дадумаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і з дадан. сказам.

Скончыць абдумванне чаго‑н. Юркевіч не даў .. [Юзіку] дадумаць да канца сваіх думак. Мурашка. Алесь міжвольна зрабіў два крокі назад. Раней чым мозг паспеў дадумаць, што гэта непрыстойна. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)