ЧАБАНЕ́НКА Павел Рыгоравіч (н. 15.2.1922, с. Улаклы Вяліканавасёлкаўскага р-на Данецкай вобл., Украіна),
бел. дырыжор, педагог. Засл. арт. Беларусі (1968). Скончыў Маскоўскае вышэйшае вучылішча ваен. дырыжораў (1950). З 1950 кіраўнік хар. капэлы, з 1965 дырыжор, з 1968 нач. аркестра штаба БВА, з 1974 выкладаў у Мінскім муз. вучылішчы імя М.Глінкі, з 1976 у Бел. пед. ун-це. Аўтар пералажэнняў для духавога аркестра твораў С.Рахманінава, Дз.Шастаковіча і інш.
т. 17, с. 200
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)