ка ‘туды’ (Сцяшк.), туды́нака ‘тс’ (Жд. 2), туд ‘тс’ (ТС). Укр. туди́, туди́ка, туди́й, туди́йки, рус. туда́, дыял. туды́, туды́ка, стараж.-рус. туды ‘туды’, польск. tędy ‘сюдою’, дыял. tądy, каш. tądë, в.-луж. tud(y), н.-луж. tud ‘тут’, дыял. tuder, чэш. tudy ‘сюдою’, славац. tudito ‘гэтай дарогай, сюдою’, славен. tôdaj, tód ‘тут, сюдою’, старое харв. tudi, серб. ту̏д, ту̀да(р) ‘туды’, ‘тут’, ‘сюдою’, балг. тъдя́(ва) ‘недзе тут, у гэтым месцы’, ст.-слав. тѫдоу, тѫдѣ ‘туды, тут, стуль’. Прасл. *tǫdy (з варыянтамі *todě, *tǫdu, *tǫda) утворана ад t‑асновы (як *kǫdě — ад k‑асновы), хутчэй за ўсё, ад формы *ta‑mo‑dě ў выніку гаплалагічнага скарачэння (ESSJ SG, 2, 696), ці ад праславянскага ўказ. займ. *tъ ‘гэты’ (з В. скл.) у форме *tǫ з рознымі часціцамі з элементам *‑d‑ (Борысь, 631), або ‑ǫd, які супастаўляюць з лац. unde ‘адкуль’, inde ‘адтуль’ (ЕСУМ, 5, 669). Паводле ESJSt (16, 974), слова няяснага паходжання. Сной₂ (790) дапускае першаснае значэнне ў прасл. *tudy ‘тут’, якое маецца ў прыслоўі *tu ‘тут’. З індаеўрапейскіх паралелей можна ўказаць на гоц. thadei ‘куды’. Ст.-прус. (is)stwendau ‘стуль’, якое прыводзіцца ў этымалагічнай літаратуры ў якасці адпаведніка stwendau ‘скуль’, фанетычна не зусім адпавядае прасл. tǫdy, паводле Мартынава (Прасл. яз., 28), зыходная форма рэканструюецца як ст.-прус. *istandau, паралельная прасл. *jьztǫdu ‘стуль’. Сюды ж спалучэнні сюды́‑туды́ ‘ў той і ў другі бок’, туды́‑сюды́ ‘сюды-туды’, ‘сыйдзе, нічога’, ‘куды-небудзь’, ‘там і сям’, ‘як-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Федар. 4, Растарг., Арх. Вяр., Бяльк., Байк. і Некр.), ‘далёка не адыходзячы’ (Варл.), ‘абы-як, нядбайна’ (Юрч. Сін.), ‘у розныя бакі’ (смарг., швянч., пух., астрав., Сл. ПЗБ), туда́‑сюда́, тудэ́‑сюдэ́ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. туды и сюды, туда и сюды, туды и сюда ‘ў той і другі бок’ (ГСБМ). Гл. таксама сюды́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КАЙМА́Н АСТРАВЫ́, Кайманавы астравы (Cayman Islands),

група астравоў на ПнЗ Карыбскага м., у Вест-Індыі. Уладанне Вялікабрытаніі. Пл. 259 км². Нас. 36,2 тыс. чал. (1997). Адм. ц.г. Джорджтаўн на в-ве Вял. Кайман. Афіц. мова — англійская. Нац. свята — Дзень Канстытуцыі (1—2 чэрв.).

Прырода. Уладанне ўключае 3 астравы: Вял. Кайман (пл. 197 км²), М. Кайман і Кайман-Брак. Астравы нізінныя, складзены пераважна з вапнякоў. Клімат трапічны, пасатны. Сярэднія месячныя т-ры 15—30 °C. Ападкаў каля 1300 мм за год, пераважна ў ліст.—красавіку. Пашыраны вечназялёныя ўмерана вільготныя лясы з каштоўнымі пародамі дрэў, у т. л. махагоніевае. Мора багатае рыбай, чарапахамі, ракападобнымі і малюскамі.

Насельніцтва. Карэннае насельніцтва (пераважна мулаты і негры) складае 80%, англічане і амерыканцы ЗША — каля 20%. Вернікі — прэсвітэрыяне і баптысты. Сярэдняя шчыльн. каля 140 чал. на 1 км². Больш за 90% насельніцтва жыве на в-ве Вял. Кайман, у гарадах — каля 70%. У абслуговых галінах занята 89% насельніцтва, у прам-сці — 10%, у сельскай гаспадарцы — 1%.

