КРАХАЛІ́ (Mergus),

род вадаплаўных птушак сям. качыных атр. гусепадобных. 7 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і (5 відаў), у тропіках Паўд. Амерыкі (1 від), на астравах Окленд (1 від, магчыма, вымерлы). Жывуць на рыбных рэках і азёрах. На Беларусі 3 віды: луток, К. вялікі (M. merganser) і К. даўгадзюбы (M. serrator). К. вялікі і даўгадзюбы гняздуюць у паўн. ч. Беларусі, луток — на Палессі. К. лускаваты (M. squamatus) і К. бразільскі (M. octosetaceus) занесены ў Чырв. кнігу МСАП, К. вялікі і даўгадзюбы — у Чырв. кнігу Беларусі.

Даўж. да 80 см, маса да 2 кг. Дзюба доўгая, вузкая, з вострымі рагавымі зубцамі па краях. На патыліцы чубок. Кормяцца рыбай, воднымі насякомымі, малюскамі. Ныраюць на глыб. да 4 м. Гнёзды на зямлі, у расколінах скал, у дуплах. Нясуць да 15 яец. Аб’ект спарт. палявання.

Крахалі: 1 — вялікі; 2 — даўгадзюбы; 3 — луток (а — самец, б — самка).

т. 8, с. 469

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Варану́хавід гарэлкі з віна, піва, мёду і каліны’ (Шпіл.). Ад ва́раны (з розных частак). Да суфіксацыі параўн. рус. сивуха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капялю́швід галаўнога ўбору з палямі’ (ТСБМ, Шат., Бяльк.), з польск. kapelusz, якое з с.-лац. capellus ’тс’ (гл. капялюх).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазур-полька, мазурко́вая полькавід полькі-мазуркі, якую танцавалі трасучыся’ (капыл., Жыв. сл.; круп., Сл. ПЗБ). Да мазур1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мудру́шківід ягад’ (Рам. 8). Да му́дры1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 125. Параўн. таксама мудра́нка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мілісці́нвід тканіны’ (рагач., Мат. Гом.). З малескін ’вельмі шчыльная баваўняная тканіна’ — праз рус. молескин з англ. moleskin ’футра крата’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жарле́т ’жалейка’ (Жд. 2). Калі ўлічыць укр. палес. джурелє́т ’цурчаць’, можа, гукапераймальнае. Не выключана кантамінацыя з флажале́твід флейты’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узо́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Малюнак, у якім спалучаюцца ў пэўным парадку лініі, колеры, фігуры і пад.

У. тканіны.

Маляўнічы ў.

Ледзяны ў. на акне (перан.).

2. чаго і без дап. Паказальны або пробны выраб.

Узоры тканіны.

У. паперы.

3. чаго і без дап. Паказальны прыклад чаго-н., што-н. дасканалае, вартае пераймання.

У. мужнасці.

У. працавітасці.

4. Спосаб канструкцыі, від, форма.

Вінтоўка новага ўзору.

|| прым. узо́рны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

verbuen vt

1) дрэ́нна [няпра́вільна] пабудава́ць

2) выдатко́ўваць на будаўні́цтва (грошы і матэрыялы)

3) закрыва́ць, загаро́джваць (напр., від на лес пабудовай)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ві́дзенне ’зрок’; ’твар’; ’вочы’; ’від’; ’прывід, здань’ (Нас., Касп.). Рус. видение ’зрок, здольнасць бачыць’; ’пачуццё’; ’вочы’, ст.-рус. видѣние ’бачанне’; ’зрок’; ’вока’; ’відовішча’; ’від, выгляд’; ’прывід’, польск. widzenie ’здольнасць бачыць’; ’спатканне з кім-небудзь’; ’тое, што бачым, бачанае’; ’прывід, здань’, в.-луж. widźenje ’бачанне’ і г. д. Прасл. viděn‑ьje. Вытворнае ад дзеепрыметніка залежнага стану viděn‑ъ і суф. ‑je.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)