Прыпла́віць ’прыгнаць па вадзе’ (ТС). Рус. дыял. припла́вить ’тс’, при́плавь ’нешта прыбітае да берага, выгнутае вадой’, укр. при́плав ’прыстань’, чэш. připlaviti ’прынесці плынню, хваляй; сплавіць па рацэ’. Да плавіць 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)