Гісторыя. Адкрыты ў 1503 Х.​Калумбам. У 1670 Іспанія перадала іх Англіі. З сярэдзіны 18 ст. ў яе падпарадкаванні, каланізаваліся англічанамі з Ямайкі. З 1962 асобная калонія. Дзейнічае канстытуцыя 1959, змененая ў 1972. Уладу ўзначальвае прызначаны брыт. манархам губернатар, які таксама з’яўляецца старшынёй Заканад. асамблеі і Выканаўчага савета.

Гаспадарка. Асновай эканомікі з’яўляюцца абслугоўванне замежных турыстаў і банкаўская дзейнасць. Штогадовы валавы ўнутр. прадукт (ВУП) складае каля 400 млн. дол. ЗША, каля 10 тыс. дол. на 1 чал. Клімат, выдатныя пляжы і ўмовы для падводнага палявання прыцягваюць шматлікіх замежных турыстаў. Доля турызму (больш за 500 тыс. чал. штогод, пераважна з ЗША) у ВУП дасягае 70%, на яго прыпадае каля 75% валютных паступленняў. На К.а. замежныя кампаніі вызвалены ад прамых падаткаў і адсутнічае кантроль над аперацыямі з валютай, таму зарэгістравана больш за 500 замежных банкаў і фін. арг-цый (у т. л. філіялы 40 з 50 найбуйнейшых банкаў свету), 18 тыс. кампаній. Банкаўскі і фін. сектары забяспечваюць каля 40% даходаў адміністрацыі астравоў. Прам-сць прадстаўлена дробнымі прадпрыемствамі па вытв-сці буд. матэрыялаў (у т. л. з-д жалезабетонных вырабаў і шыферная ф-ка), харч. прадуктаў (у т. л. рыбакансервавы з-д), рабочага адзення, канатаў. Нарыхтоўка каштоўнай драўніны. Магчымасці сельскай гаспадаркі абмежаваны беднасцю глеб і недахопам вады. Апрацоўваецца каля 10% пл. астравоў. Вырошчваюць цытрусавыя, манга, какосы, авакада, плады хлебнага дрэва, агародніну. Малочная жывёлагадоўля. Буйная ферма па развядзенні чарапах. Марскі промысел (лоўля акул, амараў, чарапах і інш.). Дадатковай крыніцай даходаў з’яўляецца праца на марскіх суднах розных краін (пераважна ЗША). Унутр. транспарт аўтамабільны. Марскі порт Джорджтаўн мае статус свабоднага порта. 2 міжнар. аэрапорты (на а-вах Вял. Кайман і Кайман-Брак). Штогадовы экспарт складае каля 4 млн. дол., імпарт — каля 250 млн. дол. Астравы экспартуюць чарапахавыя панцыры і мяса, рыбапрадукты, рабочае адзенне, скуры акул, канаты; імпартуюць разнастайныя харч. і прамысл. прадукты. Больш за 70% знешнегандл. абароту прыпадае на ЗША. Грашовая адзінка — долар а-воў Кайман.

І.​Я.​Афнагель (прырода, насельніцтва, гаспадарка).

т. 7, с. 440

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАПЕНГА́ГЕН (København),

горад, сталіца Даніі. Знаходзіцца на ПнУ в-ва Зеландыя, часткова на в-ве Амагер. Адм. ц. амта Капенгаген. 466 тыс. ж., у агламерацыі Вял. Капенгаген 1339 тыс. ж. (1992). Порт у праліве Эрэсун. Міжнар. аэрапорт Каструп. Аўтамаб. і чыг. паромамі звязаны з гарадамі Мальмё, Хельсінгбарг і Ландскруна (Швецыя). Гал. эканам. і культ. цэнтр краіны. У К. выпускаецца каля 40% прамысл. прадукцыі краіны. Пераважаюць машынабудаванне (у т. л. вытв-сць суднаў, дызеляў, эл.-тэхн. і радыёэлектроннае) і металаапрацоўка. Развіты харчасмакавая, фарфоравая (з 18 ст., Каралеўская ф-ка фарфору), хім. прам-сць. Метрапалітэн. Цэнтр міжнар. турызму. Ваенна-марская база.

