1) адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ у 1507—1795. Утворана ў студз. 1507 з цэнтрам у Навагрудку. Напачатку тэр. ваяводства фактычна адпавядала тэр.Навагрудскага павета. З 1565 складалася з паветаў: Ваўкавыскага, Навагрудскага, Слонімскага. Пл. 36 920 км², нас. ў сярэдзіне 17 ст. 375 тыс.чал. (62 400 дымоў). На тэр. ваяводства 9 гарадоў і мястэчак мелі магдэбургскае права: Ваўкавыск, Капыль, Любча, Мір, Навагрудак, Нясвіж, Ружаны, Слонім, Слуцк. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Н.в. ўтвораны Сталовіцкі пав. з цэнтрам у мяст. Сталовічы, Ваўкавыскі пав. адышоў да Гродзенскага ваяв.Усх. частка Навагрудскага пав. ўвайшла ў Мінскую губ.Рас. імперыі. Паводле 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Н.в. далучана да Рас. імперыі і ўключана ў Слонімскую губ. 2) Адм.-тэр. адзінка ў Польшчы на тэр.Зах. Беларусі ў 1921—39. Утворана паводле закона (Палажэння) ад 4.2.1921. Пл. 22 966,2 км², нас. 822 106 чал. (1921), 1 057 200 чал. (1931). Падзялялася на 8 паветаў: Баранавіцкі, Валожынскі, Лідскі, Навагрудскі; Нясвіжскі, Слонімскі, Стаўбцоўскі, Шчучынскі (з 1929). У 1921 у Н.в. было палякаў 54%, беларусаў 37,8; праваслаўных 51,2, католікаў 39,4%. Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР у снеж. 1939 у межах Н.в. створана Баранавіцкая вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
выклю́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца выключэннем з агульных правіл, са звычайных нормаў.
2. Асаблівы, незвычайны; рэдкі. Справа мае выключнае значэнне. □ Людзі працавалі з выключнай напружанасцю — дзень і ноч.Шамякін.//Разм. Вельмі добры. Выключнае ўражанне. □ — Выключная юшка! — не ўстрымаўся Сярго, каб не пахваліць ежу.Гурскі.
3. Які з’яўляецца асаблівасцю толькі лапай асобы, калектыву ці рэчы. Выключная заслуга вучонага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крывано́гі, ‑ая, ‑ае.
1. З крывымі нагамі. Гунава.. у цьмяным святле пазнаў прысадзісты, крываногі сілуэт свайго ад’ютанта.Самуйлёнак.// Такі, у якога адна нага карацейшая або балючая; кульгавы. Крываногі сабака.
2. З пакрыўленымі ножкамі (пра рэчы). Крываногі стол. □ — Вам .. з гэтым крываногім апаратам, — паказаў ён на тэадаліт, — лягчэй, і вы надта так не ганіцеся за намі.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зняве́чаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад знявечыць.
2.узнач.прым. Пакалечаны, абязвечаны. — У бальніцы стала больш знявечаных людзей.Новікаў.Жаночае сэрца робіцца вялікае, як свет, калі яно чуе боль знявечанага дзіцяці.Чорны.// Які атрымаў значныя пашкоджанні, прыведзены ў нягоднасць (пра рэчы, прадметы). Апустошаны і знявечаны будынак школы з вокнамі, забітымі накрыж дошкамі, стаяў, як сірата.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ідэалі́ст, ‑а, М ‑сне, м.
1. Паслядоўнік ідэалістычнай філасофіі. Гегель быў ідэаліст, г. зн. для яго мыслі нашай галавы былі не адлюстраваннямі, больш-менш абстрактнымі, сапраўдных рэчаў і працэсаў, а, наадварот, рэчы і развіццё іх былі для Гегеля толькі ўвасобленымі адлюстраваннямі нейкай «ідэі», якая існавала недзе яшчэ да ўзнікнення свету.Энгельс.
2.Разм. Чалавек, схільны ідэалізаваць, прыхарошваць рэчаіснасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непатрэ́бшчына, ‑ы, ж.
Разм.
1. Тое, у чым няма патрэбы, неабходнасці. Нельга, каб пачатак у апавяданні быў вялы, доўгі, загрува[шч]аны ўсякай непатрэбшчынай.Скрыган.// Непатрэбныя рэчы, хлам. Стары хляўчук быў застаўлены каністрамі, вёдрамі, завалены рознай непатрэбшчынай.Ваданосаў.
2. Глупства, бязглуздзіца, лухта. Трэба было перапыніць Яўгена, не даць нагаварыць непатрэбшчыны.Савіцкі.[Арцём Іванавіч] ішоў, а ў галаву лезла ўсялякая непатрэбшчына.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Размясціць дзе‑н., пакласці, паставіць каля чаго‑н., да чаго‑н. (звычайна з цяжкасцю, у нязручным месцы). Падняўшы верхнюю лаўку, .. [жанчына] паклала на яе чамадан, потым узяла рэчы .. і прымасціла іх у кутку на ніжняй лаўцы.Ракітны.[Ластаўка] трымала ў дзюбцы саломінку і ніяк не здагадвалася, куды зручней яе прымасціць.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
статуэ́тка, ‑і. ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Невялікая скульптурная фігурка, якая звычайна служыць упрыгожаннем. З шафы [Вера] падаставала ўсялякія рэчы, якія ўпрыгожвалі калісьці гэтую ўтульную кватэру: сурвэткі, вазы, статуэткі.Мікуліч.На рэспубліканскай мастацкай выстаўцы наведвальнікі падоўгу спыняліся ля невялікай статуэткі «За мір».«Маладосць».Прыйшлі два малайцы. Прынеслі выдатна выразаную з чорнага дрэва статуэтку маладой негрыцянкі — сімвал маці.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Sómmerm -s, - ле́та;
im ~, des ~s ле́там, уле́тку;
den ~ über на праця́гу ле́та, ле́там;
das ist wie ~ und Wínter гэ́та проціле́глыя рэ́чы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)