вобраз стараж. міфалогіі слав. народаў; вярхоўнае язычніцкае бажаство ўсх. славян., бог грому і маланкі. Падобны да стараж.-грэчаскага бога Зеўса і стараж.-рым.Юпітэра. У стараж. славян увасабляў навальнічную хмару, якая дае дождж і спрыяе ўрадлівасці. У «Аповесці мінулых гадоў» сярод багоў П. названы першым. У гонар П. будавалі свяцілішчы-капішчы (рэшткі некат. выяўлены на Беларусі). Ідалы П. былі пастаўлены ў Кіеве (побач з Дажбогам) і Ноўгарадзе. Пасля ўвядзення хрысціянства функцыі і рысы П. нададзены Ільі.
Паводле стараж.бел. павер’яў П. трымаў у руках велізарныя жорны, удараў каменем аб камень і выклікаў гром і маланку, асколкі жорнаў ляцелі на зямлю і паражалі, як стрэлы. Лічылі, што П. накіроўвае свае ўдары супраць дэмана Жыжаля, пазней — супраць чорта. Рэлігійнае значэнне вобраз П. страціў у канцы 19 — пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРЫКАМЫ́ШСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1914—15,
баявыя дзеянні паміж рас. і тур. войскамі ў раёне г. Сарыкамыш (Турцыя) 22.12.1914—18.1.1915 у час 1-й сусв. вайны. Тур. 3-я армія (камандуючы ваен. міністр Энвер-паша; 87 батальёнаў пяхоты, 22 сотні кавалерыі і 226 гармат) планавала разграміць рас. войскі і захапіць г. Карс. Рас. Каўказская армія (галоўнакамандуючы І.І.Варанцоў-Дашкаў, фактычна камандаваў яго пам.ген. А.З.Мышлаеўскі; 72 батальёны пяхоты, 43 сотні кавалерыі і 172 гарматы) імкнуліся ўтрымаць занятыя пазіцыі. Тур. армія дзейнічала разрознена і мела толькі часовы поспех. Рас. войскі, адбіўшы 29.12.1914 усе атакі праціўніка, перайшлі ў контрнаступленне і 2.1.1915 занялі Бардус, узялі ў палон 9-ы тур. корпус разам з яго штабам і камандзірам. Да 17—19.1.1915 рэшткітур. арміі былі адкінуты на зыходныя пазіцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕЛЕАЛО́ГІЯ (ад грэч. spēlaion пячора + ...логія), пячоразнаўства,
навука, якая вывучае пячоры. Даследуе ўмовы іх утварэння, мікраклімат, марфалогію, гідраграфію, расл. і жывёльны свет, выкарыстанне пячор, рэшткістараж. матэр. культуры, наскальныя і скульптурныя выявы. Падзяляецца на раздзелы: рэгіянальная С., геа-, бія-, антрапа-, палеантаспелеалогія, прыкладная, тэхн. С. Цесна звязана з геолага-геагр. навукамі (у т. л. карстазнаўствам), археалогіяй, біялогіяй і інш.
