1. Рабіць усё неабходнае для правядзення, здзяйснення чаго‑н.; прымаць неабходныя меры для ажыццяўлення чаго‑н. Рыхтавацца ў дарогу. Рыхтавацца да зімы. □ Часці рыхтаваліся да атакі і гуртаваліся ў бярозавым гаі.Шамякін.Масква рыхтуецца да свята. Вясёлы гоман галасоў, Разгорнутыя транспаранты, Гірлянды залатых агнёў...Танк.Мы рыхтаваліся ўцякаць удвух з Жарнаком, і толькі з ім гаварылі аб гэтым сур’ёзна.Брыль.// Вывучаць што‑н., працаваць над чым‑н. з мэтай падрыхтоўкі да якой‑н. дзейнасці. Рыхтавацца да экзаменаў. Рыхтавацца да паступлення ў інстытут. Рыхтавацца да лекцыі. □ За сваё жыццё Святлана правяла ўжо не адну тысячу ўрокаў, і рыхтавацца ёй да іх было лёгка.Шахавец.
2. Быць, знаходзіцца ў стане або працэсе падрыхтоўкі. Рыхтавалася ў лесе база, з якой павінен быў дзейнічаць атрад.Чорны.У гэтым жа палацы рыхтаваўся цяпер пышны банкет у гонар польскай дзяржаўнасці.Колас.
3.Зал.да рыхтаваць.
рыхтава́цца2, ‑туецца; незак.
Зал.да рыхтаваць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэлегра́ф, ‑а, м.
1. Від сувязі, які забяспечвае хуткую перадачу паведамленняў на далёкую адлегласць пры дапамозе электрычных або светлавых сігналаў. Найвялікшае шчасце выпала на долю беларускага юнака. Ён па тэлеграфе перадаваў народу ленінскія дэкрэты аб міры і аб зямлі.Мяжэвіч.Ужо ў дзень 25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 года тэлеграф прынёс у гэты дом вялікую радасную, хвалюючую вестку аб рэвалюцыйным паўстанні працоўных Петраграда.«ЛіМ».//перан. Перастук цераз сцяну як від сувязі зняволеных. Але Максім не паў духам — ён цвёрда вырашыў авалодаць гэтым турэмным тэлеграфам і пачаў трэніравацца.Машара.Адзінай формай .. зносін [Каладкевіча і Паліванава] быў турэмны тэлеграф — перастук цераз сцяну.Мехаў.
2. Спецыялізаванае прадпрыемства сувязі, якое ажыццяўляе перадачу, прыём і дастаўку тэлеграм, а таксама будынак, дзе знаходзіцца такое прадпрыемства. На плошчы — цэлы архітэктурны ансамбль прыгожых адміністрацыйна-грамадскіх будынкаў, а насупраць — універсальны магазін, пошта, тэлеграф.Грахоўскі.
3. Апарат, які перадае і прымае такія паведамленне. Адстукалі тэлеграфы віншавальныя тэлеграмы мантажнікам-вышыннікам, адсвяткавалі будаўнікі сваё вялікае свята.Дадзіёмаў.
[Ад грэч. tēle — далёка і graphō — пішу.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нядзе́ля ’нядзеля, рус. воскресение’ (Нас., Гарэц., Булг.), ’нядзеля; тыдзень’ (Яруш., Грыг., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ’тыдзень’ (Бяльк., Касп.), укр.неділя ’нядзеля’, рус.неделя ’тыдзень’, польск.niedziela ’нядзеля’, чэш.neděle ’нядзеля; тыдзень’, славац.nedeľa ’тс’, палаб.nidelʼɛ ’тс’, в.-луж.njedźela ’тс’, н.-луж.njeźela ’тс’, славен.nedélja ’тс’, серб.-харв.нѐдеља ’тс’, макед.недела ’тс’, балг.неделя ’тс’, ст.-слав.недѣлꙗ ’тс’. Прасл.*nedělja, лічыцца калькай з лац.feria, сярод значэнняў якога ’свята; вольны ад работы дзень’; менш верагоднай крыніцай з’яўляецца грэч.ἄπρακτος (ἥμερος) са значэннямі ’бязмэтны; які праводзіцца ў бяздзеянні, нерабочы’ (Фасмер, 3, 57); паводле Львова (Зб. Нахцігалю, 186–187), ст.-слав.недѣлꙗ магло з’явіцца і ўвайсці ў славянскія кнігі ў Маравіі са значэннем ’стан нядзеяння’, дзе другая частка *дѣлꙗ як у слове дрѣводѣлꙗ ’цясляр’ і пад. (гл. дзеля). Перанос назвы з дня тыдня, ад якога вялі адлік, на адрэзак часу пасля гэтага дня: ’нядзеля’ — ’тыдзень’, параўн. рус.