ён мне здава́ўся неблагі́м чалаве́кам — он каза́лся мне неплохи́м челове́ком;
2.в знач. вводн. сл. ка́жется;
яе́, здае́цца, до́ма няма́ — её, ка́жется, до́ма нет;
◊ з. ве́чнасцю — каза́ться ве́чностью
здава́ццаIIIнесов. полага́ться; наде́яться; см. зда́цца IV
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сваяўство́, ‑а, м.
1. Адносіны паміж людзьмі, якія маюць агульных продкаў. Нябожчыцы матцы Яніны яна даводзілася стрэчнай сястрой, вось і ўсё сваяўство — от так, дзесятая вада на кісялі.Мурашка.Губернатар вырашыў ніколі больш не звязвацца з гэтымі людзьмі. З дваццаці сямі тысяч дваран губерні сем тысяч былі з малодшых іхніх радоў, на розных ступенях сваяўства, ды яшчэ столькі ж залежалі ад іх і глядзелі таму з іхніх рук.Караткевіч.// Адносіны паміж сваякамі тых, хто пажаніўся. [Сабастыян Рамашка:] — І Ганнуся дома, і лякарства дома, і я на яе наглядзеўся, і да вас [Прыбыткоўскіх] завітаў на добрае знаёмства, сваяўство і лад.Чорны.//перан. Падабенства, блізкасць па зместу, прыкметах, уласцівасцях. Першыя мае радкі былі ў простым і непасрэдным сваяўстве з Андрэевымі і на той мове, якою мы гаварылі.Лужанін.
2.зб. Родныя, сваякі; радня. Сабраўшы баравіцкае сваяўство, .. [Пракоп] нечага ўсё шаптаўся са стрыечным братам.Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Балабо́с1 яўрэй — гаспадар дома’ (Нас.). Укр.дыял. (зах.) балабо́с, балабу́с, балабу́ц ’тс’. Запазычанне з ідыш balabos ’тс’. Гл. Вярхрацкі, ЗНТШ, 12, 42; Рудніцкі, 60; Вінер, ЖСт, 1895, № 1, 59. Гл. таксама Локач, 13.
Балабо́с2 ’гаварун, балбатун’ (Касп.). Бясспрэчна, да групы гукапераймальных слоў з асновай балаб‑ (гл. балаба́йка, балабо́йка, балабо́лка, балабо́ніць і да т. п.). Дзеяслоўны суфікс ‑os‑; дакладная адпаведнасць у рус.дыял.балабо́сить ’балабоніць, балбатаць’, славац.blabosiť (аб ‑os‑ гл. Махэк₂, 250, пад klábositi). Параўн. яшчэ серб.-харв. (Бернекер, 69) бла̀босити заікацца’. Магчыма трэба рэканструяваць прасл.*bolb‑os‑iti ’балбатаць і г. д.’ Параўн. яшчэ Буга, Rinkt., I, 434 і Траўтман, 24 (апошні прымае балта-слав. праформу). Параўн. яшчэ балабо́ст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кур1 ’певень’ (Федар., Шн.). Укр.кур, рус.кур%ст.-слав. коуръ, балг.кур, славен. /гиг, польск.kur, чэш.kouryславац.kur, в.-луж. /гиг, н.-луж. /гиг ’тс’. Прасл.кигъ традыцыйна звязваецца з анаматапаэтычнымі дзеясловамі з агульным значэннем ’крычаць’. Фактычная адсутнасць паралелей у балтыйскіх мовах сведчыць на карысць гіпотэзы аб славянскай інавацыі або іншамоўнага пранікнення (параўн. Фасмер, 2, 422). Балт. назва курыцы (літ.višta, лат.vista), паводле Эндзеліна (Мюленбах-Эндзелін, 4, 300), узыходзіць да індаеўрапейскай назвы дома або роду (ст.-інд.viś ’дом’). Гэта значыць, курыца — «хатняя птушка». Тую ж семантыку можна разгледзець у прасл.kun ’певень’ ад *kun ’род, дом’, параўн. курва (гл.).
Кур2 ’пыл’ (Гарэц.), ’копаць, сажа’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. курыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЕ́ТКАЎСКАЯ РАЗЬБА́,
1) аб’ёмна-ажурная пазалочаная разьба, якой у г. Ветка Гомельскай вобл. ў 18—19 ст. аздаблялі ківоты да абразоў. Была высокаразвітым пасадскім ці манастырскім рамяством, працягвала і развівала традыцыі беларускай рэзі. Дэкор уключаў вінаградныя лозы, лісце, гронкі, пазней кветкі і інш. На пач. 20 ст. прыйшла ў заняпад. Калекцыя ўзораў веткаўскай разьбы ёсць у Веткаўскім музеі народнай творчасці.
2) Архітэктурны дэкор, пашыраны ў г. Ветка і навакольных вёсках. Традыцыя ідзе ад перасяленцаў з Цэнтр. Расіі (17—18 ст.). Веткаўская разьба арганічна спалучае бел. і рус. традыцыі нар.арх. дэкору. У 18—19 ст. нескладанай выемчатай разьбой геам. характару аздабляліся пераважна аконныя ліштвы. З сярэдзіны 19 ст. пад уплывам класіцызму дэкор узбагаціўся накладнымі элементамі ў выглядзе ромбаў, прамавугольнікаў, рэечак, такарных дэталей. Верхнія часткі ліштваў набылі форму трохвугольных франтончыкаў з прафіляванымі накладкамі, дэкор карнізаў і вуглоў часам імітаваў элементы мураванай архітэктуры класіцызму. З канца 19 ст. пашырыўся прапілаваны дэкор расліннага характару, якім багата аздаблялі ліштвы, карнізы, ганкі, вароты, а ў наш час і веранды, мансарды, франтоны. Сучасная веткаўская разьба звычайна спалучаецца з паліхромнай расфарбоўкай, вызначаецца павышанай дэкаратыўнасцю, перавагай стылізаваных раслінных матываў, шматпланавасцю кампазіцыі.
Я.М.Сахута.
Фасад дома, аздоблены традыцыйнай веткаўскай разьбой.