Упершыню згадваецца ў 1043 як вёска Хаўн, каля якой у 1167 пабудаваны замак (з 1170 наз. К.). З 1254 горад. У 1186—1416 (з перапынкамі) уладанне епіскапаў. Як каралеўскі горад (з 1416) меў шмат прывілеяў, з 1443 каралеўская рэзідэнцыя і сталіца Даніі.

Найб. росквіту дасягнуў у 16—17 ст. У 1658 і 1659 абложаны шведамі; моцна разбураны паводкай 1728 і пажарам 1795, бамбардзіроўкай брыт. флотам у 1807. У выніку паражэння Даніі ў вайне 1813—14 горад заняпаў. Пасля рэканструкцыі (з 2-й пал. 19 ст.) значны прамысл. цэнтр. У 1940—45 пад ням.-фаш. акупацыяй.

У старой ч. К. захавалася сярэдневяковая радыяльна-кальцавая планіроўка з вузкімі крывымі вуліцамі. Гал. помнікі: у стылі дацкага рэнесансу — палац Росенбарг (1606—34) і будынак біржы (1619—25, арх. абодвух браты Стэнвінкель); барочныя палац Шарлотэнбарг (1672—77, арх. Л.​Хавен, цяпер будынак Каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў) і палацавы комплекс Амаліенбарг (будаваўся з 1750, арх. Н.​Эйтвед), палац-парламент Крысціянсбарг (1733—40, арх. Э.​Д.​Хёйсер, адноўлены пасля пажару арх. Х.​К.​Хансенам у 1800—20, Т.​Ёргенсенам у 1907—22 у псеўдабарочных формах); класіцыстычны Музей Торвальдсена (1839—48, арх. Г.​Бінесбёль, мастак І.​Зоне); ратуша ў стылі нац. рамантызму (1892—1905, арх. М.​Нюрап) і інш. Развіваецца ў 5 асн. кірунках у выглядзе рукі з растапыранымі пальцамі («далонь» — стары горад, «пальцы» — новыя раёны), паміж імі зялёныя насаджэнні. Сярод збудаванняў 20 ст.: царква Грунтвіга (1921—40, арх. П.​В.​Енсен-Клінт і К.​Клінт), аэравакзал з гасцініцай «Роял» (1959—61, арх. А Якабсен) і інш. Сімвал горада — скульптура «Маленькая русалачка».

У К. знаходзяцца Дацкія каралеўскія акадэмія навук і л-ры (з 1742), акадэмія тэхн. навук, акадэмія прыгожых мастацтваў, акадэмія музыкі, шматлікія ВНУ, у т. л. Капенгагенскі універсітэт (з 1479), вышэйшыя эканам. і с.-г. школы. Бібліятэкі: Нац. (Каралеўская; з 17 ст.), ун-та (з 1482), Муніцыпальная і Публічная. Музеі: Нац., Каралеўскі марскі, гар., маст. і дэкар. мастацтва, заал., гісторыі тэатра, гісторыі музыкі, Торвальдсена, кінамузей, Новая гліптатэка Карлсберга (зборы ант. мастацтва, дацкі і франц. жывапіс) і інш. Тэатры: Нар., «Новы», «Ню Скала», «Гладсакстэатр» і інш. Паркі, у т. л. Каралеўскі (з 17 ст.), бат. сад (з 1874), заал. сад, лунапарк Цівалі.

Панарама Капенгагена.
Да арт. Капенгаген. Будынак біржы. Арх. браты Стэнвінкель. 1619—25.
Да арт. Капенгаген. Скульптура «Маленькая русалачка».

т. 8, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІТУРГІ́Я (грэч. leiturgia),

