Пацые́т, пацыят ’франтон’ (Сл. Брэс.; свісл., Сцяшк. Сл.; лін., Шатал.; драг., іван., пін., лельч., нараўл., мазыр., ДАБМ, к. 230). Праз польскую мову (параўн, польск. facjata ’мансарда’, ’сярэдняя частка франтальнай сцяны будынка, высунутая за гзымс’, ’твар, морда’, ст.-польск. ’выгляд’) з італ. facciata ’фасад’. Аб мене ф > п у бел. гаворках гл. Карскі, 1, 343.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Педаго́гіка ’навука аб метадах навучання і выхавання’ (ТСБМ). Узыходзіць да ст.-грэч. ή παιδαγωγική (τέχνη) ’мастацтва выхавання, навучання’ < παιδαγωγικός ’які адносіцца да выхавання ці навучання’ < παιδαγωγός ’выхавацель, настаўнік’, а апошняе ўтворана з слоў παίς (παιδός) ’дзіця’ і ἄγειν (ἄγω) ’вяду’ < ’той, хто вядзе хлопчыкаў’. Параўн. ст.-бел. педакгокгия ’выхаванне’ (1663 г.), педакгокгь ’педагог’ (1598 г.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прапаве́даваць ’распаўсюджваць якое-небудзь веравучэнне, растлумачваючы яго слухачам’, прапаведнік (ТСБМ). У Насовіча слова адсутнічае. Відаць, кніжнае запазычанне з рус. пропове́довать, пропове́дник ’тс’, якія працягваюць ст.-рус., ст.-слав. прьповѣдати, проповѣдник і калькуюць лац. praedicāre ’гаварыць (аб прадмеце)’, praedicātor ’прапаведнік’ (Фасмер, 3, 376). Лац. словы ўзыходзяць да prae‑ ’пра’ і dicare ’гаварыць’ (Голуб-Ліер, 391).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разгу́жываць (разгу́живать) ’неадабральна адзывацца аб чым-небудзь; адкладваць, адмяняць’ (Нас.), разгу́живанне ’пярэчанне супраць добрай парады’ (Нас. Доп.), разгуджаць: коли Богъ судзиць, ни якій чортъ не разгудзиць (Нас. Сб.). Да гу́дзіць ’асуджаць, ганіць’ (Нас.), што ўзводзіцца да прасл. *gǫditi/*gǫděti значэнне ’ганіць’ развілося са значэння ’гудзець, выдаваць гук’ (Трубачоў, ЭССЯ, 7, 80; Фасмер, 1, 470–471).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саві́ты ’двайны, ў два разы больш дарагі’ (Гарб.), саві́та ’ў два разы больш (палажыць)’ (Нас., Гарб.). Запазычанне з польск. sowity ’двайны’, ’шматлікі’ (Кюнэ, Poln., 98), якое ад sować (гл. сунуць). Аб польскім слове гл. Брукнер, 508; Борысь, 567; ст.-бел. совитый, осовитый ’шчодры, двайны’ (XVI ст.) з ст.-польск. sowity ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 195).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Свяцілка, свеці́лка, свецёлка ‘дружка; дзяўчына з боку маладога, якая несла вясельны хлеб з свечкамі’ (ТС, Ян.), свяці́ліца ‘дзяўчына, што трымае запалёную свечку, калі ўбіраюць нявесту’ (Нар. Гом.), укр. світилка ‘дзяўчына, што выконвае абрад трымання шаблі з прывязанай да яе свечкай’. Падрабязна аб семантыцы гл. Гура, С і БФ, 1995, 318–321. Да свяціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стро́йны ‘прыгожы і прапарцыянальна складзены, статны’, ‘роўна і правільна размешчаны’, ‘правільна і лагічна пабудаваны, паслядоўны’ (ТСБМ), ‘стройны; спраўны, прыгожы’ (Сл. ПЗБ, Бяльк.), ‘прыгожы, спрытны’ (Бяльк.), ‘даведзены да ладу’ (ТС), ‘кшталтны’ (Варл.), стро́йна ‘смачна, добра’ (Жд. 3). Укр. стрі́йний ‘прыгожа апрануты, убраны’, рус. стро́йный ‘стройны’, польск. strojny ‘прыгожы (аб адзенні)’. Да строй у розных значэннях.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́сці ’накіроўваць рух каго- або чаго-небудзь’; ’будуючы, пракладваць у пэўным парадку’; ’мець пэўны напрамак’; ’хіліць на што-небудзь, адольваць’; ’хіліць убок ад хваробы, ап’янення’ (КТС, БРС, Касп.); ’цягнуць’ (БРС); ’валаводзіць’, весьці брэдню ’трызніць’ (Касп.), вясьці злосьць ’доўгі час злавацца, гневацца, помсціцца’ (КЭС, лаг.), навагр. весьці дзіця ’нарадзіць дзіцё’ (Кл., КТС). Ужываецца таксама з прэфіксамі: аб, вы‑, да‑, з‑, на-, пера-, пры‑, раз-, у‑ і інш. у розных значэннях. Сюды ж весціся ’адбывацца, ажыццяўляцца, праводзіцца’; ’жыць, пладзіцца’; ’быць звычаем, падтрымлівацца’; ’цягнуцца кім- або чым-небудзь’ (КТС, БРС); ’цягнуцца патроху’; ’шанцаваць у жыцці’ (КЭС). Прасл.: укр. вести ’весці; спяваць, цягнуць голасам; размаўляць; прасці, выводзіць нітку; камандаваць, распараджацца’, вестися ’весціся’, рус. вести ’весці, суправаджаць, памагаць ісці; рабіць, здзяйсняць; кіраваць, быць загадчыкам’, арханг. ’дзьмуць, пранікаць усюды (аб ветры)’, валаг. ’раставаць (аб снезе); уздымацца (аб цесце)’, арханг. вести свадьбу ’спраўляць вяселле’, польск. wieść ’весці, быць на чале; быць уваходам куды-небудзь’, wieść się ’шанцаваць, паходзіць’, каш. vjesc, в.-луж. wjesć ’весці’, wjésć so ’паводзіць сябе; мецца’, чэш. vésti ’суправаджаць, паказваць дарогу; кіраваць, быць загадчыкам, быць на чале; мець кірунак’, vésti se ’мецца, шанцаваць’, славац. viesť ’даваць кірунак, накіроўваць’; ’суправаджаць, прыводзіць’; ’весці эскортам’; ’весці каналам (ваду, нафту)’; ’кіраваць (машынай, караблём)’; ’пракладваць’ і ’кіраваць, весці дзейнасць’; ’выконваць пэўную работу’; ’праводзіць (цяпло, электрычнасць)’; ’весці размову, дэбаты’ і інш., viesť sa ’мецца, шанцаваць’, славен. vȇsti ’весці; дапамагаць; служыць чаму-небудзь’; ’выгадна прадаць’, vȇsti se ’трымаць, паводзіць сябе’, серб.-харв. во̀дити ’весці’, макед. води, балг. водя, ст.-слав. ведѫ, вести ’тс’. Выступае ў асновах *ved‑/*vod‑ і *vad‑. Мае адпаведнікі ў балтыйскіх мовах: літ. vèsti, vedù ’весці; кіраваць, быць на чале чаго-небудзь; жаніцца з кім-небудзь; прыносіць, нараджаць’, лат. vest, vedu ’весці’; ’вадзіць (машыну)’, vesties ’шанцаваць, добра ісці (аб рабоце)’, ст.-прус. weddē ’вяду’, а таксама ў ірл. fedid ’вядзе’, ст.-перс. vādajeiti ’вядзе, цягне’. Такім чынам, прасл. vedti (dt > tt > st) утворана пры дапамозе суф. ‑ti ад асновы ved‑, якая ўзыходзіць да і.-е. кораня *u̯edh‑ (Фік, 1, 4, 129; Уленбек, 269). Гл. таксама Фасмер, 1, 284; ЭСРЯ, 1, В, 74–75; Голуб-Копечны, 413; Брукнер, 619; Махэк₂, 685; БЕР, 1, 170.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бума́гаI в разн. знач. папе́ра, -ры ж.;

