1.Памянш.да рад (у 1 знач.). Роўнымі радкамі маладых груш і яблынь нельга было не залюбавацца.Шахавец.Унізе цягнецца балотца з радкамі скошанае атавы.Скрыган.
2. Частка тэксту або асобныя словы, літары ці іншыя знакі, напісаныя або надрукаваныя ў адну лінію. Радок верша. □ Чытаў .. [Лабановіч] зусім механічна, нічога не разумеючы з таго, што чытае. Ён проста пераводзіў вочы з радка на радок.., а думаў пра Ядвісю.Колас.Думы і вобразы, розум і радасць заключаны ў алавяныя радкі набора.Брыль.[Верыны] вочы тужліва бегалі па радках лічбаў і раптам спыніліся.Асіпенка.//толькімн. (радкі́, ‑оў). Напісаныя, надрукаваныя словы, фразы. [Саша] прачытала радкі, якія пераканалі, што горад, дзе служыць Пятро, не здадзены, стаіць, змагаецца.Шамякін.
3.Разм. Прабор у валасах, рад (у 6 знач.). Сівыя валасы расчэсаны на просты радок.Пестрак.Цёмна-русыя валасы акуратненька разабраны на радок і гладка прычасаны.Дуброўскі.
•••
Ламаны (ломаны) радок — вершаваны радок, у якім словы стаяць не на адной лініі.
Радок у оадок — літаральна, даслоўна (пераказаць, спісаць і пад.).
Чытаць паміж радкоўгл. чытаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяро́д, прыназ.зР.
1. У прамежку паміж краямі якой‑н. прасторы, пераважна ў роўнай адлегласці ад іх; пасярод. Стаяць сярод пакоя. □ Мікола чытаў, стоячы сярод хаты.Брыль.Палеткі калгаса «Рассвет» былі сярод лясоў.Кавалёў.// У прамежку паміж пачаткам і канцом якога‑н. адрэзка часу; на працягу чаго‑н. Сярод ночы.
2. У акружэнні каго‑, чаго‑н. (якіх‑н. аднародных прадметаў, з’яў, асоб); паміж кім‑, чым‑н. Карабель сярод ільдоў. Хата сярод лесу. □ Мне лес цяпер міл удвая, Бо родны лес мой краю служыць, Бо лес мой туліць смелых, дужых, Сярод якіх душой і я.Колас.Учора, як разыходзіліся ад пакгауза, не заўважыў Міколка сярод людзей, куды дзеўся яго стары таварыш.Лынькоў.// У ліку, у саставе каго‑, чаго‑н. Сярод тых, хто варочаўся паражняком, былі і Арсень з Міхасём.Каваленка.Сярод трафеяў было некалькі афіцэрскіх мундзіраў.Грахоўскі.// У асяроддзі, у акружэнні каго‑н. [Алаізе] так многа далі простыя людзі, сярод якіх яна жыла. Яны навучылі яе любіць кожную травінку на роднай зямлі, захапляцца паэзіяй паданняў, легенд.Арабей.
•••
Сярод белага днягл. дзень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Ачышчаць валакно спецыяльнай прыладай, выбіваючы кастрыцу. Можна было цэлы дзень трапаць поруч з .. [Аняй] лён або стаяць ля малатарні і не пачуць ад яе ніводнага слова.Васілевіч.Жанчыны, на хаду падвязваючы фартухі, па адной і чародкамі беглі паўз Ярыніну хату ў сушню церці і трапаць лён.Бажко.
2. Ласкава пагладжваць, пастукваць рукой, пальцамі. [Гарлахвацкі:] (Трэпле яе па плячах). Бядовая ты ў мяне, Нюра.Крапіва.— З табою, брат, не прападзеш, — сам сабе пасміхаецца Амяльян і трэпле каня па крутой шыі.Колас.
3. Тузаць, гайдаць (пра вецер). Гуллівы вятрыска трэпле падалы .. спаднічак [дзяўчат], і яны прытрымліваюць іх рукой.Асіпенка.Расшпілены кажушок трапаў вецер.П. Ткачоў.
4. Частым або неакуратным ужываннем рабіць якую‑н. рэч непрыгоднай. Шкада, што [Сафрон] новыя боты па лясных дарогах трэпле.. Але нічога не зробіш. На такую работу не ў лапцях ісці.Чарнышэвіч.
5.Разм. Ісці вялікую адлегласць. [Сцёпка:] — Я сам гатаваўся, сто вёрст [пехатой] трапаў, здаў экзамены...Колас.