1) найбольш важнае богаслужэнне правасл. царквы (у католікаў і пратэстантаў наз. імша). Праводзіцца звычайна ў перадабедзенны час (адсюль другая назва — абедня). Рэлігійны сэнс Л. — здзяйсненне таінства прычасці, ці еўхарыстыі. Паводле евангелляў, першая еўхарыстычная трапеза адбылася ў вял. чацвер у час Тайнай вячэры Ісуса Хрыста з апосталамі. Большасць тэкстаў правасл. Л. нязменныя, у адрозненне ад зах. традыцыі, дзе асн. іх частка мяняецца ў залежнасці ад канкрэтнага рэліг. свята. Гістарычна сфарміраваліся 3 асн. чыны Л.: блізкія паводле зместу Іаана Хрызастома, ці Златавуста (штодзённы) і Васіля Вялікага (святкуецца 10 разоў на год); папярэдне асвячоных дароў, ці Грыгорыя Дваяслова (у час вял. посту і ў першыя 3 дні Перадвелікоднага тыдня). Парадак іх правядзення выкладзены ў Служэбніку. Л. ўключае праскамідыю — спец. рытуальнае прыгатаванне «рэчыва для св. еўхарыстыі» з просвір і разбаўленага чырв. віна; Л. апавешчаных для тых, хто рыхтуецца да хрышчэння, і тых, хто адлучаны ад прычасці і каецца ў грахах; Л. верных, на якой спачатку прысутнічалі толькі хрысціяне. Л. складаецца з чытання выбраных урыўкаў з Бібліі, малітваў, шэрагу сімвалічных дзеянняў і працэсій, песнапенняў.

Сутнасная і неад’емная частка Л. — псалмодыя, антыфонны і рэспансорны спеў. Да 16 ст. музыка Л. развівалася ў рэчышчы манадыйнай традыцыі. Важнейшыя тэксты распяваліся ў традыцыйным знаменным, дзямественным, вялікім, малым, грэчаскім і інш. стылях. На Беларусі найб. пашыраны былі мелодыі т. зв. кіеўскага і балг. роспеваў, а таксама мясц. меладычныя варыянты (супрасльскія, віленскія, мірскія і інш.). У 17—18 ст. у муз. афармленні большую ролю адыгрывалі партэсныя кампазіцыі, якія паступова пачалі дамінаваць. Асобныя «херувімскія» і інш. кампазіцыі на тэксты Л. і цыклы т. зв. «службаў божых», аб’яднаныя адзінай аўтарскай задумай, стварылі М.​Дылецкі, В.​Цітоў, А.​Ведаль, С.​Давыдаў і інш. З канца 18 ст. важную ролю пачалі адыгрываць хар. канцэрты a cappella, кампазіцыі досыць вольнай формы, якія выконваліся ў час Л. (Дз.​Бартнянскі, М.​Беразоўскі, С.​Дзегцяроў, Ведаль і інш.). Росквіт правасл. музыкі канца 19 — пач. 20 ст. звязаны са стварэннем літургічных цыклаў П.​Чайкоўскага, А.​Грачанінава, А.​Кастальскага, С.​Рахманінава і інш. Да 1-й пал. 18 ст. традыц. чыны Л. — нязменная аснова літургічнай практыкі уніяцкай царквы Беларусі. Менавіта ў Л. — набажэнства, прызначанае для шырокіх колаў вернікаў, найб. актыўна ўводзіліся кампазіцыі ў новых муз. стылях. Захаваліся унікальныя помнікі уніяцкай муз. традыцыі «Херувік балгарскі» св. Іасафата Кунцэвіча (аднагалосая кампазіцыя страфічнай будовы; Аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў Нац. б-кі Рэспублікі Беларусь) і першы вядомы помнік шматгалосай партэснай кампазіцыі «Херувімская» з Супрасльскага ірмалоя 1639 (б-ка АН Літвы). У сучаснай бел. музыцы цыклы Л. стварылі М.​Равенскі, М.​Шчаглоў-Куліковіч, А.​Хадоска, А.​Залётнеў, А.​Бандарэнка, Л.​Шлег.

2) 3 16 ст. ў каталіцкай тэалагічнай л-ры тэрмін «Л.» абазначае сукупнасць афіц. богаслужэнняў і цырымоній.

Літ.:

Арранц М. Историческое развитие Божественной литургии. Л., 1978;

Георгиевский А.И. Чинопоследование Божественной литургии. Л., 1991;

Кандинский А. Литургия святого Иоанна Златоуста // Муз. академия. 1993. № 3;

Протопопов В. Музыка русской литургии: Пробл. цикличности // Там жа. 1996. № 3—4;

1997. № 1.

Т.​У.​Ліхач.

т. 9, с. 318

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

brush

I [brʌʃ]

1.

n.

1) шчо́тка, шчо́тачка f., dim.; пэ́ндзаль -ля m. (для малява́ньня); памазо́к -ка́ m. (для гале́ньня)

2) чышчэ́ньне, часа́ньне шчо́ткаю

to give a good brush — до́бра паскрэ́бсьці

3) суты́чка f.; сва́рка f.

a brush with the enemy — суты́чка з во́рагам

4) пушы́сты хвост

2.

v.