арх.ле́то ’год’ < ле́то ’лета’. Гл. таксама Дурнаво, RÉS, 6, 107; Матушэўскі, Słowiański tydzień. Łódź, 1978; Сямчынскі, Семант. інтэрф. мов. Київ, 1974, 178; Ферлюга–Пятроніа, Živa antika, 34, 1–2; 43–48. Сюды ж нядзе́льнікаваць ’адпачываць, па-святочнаму прыбірацца’ (Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Купа́ла1 ’свята 24 чэрвеня’ (Нас., Сл. паўн.-зах., Крачк., Сцяшк., Гарэц., Чач., Кліх, ТС). Укр.купала, купало, рус.купала, ст.-рус.купала ’тс’. Вядома, што, згодна з традыцыяй, купала разглядаецца як усходнеславянскі пераклад са ст.-грэч.βαπτιστής ’хрысціцель’. Іван Купала адпавядае грэч.Ἰωάννης ά βαπτιστής (Іаан Хрысціцель). Але ёсць падставы меркаваць, што лексема купала мае старажытнае, яшчэ дахрысціянскае сакральнае значэнне. Аб гэтым сведчаць шматлікія этнаграфічныя і фальклорныя даныя. У Заходнім Палессі купала мае значэнне ’касцёр, агонь’, якое можна суаднесці з бел.купець, купаць ’гарэць без полымя, дымець’ (гл.), kupěti/kǫpati з сакральным значэннем ’ачышчаць агнём’ (параўн. лац.pūrus ’чысты’ і ст.-грэч.πύρος ’агонь’). Тады да ліку суадносных лексем можна аднесці ст.-грэч.καπνός ’дым’ (< κϜαπνος), лац.vapor ’пара, дым, агонь’ (< *ku̯apos), прасл.kopъtь (< *kvopъtь): *ku̯op‑/kou̯p‑. Незалежна ад верагоднасці гэтай этымалогіі бел.купала ’касцёр, агонь’ звязваецца з бел.купаць ’гарэць’. Прадуктыўны суфікс ‑ла для назваў дзеячаў (параўн. купала) сведчыць аб анімізацыі назвы ’кастра, агню’. З гэтага пункту погляду купала адначасова ’касцёр, агонь’ і нейкі ’дух агню’ (Мартынаў, Зб. Крапіве, 210–211 з літаратурай).
Купа́ла2 ’братаўка дуброўная, Melampyrum nemorosum’ (Жыв. сл., Кіс.). Сакральна звязана з Купаллем. Гл. купала1. Параўн. таксама купалка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Руса́лка1 ’міфалагічны вобраз усходнеславянскіх народаў у выглядзе жанчыны з доўгімі распушчанымі валасамі, якая жыве ў вадзе або жыце’ (ТСБМ), ’жанчына, што ходзіць з непрыбранымі валасамі’, руса́ўка ’тс’ (ТС). Укр.руса́лка (і ма́вка), рус.руса́лка, польск.rusałka, чэш., славац.rusalka, славен.rusalka (і vila), серб.-харв.ру́са̄лка (і вила), балг.руса́лка (і ви́ла, самоди́ва). Этымалогія цьмяная ў сувязі з налажэннем розных паняццяў і семантычнымі зменамі. Першаснай формай трэба прызнаць руса́ўка і значэнне ’жанчына, што ходзіць з непрыбранымі валасамі’, якія суадносяцца з ру́савы дзед (гл.). Форма руса́лка другасная, узнікла пры дапамозе субстантывуючага суфікса ‑ка ад руса́льны (дзень, тыдзень), параўн.: Русалка — дэнь такый (драг., Талстая, Полес., 214), прыметніка, утворанага ад русаллі (гл.). У далейшым назва міфалагізавалася і была перанесена на паганскія персанажы, што сімвалізавалі ахоўную функцыю (Той русаўкой пужалі дзецей, шчоб не ходзілі по жыці, ТС, 4, 336). Гл. Цыхун, БЛ, 57, 120.
Руса́лка2 ’страказа’ (гом., Арх. ГУ), параўн. балг.руса́лка ’матылёк падзёнка, Ephemera vulgata’. Перанос назвы русалка1 на насякомых, звязаных з вадой, па знешняму выгляду (“бухматасць”) і перыяду з’яўлення, блізкім да свята Тройцы. Мяркуецца, што яны сімвалізавалі душы памерлых продкаў, гл. Пічхадзэ, Новое в рус. этим., 201.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прийти́сьсов.