Пачала фарміравацца ў 2-й пал. 19 ст. У яе развіццё зрабілі ўклад вучоныя: франц. Э.Мартэль (прапанаваў тэрмін «С.» ў 1900), аўстр. А.Шмідль, Ф.Краўс, А. Грунд, амер. У.Дэйвіс, сав. Г.А.Максімовіч, В.М.Дублянскі. М.А.Гваздзецкі і інш.Вял. ўклад у даследаванне пячор спелеолагаў-спартсменаў (спелеатурыстаў). На Беларусі з 1971 дзейнічае клуб спелеатурызму «Гелектыт» (Мінск).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЙМАНАВА,
комплекс археал. помнікаў каля в. Тайманава Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. Адкрыў і даследаваў у 1967—83 Л.Д.Побаль. На стаянцы позняга мезаліту (6-е тыс. да н.э.) знойдзены наканечнікі стрэл, скрабкі, разцы, праколкі, рэтушаваныя пласціны і адшчэпы постсвідэрскай культуры. На лакалізаваным на гэтай тэрыторыі селішчы позняга этапу зарубінецкай культуры і банцараўскай культуры (2—8 ст.н.э.) выяўлены рэшткі 51 паўзямлянкавага жытла, ямы ад наземных і паглыбленых у мацярык жытлаў і ад розных гасп. і вытв. пабудоў. Знойдзены жал. наральнік, сярпы. нажы, шылы, зерняцёркі, верхні камень ад жорнаў, гліняныя тыглі, бронзавыя вырабы, рымскія бронзавыя і жал. фібулы, рымскія пацеркі. Керамічныя знаходкі прадстаўлены прасліцамі, грузікамі, грубаляпнымі пасудзінамі з расчосамі, ганчарнай керамікай 10—13 ст. У комплекс уваходзяць таксама яшчэ 2 селішчы, бескурганны і курганны могільнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УША́ЦКІ БОЙ 1942,
бой па разгроме фаш. гарнізона ў г.п. Ўшачы партыз. атрадаў брыгады Чашніцкай «Дубава» (кіраўнік Ф.Ф.Дуброўскі) і атрада М.М.Нікіціна 28 вер. ў Вял.Айч. вайну. За тыдзень да аперацыі партызаны правялі разведку боем і ў ноч на 28 вер. нанеслі першы ўдар, увечары пачалі штурм умацаваных пазіцый гарнізона, авалодалі будынкам камендатуры. паліцэйскай управы, разграмілі турму. выратавалі вязняў, спалілі склад з фуражом; цяжкія баі для партызан адбыліся пры авалоданні будынкам школы і з прыбыўшым з Лепеля падмацаваннем гітлераўцам. У выніку баёў ням. гарнізон панёс вял. страты, таму ў нач.кастр. яго рэшткі пад аховай матарызаваных падраздзяленняў вермахта эвакуіраваны ў г. Лепель, а Ушачы занялі партызаны, якія пакінулі ў пасёлку гарнізон на чале з У.С.Максімовічам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
скарэ́жаны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад скарэжыць.
2.узнач.прым. Скрыўлены, сагнуты, скарабачаны. Абапал дарог усюды віднеліся адзнакі нядаўніх баёў — чорныя варонкі, скарэжаныя машыны.Мележ.Рыжая карова трэслася з холаду і тыцкалася пысай у мёрзлыя грады, дзе яшчэ аставаліся рэшткі скарэжанага на марозе капусніку і бурачніку.Чорны.Галаўнёў азірнуўся. Блізка ад яго стаяў скарэжаны танк.Дудо.
3.перан.; узнач.прым.Разм. Зменены да непазнавальнасці, скажоны. Скарэжаны твар [Міхі] стаў спакойным, праяснеў, і хворы пачаў дыхаць роўна і глыбока.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕ́НІЦКІ КЛЯШТА́Р БЕРНАРДЗІ́НЦАЎ.
Існаваў у в. Беніца (Маладзечанскі р-н Мінскай вобл.) у 1701—1850-я г.Засн. ў 1701 трокскім кашталянам М.К.Коцелам (яго нашчадкі валодалі Беніцай да 1810). Мураваны Троіцкі касцёл асвячоны ў 1704 віленскім біскупам К.К.Бжастоўскім. Спачатку кляштар быў драўляным, але «найвыгаднейшым», як паведамляюць бернардзінскія гісторыкі. Пазней пабудаваны мураваны корпус. Першым гвардыянам (настаяцелем) быў К.Коцел. Пры касцёле існавала брацтва Бязгрэшнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Прыкладна ў 1780—1842 пры касцёле працавала школа. У 1850-я г. кляштар скасаваны, у канцы 19 ст. жылы будынак разбураны ўласнікам Беніцы. Касцёл у 1866 перароблены на царкву, у 1919 вернуты католікам, каля 1945 закрыты. Касцёл аднанефавы, крыжова-купальны з двухвежавым гал. фасадам; неф завершаны пяціграннай апсідай, перакрыты скляпеннем з распалубкамі. Захаваліся рэшткі алтароў і стукавых надмагілляў. У сутарэннях былі пахаваны Коцелы і Швыкоўскія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЧА́КАЎ,
горад на Украіне, цэнтр раёна ў Мікалаеўскай вобл., на беразе Дняпроўскага лімана Чорнага м. 19 тыс.ж. (1992). Марскі порт. Харч.прам-сць. Кліматычны курорт. 4 музеі. Паблізу Ачакава — рэшткі антычнага горада-дзяржавы Ольвія.
