Кана́л ’штучнае рэчышча, прызначанае для злучэння асобінах вадаёмаў, для арашэння і асушэння’ (ТСБМ, Яшк.). Ст.-бел. каналъ (XVII ст.), якое са ст.-польск. kanał ’канал’ < ням. Kanal < лац. canālis ’труба, канал, роў’ < canna ’трыснёг, труба’ < ст.-грэч. κάννα ’тс’ (Булыка, Запазыч., 136; Слаўскі, 2, 41; Шанскі, 2 (К). 41).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Канду́ктар ’праваднік’ (ТСБМ, Яруш.). Паводле Фасмера (2, 310), у рус. мове — праз польск. або з ням. Калі прыняць першае, дык у бел. мову прыйшло з польск. konduktor, якое з франц. conducteur ’тс’ з ад’ідэацыяй да с.-лац. conductor, conducere ’зводзіць, пераводзіць’ (Слаўскі, 2, 410; Шанскі, 2 (К), 256).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Канцыля́рыя ’аддзел установы, заняты справаводствам’, ст.-бел. канцелярия, канцелярыя, канцлерея, канцлярыя, канцлярея, канслерия (пач. XVI ст.) ’тс’, запазычана са ст.-польск. kancelaria < пози, с.-лац. cancellaria ’тс’ < лац. cancellārius ’адзін з членаў варты ўладара, які, стоячы перад кратамі дзвярэй (суда), абвяшчаў яго загады’ < лац. cancelli ’агароджа’ (Слаўскі, 2, 43).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Канюшы́на ’шматгадовая, аднагадовая кармавая травяністая расліна Trifolium (ТСБМ, Яруш., Дэмб. 2, Кліх. Мядзв., Сцяшк., Кіс., Бяльк., Сержп. Грам.; палес. Нар. лекс.), канюшкі ’канюшына раллявая, Trifolium arvense L.’ (гродз., Кіс.). Укр. конюшина, як і бел. лексема, запазычана з польск. koniczyna ’тс’ < ст.-польск. konicz < konik. Семантычнае развіццё параўн. каманіца 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Паведэ́нцыя ’паводзіны; абыходжанне, ветлівасць; звычай, завядзенне’ (Нас.). Рус. пск. асташк. поведёнция; у Гогаля поведенц; у рус. пераўтварэнне ў мове семінарыстаў слова поведение паводле аналогіі з лац. benevolentia, diligentia і інш. (гл. Фасмер, 3, 293; там жа і інш. літ-pa). У бел. м. з рус. (Гіст. лекс., 249).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́ківа ’выпяканне’: хлеб своего пеківа (ТС). Утворана пры дапамозе суф. ‑іва (са значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’) ад пе́кці < пячы́ (гл.), дзе ‑к‑ — другаснае і ўзнікла ў выніку аднаўлення прасл. *‑k‑ (*pekti ’пячы’) праз аналогію да дз. 1 ас. адз. л. цяп. часу *pekǫ > бел. пяку. Параўн. печыва (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перыяд ’адрэзак часу’ (ТСБМ), ст.-бел. периодъ (з 1598 г.), якое са ст.-польск. peryjod, period (XVI ст.) < лац. periodus < ст.-грэч. περίοδος ’абарачэнне, абарот’ (Булыка, Лекс. запазыч., 165); магчыма, паўторнае запазычанне праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 78), у якой слова было запазычана з франц. у эпоху Пятра I.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пескава́тка ’пясчанае поле’ (паст., ЛА, 2), ’зямля з пясчаным грунтам’ (ваўк., Сл. рэг. лекс.). Укр. (зах.) пісковатиця, рус. песковатка ’пясчаная зямля, дарога’. Ад прасл. паўн. *peskovatь (параўн. бел. пескаваты, укр. пісковатгш, піскуватий, паўд.-рус. пескаватый, польск. piaskowaty, н.-луж. peskowaty ’пясчаны’), якое з *peskovb‑jь < *рёяъкъ > пясок (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Печая, печэя́, пе́чая, пічыя́ ’пякотка (у страўніку)’ (ТСБМ; Нас.; Янк. 3.; Маш.; мазыр., Шн.: Сл. ПЗБ; Мат. Маг.; Мат. Гом.; хойн., Шатал.; брагін., Нар. словатв.; ст.-дар., Нар. сл.; Растарг.: Бяльк., мін., гом., ЛА, 3). Укр. печія́ ’тс’. Бел.-укр. ізалекса. Утворана пры дапамозе суф. *‑ěja ад пячы́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́ваз ’воз’ (Федар. 6). Ст.-бел. повозь ’павозка’ (1645), ’павіннасць па перавозцы грузаў’ (1495). Укр. повіз ’павозка; экіпаж’, ст.-укр. повозь ’павіннасць дастаўляць даніну ў двор феадала’, чэш., славац. ρονοζ ’павозка’, польск. powóz ’тс’, ’павіннасць дастаўляць падводы ў панскі ці каралеўскі двор’. Ад */ю- і *voziti > вазіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)