1.(оказаться подходящим) падысці́;
о́бувь пришла́сь мне впо́ру абу́так падышо́ў мне якра́з;
2.(об ударе) тра́піць (па чым);
уда́р пришёлся по ноге́ уда́р тра́піў па назе́;
3.(совпасть) прыпа́сці (на што);
пра́здник пришёлся на пя́тницусвя́та прыпа́ла на пя́тніцу;
расійскі пісьменнік. Правадзейны чл. Акадэміі пед. навук СССР (1971). Герой Сац. Працы (1973). Засл. дз. маст. Расіі (1967). Вучыўся ў Літ. ін-це імя М.Горкага (1935—37). Старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Расіі (1970—90). Друкуецца з 1928. У творах для дзяцей (зб-кі «Вершы», 1936; «Вершы для дзяцей», 1943; «Быль для дзяцей», 1946; вершаваная тэтралогія «Дзядзя Сцёпа», 1936—82; аповесці-казкі «Прыгоды Рубля», 1967, «Свята Непаслухмянасці», 1972, «Сон з працягам», 1982; п’есы «Канькі», 1939, «Асобае заданне», 1946, «Самбрэра», 1957, «Дарагі хлопчык», 1971, і інш.) адчуванне асаблівасцей дзіцячай псіхалогіі, выхаванне праз гульню. Вял. папулярнасць набылі яго надзённыя і вострыя байкі. Аўтар п’ес для дарослых «У адным купэ» (1955), «Пена» (1975), «Рэха» (1980), «Усё могуць каралі...» (1983), «Кавардак» (1988), кн. пра выхаванне «Усё пачынаецца з дзяцінства» (1968), літ.-крытычных артыкулаў, зборнікаў нарысаў, фельетонаў, кінасцэнарыяў. у т. л. «Франтавыя сяброўкі» (1941, з М.Розенбергам; Дзярж. прэмія СССР 1942), і інш. З Г.Эль-Рэгістанам стварыў тэкст Дзярж. гімна СССР 1943, новая рэд. 1977). Многія вершы М. сталі вядомымі песнямі. Гал. рэдактар сатыр. кіначасопіса «Фитиль» (з 1962; Дзярж. прэмія СССР 1978). Неаднаразова наведваў Беларусь. 100-годдзю з дня нараджэння Я.Коласа прысвяціў арт. «Сын зямлі і народа». Бел.т-р імя Я.Коласа паставіў яго п’есу «Я хачу дадому» (1949), Рускі драм.т-р — «Дзікуны» (1959), Дзярж.т-р лялек — «Зайчык-зазнайчык» (1952), «Тры парасяці» (1964), Брэсцкі абласны драм.т-р — «Страчаны дом» (1950), «Ракі» (1953). Асобныя творы М. на бел. мову пераклалі М.Аўрамчык, П.Броўка, Э.Валасевіч, В.Вітка, А.Вялюгін, В.Вярба, У.Корбан, К.Крапіва, А.Куляшоў, М.Танк, А.Якімовіч і інш.Дзярж. прэміі СССР 1941, 1950. Ленінская прэмія 1970. Дзярж. прэмія Расіі імя К.Станіслаўскага 1977.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—6. М., 1981—83;
Избр. произв.Т. 1—3. М., 1991;
О литературе. М., 1986;
Я был советским писателем: Приметы времени. М., 1992;
От и до... М., 1998;
Бел.пер. — Байкі: Выбр.Мн., 1981;
А што ў вас?: Вершы. Мн., 1950;
Дзядзя Сцёпа — міліцыянер. Мн., 1958.