6. Пачаць біць, калаціць, уцягваць ворага ў частыя баявыя сутычкі. Трапаць варожую армію.
•••
Трапаць нервы — хвалявацца; моцна нерваваць каго‑н.
Трапаць (мянціць, малоць) языком — гаварыць шмат і без толку, гаварыць бязглуздзіцу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цуд, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Паводле рэлігійных уяўленняў — невытлумачальная з’ява, якая выклікаецца чарадзействам. [Селянін:] — Заўсёды перад кірмашом штогод.. бывае яшчэ адзін цуд: за год святыя сляды абрастаюць мохам.Бядуля.
2. Што‑н. нечаканае, незвычайнае. І тады стаўся цуд: Капейка ўстаў і пачаў гаварыць.Брыль.Можа стане цуд і з’явіцца Якім, як бы нічога не бывала!Машара.//узнач.прысл.цу́дам. Разм. Незвычайным, неверагодным чынам; выпадкова. На Ленінградскай вуліцы Тумаш павёў іх [варшаўцаў] у чатырохпавярховы дом, які цудам уцалеў у час бамбёжак.Новікаў.
3. Пра тое, што выклікае захапленне, здзіўленне сваімі выдатнымі якасцямі, прыгажосцю і пад. У саснячку густым, смалістым — Загледзішся на цуд такі — У беленькіх манішках чыстых Стаяць фарсіста маслякі.Цвірка.Ну не кулеш, а — цуд! Духмяны, залацісты, смакавіты.Валасевіч.//чаго. Пра тое, што з’яўляецца ўзорам дасканаласці ў якой‑н. галіне. Задаволеная, што так добра выканала даручэнне, Муза Сымонаўна хутка везла цуд мастацтва.Арабей.Крок за крокам прасочвае паэт ператварэнне дрэва ў цуд музыкі і весялосці.Бярозкін.
4.узнач.вык. Дзіўна, незвычайна. Наогул жа, калі салавей пяе — гэта цуд.Лужанін.
•••
Цуда ў рэшаце — пра што‑н. незвычайнае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкляны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да шкла. Шкляная маса. □ Багаты скарб Прынёс мой друг — шкляных асколкаў многа.Калачынскі.//Разм. Які мае адносіны да вытворчасці шкла. Бацька Мірона працаваў у млыне, а Віктара — на шкляной гуце.Маўр.
2. Выраблены, зроблены са шкла. Шкляны посуд. □ [Жанчына] нерашуча глядзела на Пракаповіча, стоячы са шкляным слоікам у руках, напалову насыпаным маннымі крупамі.Радкевіч.// Пакрыты шклом, зашклёны; з устаўленым шклом. Над адным з карпусоў, што быў пад шкляным дахам, заўсёды ўвечары палыхалі блакітныя бліскавіцы.Сабаленка.Настаўніца падышла да шафы са шклянымі дзверцамі, выбрала дзве кніжкі і дала Ігнасю.Мурашка.
3.перан. Які сваімі рысамі, якасцямі падобны на шкло; такі, як у шкла. Пад вартай ноч: нібы ў дазоры, Над ёй, над возерам шкляным Стаяць касмічным роем зоры, Мігцяць, адсвечваюцца ў ім.Ляпёшкін.// Нерухомы, застылы; халодны (пра вочы, погляд). Бацька, не міргаючы, шклянымі вачыма пазіраў на .. [Улю], і з рукі ў яго міма паперкі сыпаўся на снег самасад.Паўлаў.Суседка па сутарэнню, на якую паказвала Рая, пазірала з кутка застылымі шклянымі вачыма.Мехаў.
•••
Бачыцца (пабачыцца) са шкляным богамгл. бачыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Póstenm -s, -
1) паса́да, пост;
éinem ~ gewáchsen sein спраўля́цца з пра́цай
2) вайск. пост, вартавы́;
~ stéhen*стая́ць на ва́рце [пасту́];
ímmer auf séinem ~ sein быць заўсёды на ме́сцы;
wíeder auf dem ~ sein уста́ць на но́гі, папра́віцца;
auf ~ zíehen* заступа́ць на пост;
den ~ áufgeben* пайсці́ з паста́
3) па́ртыя тава́ру
4) арты́кул бюджэ́ту
5) спарт. ме́сца (у камандзе)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
гле́баж., прям., перен. по́чва;
пясча́ная г. — песча́ная по́чва;
падрыхтава́ць ~бу для перагаво́раў — подгото́вить по́чву для перегово́ров;