к, прыназ. з Д.

1. Ужыв. пры абазначэнні напрамку руху або дзеяння ў бок якога-н. месца, пункта, мяжы; тое, што і да (у 1 знач.).

Хадзіць ад дома к дому.

Накіравацца к лесу.

2. Ужыв. пры абазначэнні накіраванасці дзеяння да пэўнай часавай мяжы.

Дзень хіліўся к вечару.

Прыйсці к дзвюм гадзінам.

3. Ужыв. пры абазначэнні мэты дзеяння або прызначэння прадмета; тое, што і да (у 4 знач.).

Спячы пірог к святу.

Падалі пячэнне к чаю.

4. Ужыв. пры абазначэнні далучэння да чаго-н.

Каласок к каласку.

5. Ужыв. ва ўстойлівых спалучэннях (зняважлівых выразах, грубых зваротах).

Ідзі ты к чорту!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гусна́к Гушчар лесу; густы зараснік асакі, чароту (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

прыбо́рак Гаёк, які прымыкае да лесу (Смален. Дабр.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

апро́ч, прыназ. з Р.

Тое, што і апрача. Нічога не скажаш, апроч: век жыві і век вучыся. Грамовіч. Ганначка вельмі пільна паглядзела ў той бок і нічога, апроч светлай плямкі ў сіне-зялёнай смузе лесу, не ўбачыўшы, сказала: — У іх ёсць хлопчык Ігар. Брыль. Апроч усяго, Аўгіння ўмела накіраваць справу так, што верх заставаўся за ёю. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́сечка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. высечы (у 1–3 знач.).

2. Р мн. ‑чак. Месца, дзе высеклі лес; высека. [Макар] начаваў і дняваў на высечках ля казённага лесу, зрэдку толькі прыходзячы ў хату па харчы. Асіпенка. Свежую высечку, як толькі растане снег і прагрэецца зямля, з краю ў край запоўняць маладыя сасонкі. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ільго́та і льго́та, ‑ы, ДМ ‑гоце, ж.

Палёгка ў выкананні якіх‑н. абавязкаў. Мець ільготы. Ільготы па інваліднасці. □ — Савецкая ўлада лесу дала, насення дала, каб палі нашы не пуставалі, розныя льготы дае на падатак і іншае. Чарнышэвіч. — Ты ўжо сёння не працуй, Максім. Табе, як чырвонаармейцу, даецца льгота, — сказаў Сцёпка, — а ўвечары зробім урачысты камсамольскі сход. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лаго́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Дабрадушны, ласкавы. Вася быў лагодным і не памятлівым на зло чалавекам. Мележ. Помню маму ў дні свят — паружавелую, гаманлівую і бясконца лагодную... Марціновіч.

2. Мяккі, прыемны. Лагодная ўсмешка. Лагодны настрой. □ Пашумліваў вецер лагодны, ласкавы. Колас. Стаяла ціхае, лагоднае летняе надвор’е. Кавалёў. У пакой улятаў лагодны шум вясковага лесу, наперабой спявалі птушкі. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лю́тасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць лютага ​1. Больш за два тыдні ішлі бесперапынныя, нечуванай лютасці баі. Кулакоўскі. Здавалася, што зіма ўсе свае апошнія сілы, усю сваю лютасць кінула на гэты невялікі пасёлак. Бяганская.

2. Люты; раз’юшаны, гнеўны стан. З лесу паказалася некалькі адзінокіх аленяў. З’яўленне іх выклікала ў сямейнага аленя прыступ лютасці і гневу. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даскака́ць, ‑скачу, ‑скачаш, ‑скача; зак.

1. Скачучы, дасягнуць якога‑н. месца. Тры крокі скокне ён [ляснічы], нябога, Ды спыніцца і спыніць пана. Глушца ж таго і нечувана. І вось да хвоі даскакалі, Але глушца там не засталі. Колас. // Наўскач дасягнуць якога‑н. месца (на кані). Коннік даскакаў да лесу.

2. што. Разм. Скончыць скакаць (танец). Даскакаць польку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наво́ддалек,

1. прысл. Разм. Тое, што і наводдаль (у 1 знач.). Туравец, які сачыў за полем, убачыў наводдалек постаці. Мележ.

2. прыназ. з Р. Разм. Тое, што і наводдаль (у 2 знач.). Вецер як бы пачаў сціхаць, і з-за чорных абрысаў, наводдалек — ці то нізкага лесу, ці то высокіх будынкаў, — чулася часамі флейта, скрыпка. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)