штось1, чагось, чамусь, штось, чымсь, аб чымсь, займ.неазначальны.
Тое, што і штосьці 1. Вусны.. [Джуліі], не перастаючы, шапталі штось незразумелае, іншамоўнае, але Іван і без таго адчуваў усё.Быкаў.— Ну, маладзіца, прысядзь трохі: маю штось у цябе запытаць, — лагодненька пачынае Гудзілка.Колас.
штось2, прысл.
Тое, што і штосьці 2. Штось пад канец сваволіць сэрца, Прыступак пяць бы тут [на лесвіцы] адняць.Прыходзька.Як відаць, .. [сабака] не выспаўся або так штось заленаваўся.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
што-не́будзь, чаго-небудзь і пад. (гл. што 1), займ.неазначальны.
Які‑н. прадмет, з’ява і пад. з шэрага падобных або ўсё роўна які прадмет, з’ява і пад. [Лена] заўсёды што-небудзь прывозіла .. [Андрэю] з дарогі.Скрыган.І вось, бывала, калі ён [Цімошка] гнаў каровак на пашу, то Кустрэй .. кожны раз што-небудзь скажа яму.Колас.[Гаспадар:] «Але і я не без галавы. Што-небудзь і я кумекаю. Не лыкам шыты».Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шу́ла, ‑а ішуло́, ‑а, н.
1. Бервяно ці тоўсты брус з высечанымі пазамі, замацаваны ў чым‑н. вертыкальна. Шулы — аснова сцен, шулы злучаюць бярвенні.Мележ.Кожны такі доўгі, аднапавярховы дом трымаецца без вуглоў, на шулах.Брыль.
2. Слуп ці брус, на які падвешваецца створка варот. Двор быў абнесены тынам, а шаляваныя вароты віселі паміж пашарэлых дубовых шулаў.Чыгрынаў.От жа стаю я, падпёршы плечуком шула Піліпавых варот.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закіда́ць
1. wérfen*vt;
2. (пакласціненатоемесца) verlégen vt;
3. (пакінуцьбезувагі) vernáchlässigen vt;
ён закі́нуў сваю́ вучо́бу er hat sein Stúdium vernáchlässigt;
5.разм. (рабіць каму-н папрок за што-н.) j-metw. (A) zum Vórwurf máchen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
разбо́рм.
1. (дзеянне) гл. разборка;
2. (расследаванне) Untersúchung f -;
разбо́р спра́выюрыд. Sáchverhandlung f -, -en, Verhándlung f;
3.грам. Analýse f -, -n, Zerglíederung f -, -en;
4. (абмеркаванне) Be¦úrteilung f -, -en; Bespréchung f -, -en;
разбо́р уро́ка Bespréchung f -, -en [Áuswertung f -, -en] éiner Únterrichtsstunde [éiner Stúnde];
◊
без разбо́руразм. wáhllos, óhne Únterschied, únterschiedslos; únbesehen (не раздумваючы)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Quo plus honoris, eo plus oneris
Чым больш гонару, тым большы цяжар.
Чем больше чести, тем большее бремя.
бел. Больш пашаны ‒ большы і клопат.
рус. Велик почёт не живёт без хлопот. Больше почёт, больше хлопот. Хорошо жить в почёте, да ответ велик.
фр. Aux grands honneurs, grands envieux (При больших почестях большие и завистники).
англ. The royal crown cures not the headache (Корона не избавляет от головной боли).