бума́га в лине́йку папе́ра ў ліне́йку;

изложи́ть на бума́ге вы́класці на папе́ры;

чертёжная бума́га чарцёжная папе́ра;

папиро́сная бума́га папяро́сная папе́ра;

бума́га предпи́сывает папе́ра прадпі́свае;

мне ну́жны́ ва́ши бума́ги мне патрэ́бны ва́шы папе́ры;

об э́том свиде́тельствует и э́та бума́га аб гэ́тым све́дчыць і гэ́та папе́ра;

це́нные бума́ги кашто́ўныя папе́ры;

деловы́е бума́ги дзелавы́я папе́ры;

остава́ться на бума́ге застава́цца на папе́ры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ры́ба ры́ба, -бы ж.;

ни ры́ба ни мя́со ні ры́ба ні мя́са; ні пра́жаны ні сма́жаны; ні пе́чаны ні ва́раны; ні з мя́са ні з пе́р’я; ні ла́ду ні скла́ду;

как ры́ба в воде́ як ры́ба ў вадзе́;

в му́тной воде́ ры́бу лови́ть погов. у каламу́це ры́бу лаві́ць;

би́ться как ры́ба об лёд погов. бі́цца як ры́ба аб лёд;

немо́й (нем) как ры́ба нямы́ як ры́ба.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)