По́нускам ’як папала’ (карэліц., Шатал.) у вырабе: пускай у яго попускам палкаю. Відаць, памылковы запіс, гл. попускам. параўн. рус. подпуск, подпускам ’від кідка, калі прадмет’ляціць блізка да паверхні, нібы падскокваючы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прака́т ’перадача рухомай маёмасці ў часовае карыстанне за пэўную плату’ (ТСБМ). З рус. прока́т ’тс’, якое ад прокатить, прокатать (гл. каціць). Першапачаткова, магчыма, адносілася да экіпажаў, якія даваліся на пракат.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прасмулы́жыцца ’працерціся аж да зямлі (пра зімовую дарогу)’ (Касп.). Параўн. смурыжыць ’церці’ (Бяльк.), рус. цвяр. смурыгаць ’тс’. Апошняе лічыцца пазнейшым ітэратыўным утварэннем ад сморгать (Фасмер, 3, 693). Гл. сморгаць, шморгаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прасёлак ’грунтавая дарога паміж невялікімі населенымі пунктамі’ (ТСБМ). Рус. прасёлак ’тс’. Конфікснае ўтварэнне пра- і ‑ак ад сяло (гл.). Першапачаткова ’дарога паміж двума сёламі, праз сяло’ (гл. Фасмер, 3, 377).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прасі́так ’сіта’ (Інстр. 1, Шат.). Конфікснае (пра- + -ак) утварэнне ад сіта] параўн. рус. подсгтюк ’сіта невялікіх памераў’. Сюды ж прасіціціцца ’прадрацца’ (аб лакцях у вопратцы) (Касп.), просічаны ’працёрты, сытаваты’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Праіва́ніць, проіваніць ’правароніць’ (ТС). Ад імя Іван у значэнні ’прастак; дурнаваты чалавек’. Параўн. рус. мгшіуля ’дурань’, якое звязваецца з імем Міхаія (гл. абмішуліцца), чэш. kubą ’селянін, неадукаваны чалавек’ < Ja‑kub.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыкадо́ліцца ’прыладзіцца’ (Касп.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад незафіксаванага *кадо́ліць/кадо́ліцца, параўн. рус. арханг. кодо́лить ’прывязваць каня на пашы’, якія ад кадо́л/кадо́ла ’вяроўка (рознага прызначэння)’ (гл.), што, магчыма, сведчыць пра запазычанне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прынапу́траны ’расфранчаны, адзеты па-святочнаму’ (рагач., Нар. Гом.). Прэфіксальнае ўтварэнне да незафіксаванага *напу́траны ’напудраны’ з распадабненнем выбухной групы ‑др‑, параўн. аналагічныя ўтварэнні рус. дыял. принапу́трить ’напудрыць’, принапу́дрить ’тс’, принапу́дриться ’напудрыцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыні́ка ’чалавек, які дрэнна бачыць’ (Жд.). Як і папярэдняе, да прыні́кнуць, але са значэннем ’прыпасці’ і звужэннем семантыкі. Параўн. аналагічнае ўтварэнне (прыслоўе) у рус. арханг. прини́чиво ’пільна (углядацца і пад.)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыпла́віць ’прыгнаць па вадзе’ (ТС). Рус. дыял. припла́вить ’тс’, при́плавь ’нешта прыбітае да берага, выгнутае вадой’, укр. при́плав ’прыстань’, чэш. připlaviti ’прынесці плынню, хваляй; сплавіць па рацэ’. Да плавіць 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)