КУРБЕ́Т (Curbet) Уладзімір Козмавіч

(н. 5.3.1930, с. Суслень Аргееўскага р-на, Малдова),

малдаўскі балетмайстар. Нар. арт. Малдовы (1967). Нар. арт. СССР (1981). З 1950 кіраваў самадз. танц. калектывамі, з 1957 педагог-рэпетытар, з 1958 маст. кіраўнік і гал. балетмайстар ансамбля нар. танца Малдовы «Жок». Сярод пастановак: «Жок», «Сырба», «Мэрунцыка», «Бэтута», «Хора», «Малдавеняска», «Кэлушарый», «Рэзэшаска», «Крэйцэле», «Цэрэняска» і інш., дзе па-майстэрску ўвасоблены пластычны каларыт з захаваннем аўтэнтычнасці малд. танц. фальклору.

т. 9, с. 45

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)