1) чы́сьціць, зьмята́ць, часа́ць шчо́ткаю; малява́ць пэ́ндзлем

2) абціра́ць, зма́хваць (сьлёзы)

3) лёгка дакрана́цца

- brush aside

- brush away

- brush off

- brush up on

II [brʌʃ]

n.

1) лама́чча n.

2) густы́ за́расьнік, хмызьня́к -у́ m.

3) рэ́дка насе́лены абша́р; глуш, глухме́нь f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

fold

I [fɔʊld]

1.

v.t.

1) склада́ць (ліст папе́ры, ру́кі); згіна́ць

2) абдыма́ць; абго́ртваць (рука́мі)

3) заго́ртваць; закру́чваць

4) informal зачыня́ць, спыня́ць (прадпрые́мства)

2.

n.

1) скла́дка f., згін -у m. (папе́ры); фа́льда f.

2) скру́так -ка m.

a fold of linen — скру́так палатна́

3) малы́ ўзго́рак або́ запа́дзіна

4) склада́ньне, згіна́ньне n.; абкру́чваньне чым

- fold in

- fold up

II [fɔʊld]

1.

n.

1)

а) за́гарадзь f., пастаўні́к -а́ m. (для аве́чак)

б) чарада́ аве́чак

2)

а) парафія́не аднае́ царквы́; па́ства f.

б) царква́ f.

2.

v.t.

заганя́ць (у за́гарадзь)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

gear

[gɪr]

1.

n.

1) Tech. шасьцярня́ f.; зубча́(с)тае ко́ла

2) зубча́(с)тая перада́ча, прыво́д -у m., перада́тачны мэхані́зм

3) апара́т -а m.; прыла́да f., інструмэ́нт -а m.; прыла́дак -ка m., прыла́дзьдзе n.

4) рухо́мая маёмасьць

5) во́пратка f., адзе́ньне n., убо́р -у m.

6) збру́я, ву́праж f. (для каня́)

7) Naut. асна́стка f., сна́сьці вадапла́ва, такела́ж -у m.

2.

v.t.

1) забясьпе́чваць прыво́дам

2) пуска́ць у рух

3) падпара́дкаваць

3.

v.i.

1) спра́ўна працава́ць (пра ча́сткі машы́ны)

2) рыхтава́цца, плянава́ць

- in gear

- out of gear

- shift gears

- in high gear

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

push

[pʊʃ]

1.

v.t.

1) пха́ць, папіха́ць

Push the door; don’t pull it — Папіхні́ дзьве́ры, не цягні́ да сябе́

2) націска́ць; шту́рхаць

to push each other — шту́рхаць адзі́н аднаго́

3) праціска́ць, прасо́ўваць, намага́цца

to push one’s claims — насто́йваць на сваі́х дамага́ньнях

to push one’s way — праціска́цца (праз нато́ўп); прабіва́ць, праклада́ць сабе́ даро́гу

4) пуска́ць карані́ (дрэ́ва)

5) informal прапі́хваць (тава́р, непатрэ́бныя рэ́чы)

2.

n.

1) штуршо́к -ка́ m.; на́ціск, напо́р -у m. (зза́ду)

2) намага́ньне n., напо́рыстасьць f.

- push around

- push away

- push forward

- push off

- push on

- push through

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

лоску́т м.

1. абрэ́зак, -зка м.; (только о коже) акра́вак, род. акра́ўка м.; (клочок) шмато́к, -тка́ м.; (кожаный) скура́т, -та́ м.; (часть поверхности земли) ла́пік, -ка м., ла́піна, -ны ж.;

одея́ло из лоскуто́в ко́ўдра з абрэ́зкаў;

лоску́т земли́ ла́пік зямлі́;

2. собир. абрэ́зкі, -зкаў мн.;

прода́жа лоскута́ про́даж абрэ́зкаў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сва́лка ж.

1. (действие) зва́лка, -кі ж., зва́льванне, -ння ср.;

2. (место для мусора) зва́лка, -кі ж., сме́тнік, -ка м.;

вы́бросить на сва́лку вы́кінуць на зва́лку (сме́тнік);

3. (куча, груда) ку́ча, -чы ж.;

4. перен., разг. (драка) бо́йка, -кі ж.;

не вме́шиваться в сва́лку не ўме́швацца ў бо́йку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)