пракружы́цца, ‑кружуся, ‑кружышся, ‑кружыцца; зак.

1. Лятаючы, зрабіць круг. Вясною, калі з выраю птушкі ляцелі, адна качка разы са два над нашай хатай пракружылася. Дубоўка.

2. Кружыцца некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фаршла́г, ‑а, і ‑у, м.

Спец.

1. ‑у. Адзін або два хутка выкананыя перад асноўнай нотай гукі, якія служаць для меладычнага ўпрыгожання.

2. ‑а. Вяроўка для нацягвання пярэдняга паруса.

[Ням. Vorschlag.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гекта́р м. Hektár n -s, -e ; разм. m -s, -e (пасля ліч. pl -);

два гекта́ры zwei Hektár;

з гекта́ра je Hektár, pro Héktar (скар. je [pro] ha)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

двухтыднёвы (што доўжыцца два тыдні) zwéiwöchig, víerzehntägig; (аб перыядычнасці выдання) zwéiwöchentlich, víerzehntäglich; Hálbmonats-; (пра дзіця і пад.) zwéi Wóchen alt;

двухтыднёвы заро́бак Zwéiwochenlohn m -(e)s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ві́лкі мн. л. ’прылада, пры дапамозе якой дастаюць гаршкі з печы’ (Грыг., Інстр. I, БРС, КТС; лаг., КЭС, Др.-Падб., Гарэц., Шат., Бяльк., Даеш, Нас.), пруж. вы́лкы́ ’тс’ (Выг., Зн.); ’вілы (на два ражкі) трэсці салому, скопваць гной’ (Сцяшк. МГ, Сцяц. Словаўтв.; КЭС, лаг.; Лекс. і грам., Шатал., Выг.), ві́лкі ’месца, дзе зліваюцца рэкі’ (Сцяшк. МГ, Яшк.), ’відэлец’ (гродз., Сцяц. Словаўтв.); ’разгалінаванне дрэва на два ствалы’ (Сцяшк. МГ), карэліц., докш. ’ростань, месца раздваення дарогі’ (Яшк., Шатал.). Укр. ви́лка мн. л., ви́лки мн. л., рус. ви́лки → вілкі ў розных значэннях, у аснове якіх ’вілы, разгалінаванне чаго-небудзь’, польск. widełki ’тс’. Дэмінутыў, утвораны ад віл‑ы і суф. ‑ъk‑. Ужываецца ў форме множнага ліку. Да ві́лы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дыя́метр

(гр. diametros = папярочнік)

1) адрэзак прамой, які злучае два пункты акружнасці і праходзіць праз яе цэнтр;

2) папярочнік любога цела, плошчы, прасторы (напр. д. трубы).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

біфака́льцы

(ад бі- + фокус)

які мае два фокусы;

б-ыя акуляры — акуляры, у якіх верхняя частка шкельцаў дазваляе бачыць далёкія прадметы, а ніжняя служыць для чытання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тустэ́п

(англ. two-step, ад two = два + step = крок)

бытавы парны танец амерыканскага паходжання з двухдольным памерам, які быў пашыраны ў пач. 20 ст. у Еўропе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

multiply

[ˈmʌltɪplaɪ]

v., -plied, -plying

1) мно́жыцца (ко́лькасна павялі́чвацца)

2) мно́жыць

to multiply 10 by 2 — памно́жыць дзе́сяць на два

3) размнажа́ць (-ца)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

biennial

[baɪˈeniəl]

1.

adj.

1) двухгадо́вы

2) які́ адбыва́ецца раз на два гады́

2.

n.

1) Bot. двугадо́вая расьлі́на

2) двухго́дзьдзе -я n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)