КНЫШ (Рэнальд Іванавіч) (н. 10.9.1931, г.п. Капыль Мінскай вобл.),
бел. трэнер па спарт. гімнастыцы. Засл. трэнер Беларусі (1960), засл. трэнер СССР (1964). Засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1971). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1955). З 1971 ст. трэнер Цэнтр. савета спарт.т-ва «Чырвоны Сцяг» (г. Гродна). У канцы 1970-х г.кіраўнік школы трэнераў па спарт. гімнастыцы (г. Гродна). З 1997 трэнер па спарт. гімнастыцы. Сярод выхаванцаў К. — алімп. чэмпіёнкі А.Валчэцкая, В.Корбут, чэмпіёнка СССР Т.Аляксеева.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЦЫ, Лочы (Locci) Аўгуста Вінцэнці (каля 1640, Варшава — 22.10.1732), польскі архітэктар. Вучыўся ў бацькі Аўгуста Станіслава Л. і Дж.Б.Джызлені ў Рыме. Кіраўнікбуд.-дэкарацыйных работ і маст. дарадца польскага караля Яна III Сабескага. Паводле яго праектаў пабудаваны палац у Вілянаве (б. летняя каралеўская рэзідэнцыя каля Варшавы, 1677—1794; барока), створаны план Варшавы (1683, не захаваўся). Кіраваў буд-вам касцёла і кляштара капуцынаў у Варшаве (1683—85). На Беларусі для Нясвіжскага палацава-паркавага комплексу зрабіў праект галерэі (1678).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНА́РХ (грэч. monarchos ад monos адзін + archos правіцель),
аднаасобны кіраўнік дзяржавы, які ажыццяўляе ўладу паводле ўласнага права, а не ў дэлегаваным парадку. Улада М. з’яўляецца, як правіла, пажыццёвай і перадаецца ў спадчыну. Ва ўсіх манархічных краінах М. паводле закону — недатыкальная асоба. У розных краінах М. маюць розныя назвы: кароль — у Вялікабрытаніі, Іспаніі, Даніі, Швецыі, Бельгіі; султан — у Малайзіі, Брунеі, Амане, эмір — у Кувейце, Аб’яднаных Араб. Эміратах, вял. герцаг — у Люксембургу, князь — у Ліхтэнштэйне. Гл. таксама Манархія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКГРА́Ф (ням. Markgraf літар. граф маркі),
1) кіраўнікпагран. акругі (маркі) у сярэдневяковых Франкскай дзяржаве (пасада ўведзена Карлам Вялікім) і «Свяшчэннай Рымскай імперыі». М. меў больш паўнамоцтваў (у т. л. пастаянную ваен. ўладу), чым звычайны граф; у буйнейшых марках (маркграфствах) па сваім становішчы ён набліжаўся да герцага. З 12 ст. М. Брандэнбурга, Мейсена, Лужыцы, Маравіі сталі імперскімі князямі (М. Брандэнбурга і Мейсена пазней сталі і курфюрстамі).
2) Адзін з вышэйшых дваранскіх тытулаў у Францыі, Іспаніі, Італіі (гл.Маркіз).
расійскі харавы дырыжор, кампазітар. Нар.арт. Расіі (1975). Нар.арт.СССР (1986). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1957, клас У.Сакалова). З 1947 кіраваў самадз. харамі ў Маскве. З 1957 гал. хормайстар Рус.нар. хору імя М.Пятніцкага, з 1962 маст.кіраўнік Омскага рус.нар. хору. Аўтар песень і інш. твораў для хору, хар. апрацовак твораў інш. кампазітараў і нар. песень. Дзярж. прэмія Расіі імя М.І.Глінкі 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ПА РЫ́МСКІ,
кіраўнік каталіцкай царквы і вярх. правіцель (абсалютны манарх) дзяржавы-горада Ватыкан. Выбіраецца канклавам (калегіяй кардыналаў) пажыццёва 2/3 галасоў + 1 голас (з 1389 толькі з кардыналаў). Згодна з догматам каталіцкай царквы, прынятым I Ватыканскім саборам у 1870, лічыцца бязгрэшным у справах веры і маралі. У афіц. спісе рым. пап, які выдаецца Ватыканам, 262 папы. З 1523 папскі прастол займалі італьянцы. Традыцыя парушана ў 1978, калі папам абраны польскі кардынал Караль Вайтыла, які прыняў імя Іаан Павел II.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЧАРДС ((Richards) Дзікінсан) (30.10.1895, г. Орындж, штат Нью-Джэрсі, ЗША — 23.2.1973),
амерыканскі кардыёлаг. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў Іельскі (1917) і Калумбійскі (1922) ун-ты. У 1945—61 кіраўнікмед. аддзела ў шпіталі Белв’ю ў Нью-Йорку. Навук. працы пра дзейнасць сэрца ва ўмовах траўматычнага шоку, па распрацоўцы і ўдасканаленні метадаў даследавання функцый сэрца і лёгкіх у норме і паталогіі; адзін з аўтараў метаду катэтарызацыі сэрца. Нобелеўская прэмія 1956 (разам з А.Ф.Курнанам, В.Форсманам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«САЮ́З АБАРО́НЫ РАДЗІ́МЫ І СВАБО́ДЫ»,
падпольная афіцэрская арг-цыя ў Расіі ў 1918; мела на мэце скінуць сав. ўладу і ўстанавіць у краіне ваен. дыктатуру. Засн. ў Маскве ў сак. 1918, кіраўнік — Б.В.Савінкаў. Меў аддзяленні ў Казані, Яраслаўлі і інш. гарадах. Саюз фінансаваўся Антантай. Арышты яго членаў органамі ВЧК у маі 1918 сарвалі выступленні ў Маскве і Казані. Аднак у ліп. 1918 саюз узняў антысав. мяцяжы ў Яраслаўлі, Рыбінску, Мураме, Ялацьме. Пасля іх разгрому спыніў існаванне.
венгерскі паліт. і грамадскі дзеяч. Граф. У 1820—30-я г.кіраўнік барацьбы ліберальнага венг. дваранства за рэформы. Прыхільнік паступовых рэформ, праціўнік радыкальных дзеячаў венг.нац.-вызв. руху на чале з Л.Кошутам. У пач.рэвалюцыі 1848—49 у Венгрыі ўвайшоў ва ўрад Л.Бацяні як міністр шляхоў зносін (крас. 1848), але ў вер. 1848 адышоў ад паліт. дзейнасці. Выступаў супраць рэжыму, які ўсталяваўся ў Венгрыі пасля паражэння рэвалюцыі. Скончыў самагубствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІКЕ́ЙРА ((Siqueira) Жазе) (24.6.1907, Кансейсан, штат Параіба, Бразілія — 1985),
бразільскі кампазітар, дырыжор, педагог. Вучыўся ў кансерваторыі ў Рыо-дэ-Жанейра, у Сарбоне (Парыж). Праф.Нац.муз. школы. Адзін з заснавальнікаў (1940) і маст.кіраўнік (да 1948) Бразільскага сімф. аркестра. Для яго твораў характэрны яркі нац. каларыт, шырокае выкарыстанне муз. фальклору: балет «Карнавал у Рэсіфі» (1947), опера «Спагадлівая» (1960), араторыя «Кандомбле» (1958), 3 сімфоніі (усе 1951), «4 індзейскія паэмы» (1944), кантаты, інстр. канцэрты і інш. Аўтар муз. дапаможнікаў і падручнікаў.