нем. Je mehr Ehre, je mehr Beschwer (Чем больше чести, тем больше труда).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
Бу́нька ’бочачка’ (Яруш.), ’збанок’ (ДАБМ, 822), ’гліняная пасудзіна без вушка’ (Інстр. I), гл. яшчэ Клім.Укр.бу́нька ’гліняны посуд, збан з вузкім горлам’, польск.bunia, buńka. Слова няяснага паходжання. Варш. сл. (1, 234) лічыць, што гэта трансфармацыя слоў bania, bańka. Рудніцкі, 257 (толькі ўкр. матэрыял), таксама думае пра дэфармацыю слова ба́нка. Няясныя і адносіны (у сэнсе магчымасці запазычання) паміж мовамі, дзе зафіксавана бу́нька. Параўн. яшчэ чэш.buňka ’ячэйка пчаліных сотаў’, якое таксама не мае этымалогіі (аб гэтым Махэк₂, 77), а таксама назвы пасудзін: чэш.obuň, obuňka, славац.oboňa, obôn(k)a, obonija і да т. п., якія Махэк₂ (408) лічыць няяснымі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бухцець ’бурчаць’, бухта ’буркун, буркуха’, бухціла ’буркун, сварлівы мужчына’ (Яўс.). Рус.бухте́ть ’стукаць; бурчаць; гаварыць пустое, балбатаць’, бу́хта ’ілгун’, бухти́ло ’тс’, укр.бухті́ти ’гарэць; глуха гучаць’, польск.buchcić, балг.бу́хтя ’глуха шумець; кашляць’ і г. д. Прасл.*buxъtěti. Утварэнне ад *bux!, *buxati (гл. бу́хаць) з суфіксам *‑ъt‑, вельмі тыповым для гукапераймальных дзеясловаў. Гл. БЕР, II, 94; Рудніцкі, 278. Далейшым утварэннем ад *buxъt‑ з’яўляецца славянскі тып *buxъt‑or‑iti (дзе суфікс *‑or‑ выконвае ўзмацняльную функцыю). Параўн. бел.бухто́рыць ’праз меру ліць вадкасць; звыш меры піць, ліць’ (Нас.), ’наліваць шмат, без патрэбы, звыш меры’ (Юрч.), бохто́рыць ’наліваць’ (тураў., Выг. дыс.), польск.buchtorzyć ’дурыць, баламуціць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лы́сцягі ’лыткі’ (Сцяц.), ’сцёгны’ (слонім., Жыв. сл.), лысцяі́ ’ногі’ (слонім., Сцяшк.). Укр.ли́ста, закарп.листь ’лытка’, рус.лы́сто, ст.-рус.лысто ’галёнка’, ц.-слав.лысто ’тс’; польск.łysta, łystawka, lystówka ’лытка’, мазав. ’панчохі на ўсю нагу без ступні’, ст.-польск.łyst ’лытка’, славац.lysta ’галёнка’, lyst, серб.-харв.ли̑ст ’лытка’, серб.-харв.-ц.-слав.листо ’тс’, макед.лист, листо ’тс’, с.-балг.лысто ’галёнка’, лыстъ ’лытка’. Прасл.дыял.lystъ/lysto/lysta, якія з першасных lyd‑tъ/lyt‑tъ (Слаўскі, 5, 428–429). Далей этымалогію гл. лытка. Суфікс ‑яг‑і, відавочна, з’яўляецца працягам прасл.‑ęg‑. Гл. яшчэ Ондруш (Slavia, 1977, 4, 423).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Налі́снік ’тонкі блін з пшанічнай мукі’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Янк. 1, Вешт.; бых., Янк. Мат., Некр., ТС), нале́снік ’тс’ (Нас., Бяльк., Яўс.), ’блінчык з начынкай’ (Мядзв., ТС), нале́снікі ’бліны з мукі, крухмалу без соды, дражджэй’ (Янук.), укр.нали́сник ’блінчык’, рус.нали́стник ’аладка, спечаная на лістах капусты, чамярыцы або на блясе’ (СРНГ), польск.naleśnik ’тонкі блін, спечаны на патэльні’, чэш.nálesnik ’хлеб, спечаны на капусным лісце’. Паводле найбольш вядомай этымалогіі (Даль, Варш. сл., пазней Крэя, JP, 38, 1958, 204 і наст.), ад ліст; іншая версія — ад *lěsa ’рашотка’ з пазнейшым народнаэтымалагічным збліжэннем з ліст, параўн. Трубачоў-Фасмер, 3, 40 (з л-рай).