гру́ша і ігру́ша, ‑ы; Р мн. груш і ігруш; ж.
1. Фруктовае дрэва сямейства ружакветных з сакавітымі салодкімі пладамі ў форме акруглага конуса. Груша-дзічка. Марозаўстойлівы сорт ігруш.
2. Плод гэтага дрэва. Натрэсці груш. Сушаныя грушы. Кампот з ігруш.
3. толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. Лыжкі з грушы.
•••
Земляная груша — шматгадовая кармавая і тэхнічная клубняносная расліна сямейства складанакветных; тапінамбур.
На вярбе грушы растуць у каго — маніць, расказвае небыліцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акальцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.
1. што. Зрабіць кругавую абмазку ствала дрэва для захавання ад шкоднікаў. // Зрабіць кругавы зрэз кары са ствала дрэва.
2. каго. Надзець пазначанае кольца на лапку птушкі, на хвост рыбы для вывучэння шляхоў іх руху і пад. Акальцаваць птушку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
марэ́навы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да марэны 2. // Атрыманы з карэнняў марэны. Марэнавая фарба.
2. Ярка-чырвоны, колеру марэны. Марэнавы колер.
3. у знач. наз. марэ́навыя, ‑ых. Назва сямейства пакрытанасенных раслін, да якога адносяцца марэна, хіннае дрэва, кафейнае дрэва і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ясака́р, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Вялікае дрэва сямейства вярбовых з цёмна-шэрай карой, разнавіднасць таполі; чорная таполя. Ля вокан шумяць ясакары. Калачынскі. / ‑у, у знач. зб. Зараснікі ясакару. Лес з ясакару.
2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. Мэбля з ясакару.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
shady [ˈʃeɪdi] adj.
1. цяні́сты, заце́нены;
a shady tree разга́лістае/раскі́дзістае дрэ́ва
2. infml сумне́ўны;
a shady transaction сумне́ўная здзе́лка
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
артака́рпус
(н.-лац. artocarpus)
дрэва сям. тутавых з буйнымі ядомымі суплоддзямі, пашыранае ў тропіках Азіі, Палінезіі; хлебнае дрэва.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бергамо́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да бергамоту. Бергамотавае дрэва. // Зроблены з пладоў бергамоту. Бергамотавы алей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гваздзі́ка, ‑і, ДМ ‑дзіцы, ж., зб.
Высушаныя бутоны кветак гваздзіковага дрэва, якія скарыстоўваюцца як прыправа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вастралі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Невялікае дрэва сямейства падубавых з калючымі лістамі і ядавітымі чырвонымі ягадамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кінка́н, ‑а, м.
Пладовае дрэва або куст сямейства рутавых, які пашыраны ва Усходняй Азіі. Японскі кінкан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)