У 7—6 ст. да нашай эры ў раёне сучаснага Ачакава існавалі грэч. калоніі з г. Алектар. У канцы 14 — пач. 15 ст.вял. князь ВКЛ Вітаўт заснаваў тут форт Дашаў, а крымскі хан Менглі-Гірэй у 1492 пабудаваў крэпасць Кара-Кермен, якая адышла Турцыі і названа Ачы-Кале (адсюль назва Ачакаў). У рус.-тур. вайну 1787—91 крэпасць 6.12.1788 штурмам узята рус. войскамі на чале з Р.А.Пацёмкіным і паводле Яскага мірнага дагавору 1791 далучана да Расіі. У 1792 на месцы крэпасці закладзены горад. У Ачакаве ў 1906 адбыўся суд над удзельнікамі паўстання на крэйсеры «Ачакаў» на чале з П.П.Шмітам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛУ́ШТА,
горад на Украіне, у горнай даліне на Паўд. беразе Крыма. За 45 км ад чыг. ст. Сімферопаль. 33 тыс.ж. (1992). Прыморскі кліматычны курорт. Развіваецца з 19 ст. Адметны надзвычай спрыяльнымі для паўнацэннага адпачынку, лячэння лёгачных і нерв. хвароб умовамі: клімат субтрапічны міжземнаморскага тыпу з мяккай зімой, цёплым малавоблачным летам, цёплай і працяглай восенню; марскія купанні з чэрвеня да кастрычніка; багатая вечназялёная расліннасць у далінах рэк, букавыя і хваёвыя лясы, вінаграднікі на схілах велічных горных масіваў Дэмерджы; адзін з найлепшых у Крыме пясчана-галечны пляж працягласцю каля 5 км. Шмат санаторыяў, пансіянатаў, турбаз і дамоў адпачынку. Прыродныя і архю-гіст. помнікі (пячоры Чатырдага, «Даліна прывідаў», рэштківізант. і генуэзскіх крэпасцяў, умацаванняў і паселішчаў, палацы, маёнткі і сядзібы Раеўскіх, Гагарыных і інш.рус. вяльможаў). Музеі краязнаўчы і С.М.Сяргеева-Цэнскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДА́РНЫЯ ВЫ́РАБЫ,
драўляныя ёмістасці з клёпак для вадкіх, паўвадкіх і сыпучых прадуктаў і бытавых патрэб. Ва ўжытку беларусаў вядомы з глыбокай старажытнасці. Шматлікія іх рэшткі (ад невял. конавак да бочак на некалькі сотняў літраў) выяўлены пры археал. раскопках у пластах 11—14 ст. Форма клёпак (падоўжаныя трапецападобныя ці акруглыя выпуклыя) абумовіла форму бандарных вырабаў — кадзепадобную (канічную) ці бачарную (пукатую). Паводле прызначэння вылучаюць пасудзіны для вады і вадкіх рэчываў (трансп. бочка, кадушка, вядро, біклага, барылка, конаўка), для с.-г. прадуктаў (бочка, кадзь, бачурка, кубелец), для бытавых патрэб (кубел, жлукта, балея, цэбар, ражка, дзяжа, даёнка, бойка, бельчык), меры ёмістасці (асьміна, шаснастка, гарнец, карэц). Большасць бандарных вырабаў вызначалася функцыянальнай мэтазгоднасцю, вонкавай прастатой, практычнасцю. Некаторыя вырабы невял. памераў аздаблялі разьбой і выпальваннем. У наш час многія бандарныя вырабы саступілі месца разнастайным металічным, фарфора-фаянсавым, пластмасавым і інш. ёмістасцям.