дацкі мовазнавец. Праф.англ. мовы ў Капенгагенскім ун-це (з 1893). Аўтар падручніка англ. мовы (1895; 19 выданняў), у аснову якога пакладзена жывая размоўная мова. Сваё разуменне граматыкі як жывога цэлага, што ўвесь час развіваецца, адлюстраваў у працы «Філасофія граматыкі» (1924). Аўтар «тэорыі прагрэсу» ў мове, паводле якой усе моўныя змены накіраваны на аблягчэнне ўмоў камунікацыі, а таму — прагрэсіўныя. Стварыў праект міжнар. штучнай мовы — навіяль. Працы Е. паўплывалі на развіццё мовазнаўства 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́СЬМАН (Руслан Іосіфавіч) (н. 16.4.1941, Мінск),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі ліцейных працэсаў. Д-ртэхн.н., праф. (1993). Скончыў Ленінградскі ваенна-мех.ін-т (1963). З 1965 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы па цеплафіз. асновах, тэорыі і тэхналогіі ліцейных працэсаў. Распрацаваў адзіную сістэму матэм. апісання працэсаў фарміравання адліўкі складанай канфігурацыі ў метал. форме.
Тв.:
Расчеты процессов литья. Мн., 1977 (разам з М.П.Жмакіным, Л.І.Шубай);
Термодинамика, теплопередача и двигатели внутреннего сгорания. Мн., 1985 (разам з Б.Я.Жалезкам, У.М.Адамавым).
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1972), д-ртэхн.н. (1967), праф. (1969). Скончыў Томскі ун-т (1956). З 1971 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі дыскрэтных сістэм, тэарэт. асновах інфармац. тэхналогій і інтэлектуальных сістэм праектавання. Распрацаваў метады лагічнага праектавання дыскрэтных прылад, рашэння лагічных ураўненняў і камбінаторных задач аўтаматызаванага праектавання і штучнага інтэлекту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯНО́Н (Zēnōn) з Кітыёна
(востраў Кіпр; каля 336—264 да н.э.),
старажытнагрэчаскі філосаф, заснавальнік стаіцызму. Каля 312 пасяліўся ў Афінах. Вучыўся ў кініка Кратэса, прадстаўніка мегарскай школы Стылпона і кіраўніка платонаўскай Акадэміі Палемона. Каля 300 да н.э. заснаваў сваю школу стоікаў. На фарміраванне яго поглядаў паўплывалі ант. медыцынскія тэорыі, фізіка Геракліта, тэалагічныя ідэі Сакрата, Платона і Арыстоцеля. Вучэнне З. характарызуецца пераважна ўвагай да абгрунтавання ўнутр. незалежнасці асобы. Творы З. («Аб прыродзе», «Супраць філасофіі», «Спрэчкі») захаваліся фрагментарна. Сярод яго вучняў Персей, Клеанф з Аса, Арыстон з Кеоса і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНІ́ЦКАЯ (Вольга Сямёнаўна) (11.6.1914, в. Хіжна Чаркаскай вобл., Украіна — 5.11.1986),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1971). Скончыла Сярэднеазіяцкі ун-т у Ташкенце (1938). У 1934—63 у ВНУ Ташкента і Кіева, з 1963 у Ін-це фізікі АН Беларусі. Навук. працы па агульнай тэорыі адноснасці (АТА). Распрацавала фіз. аспекты і матэм. апарат тэтраднай фармулёўкі АТА, прапанавала сістэматызацыю гравітацыйных эфектаў, прадказаных АТА.
Тв.:
Обобщенные преобразования Лоренца и их применение. Мн., 1969;
Лоренцев базис и гравитационные эффекты в эйнштейновой теории тяготения. Мн., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬІ́Н (Віктар Макаравіч) (н. 31.3.1930, в. Сялец Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэарэт. і прыкладной электратэхнікі. Канд.тэхн.н. (1963), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1980). Скончыў БПІ (1953), дзе і працаваў. З 1971 у Бел.дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1973 рэктар). Навук. працы па тэорыі нелінейных эл. ланцугоў і сістэм. Распрацаваў метад безгістэрэзіснага намагнічвання ферамагн матэрыялаў. Аўтар вучэбных дапаможнікаў па электратэхніцы для ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТРАЕ́КЦЫЯ (ад лац. intro унутр + jacio кідаю, кладу),
1) у тэорыі пазнання — уведзенае Р.Авенарыусам паняцце пра недапушчальнасць, на яго думку, укладання ў свядомасць індывіда вобразаў успрымаемых аб’ектаў (ідэальнага), што вядзе да дуалізму. Гэтае паняцце ён выкарыстоўваў для крытыкі матэрыялізму, у процівагу якому вылучыў тэорыю «прынцыповай каардынацыі».
2) У псіхалогіі — уключэнне індывідам у свой унутр. свет поглядаў, матываў, установак і інш. людзей; аснова ідэнтыфікацыі. У псіхааналіз паняцце І. ўвёў Ш.Ферэнцы і разглядаў яго як важны псіхал. механізм, што ўдзельнічае ў працэсе фарміравання «звыш-Я», сумлення і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭГРА́Л ІМАВЕ́РНАСЦІ,
агульная назва некалькіх звязаных адна з адной спец. функцый, напр., інтэграл памылак
. У тэорыі імавернасцей пераважна выкарыстоўваюць І.і. Гаўса
.
Для выпадковай велічыні x, якая мае нармальнае размеркаванне з матэм. чаканнем 0 і дысперсіяй σ2, імавернасць таго, што |x|≤t роўная er𝑓(t/√2). Для вылічэння І.і. створаны спец. табліцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСАЕ́ВІЧ (Леанід Аляксандравіч) (н. 29 3.1943, в. Ляды Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне апрацоўкі металаў ціскам. Д-ртэхн.н. (1988), праф. (1990). Скончыў БПА (1967), дзе і працуе з 1970. Навук. працы па тэорыі і тэхналогіі пракаткі і прасавання парашковых і грануляваных матэрыялаў. Распрацаваў спосабы формаўтварэння высокадакладных стужак і перыяд. профіляў з металаў і сплаваў.
Літ.:
Непрерывное формование металлических порошков и гранул. Мн., 1980 (разам з А.В.Сцепаненкам);
Обработка давлением порошковых сред. Мн., 1993 (разам з А.В.Сцепаненкам, В.Я.Харланам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАНЕ́НКА (Валерый Канстанцінавіч) (н. 23.1.1943, г. Петрапаўлаўск-Камчацкі, Расія),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1992), праф. (1997). Скончыў БДУ (1965). З 1965 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі паўправадніковых лазераў, фізіцы фотаэлектрычных паўправадніковых сістэм. Развіў тэорыю кінетыкі нераўнаважных працэсаў у оптаэлектронных паўправадніковых структурах пры магутным узбуджэнні, прапанаваў новы тып інжэкцыйных лазераў з асіметрычнай квантавапамернай структурай.
Тв.:
Nonlinear absorption in quantum-size heterostructures // Physica status solidi (b). 1988. Vol. 150, № 2;
Теория полупроводниковых лазеров. Мн., 1995 (разам з А.А.Афоненкам, І.С.Манаком).