Літ.:
Александров В.П. Сергей Михалков: Биогр. творчества. 3 изд. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕ́ДКІ ІЕГО́ВЫ, іегавісты,
адна з позніх плыняў пратэстантызму. Засн. ў ЗША Ч.Т.Раселам, які ў 1870 арганізаваў групу па вывучэнні Бібліі (адсюль назва «С.І.» — даследчыкі Свяшчэннага Пісання). З 1931 афіц. назва С.І.; іх дзейнасць зафіксавана ў 232 краінах (больш за 5 млн.чал.). Сусв. цэнтр у Брукліне (раён Нью-Йорка). У веравучэнні С.І. запазычаны некат. дактрыны адвентыстаў 7-га дня (спачатку Расел быў адвентыстам). Некат. даследчыкі лічаць, што папярэдніцай С.І. была рас. секта іегавістаў М.С.Ільіна (1809—90; вучыўся ў школе пры Полацкай езуіцкай акадэміі, дзе пазнаёміўся з зах. тэалогіяй). Для С.І. характэрны спецыфічны падыход да традыц. хрысціянскай дагматыкі: адмаўленне бессмяротнасці душы і веры ў існаванне раю і пекла, своеасаблівая трактоўка Тройцы. Крыніцай усяго жывога і існага, усемагутным і адвечным творцам лічаць Бога Іегову, а Ісуса Хрыста — яго адзінародным сынам, створаным непасрэдна Іеговай. Гісторыю грамадства яны разглядаюць як барацьбу паміж Іеговай і Сатаной, якая павінна завяршыцца бітвай — Армагедонам. Праведнікі — С.І. (144 тыс. выбраннікаў) знойдуць вечнае жыццё ў тэакратычнай дзяржаве Іеговы — раі на Зямлі, астатнія загінуць у бітве. У С.І. няма царк. іерархіі, кожны вернік можа быць прапаведнікам. Афіц.рэліг.свята адно — святкаванне штогод Вечарыны ўспамінаў аб смерці Ісуса Хрыста, на якой адбываецца прычашчэнне хлебам і віном. Словы Ісуса пра тое, што яго вучні павінны быць «не гэтага свету», трактуецца С.І. літаральна, што вядзе да іх самаізаляцыі ў грамадскім жыцці і нярэдка да канфлікту з уладамі з-за адмовы служыць у арміі, удзельнічаць у выбарах і інш. С.І. вядуць актыўную місіянерскую дзейнасць. На Беларусі першае т-ва даследчыкаў Свяшчэннага Пісання зафіксавана ў 1925 у Брэсцкім пав. Паводле афіц. звестак польскіх улад, у 1929 у Палескім ваяв. былі 2 групы іегавістаў (87 чал.). У Зах. Беларусі распаўсюджваліся іегавісцкія выданні: час. «Башня стражи» (пазней «Сторожевая башня»), кнігі іх тагачаснага кіраўніцтва І.Ф.Рутэрфорда «Арфа Божая», «Ці могуць жывыя гаварыць з памерлымі?», «Пажаданы ўрад», «Фотадрама тварэння» і інш. У сав. час дзейнасць іегавісцкіх груп і абшчын была забаронена, з 1990-х г. легалізавана. На Беларусі існуе Рэсп. аб’яднанне С.І. (2000), якое складаецца з 21 абшчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
госць, ‑я, Рмн. гасцей; м.
1. Чалавек, запрошаны сваімі блізкімі ці знаёмымі на якую‑н. урачыстасць, частаванне. Званы госць. Сустракаць гасцей. □ З прычыны завяршэння будаўніцтва дома гаспадар наладзіў урачысты баль, склікаў шмат гасцей.Лынькоў.
2. Чалавек, які наведаў каго‑н. выпадкам або з пэўнай мэтай. Нечаканы госць. □ — Вось дык хлопец! Скуль ты гэткі? Ну, зайдзі ж да нас у хату, будзеш нашым госцем, дзетка, Ты — не дрэнны памагаты.Дубоўка.На стол пакласці ўсё, што ёсць, — Такі ўжо звычай наш спрадвечны. Як толькі ў хату ступіць госць — Адразу смажыцца яечня.Сіпакоў.//(успалучэннісасловамі «рэдкі», «часты»). Пра таго (тое), што паяўляецца дзе‑н. на які‑н. час. Доўгі час літаратурныя мемуары былі рэдкім госцем на старонках нашага друку.Казека.Начальнік павятовай дэфензівы стаў частым госцем у Караліне.Пальчэўскі.
3. Асоба, афіцыйна запрошаная на якое‑н. пасяджэнне, канферэнцыю, урачыстасць. Прыехала на свята шмат дарагіх гасцей з розных гарадоў Вялікага Саюза — настаўнікі, прафесары, рабочыя, лётчыкі.Бядуля.
4.Гіст. Іншаземны купец. Заморскі госць.
•••
Быць у гасцях — прабываць дзе‑н. на правах госця.
Ісці (ехаць і пад.) у госці — адпраўляцца куды‑н. у якасці госця.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
высо́кі, ‑ая, ‑ае.
1. Вялікі, працяглы знізу ўверх; проціл. нізкі. Высокі дом. □ На парозе паказаўся высокі стары ў цёмнай кашулі,.. з люлькаю ў зубах.Якімовіч.Велізарны, высокі, ясна асветлены зал быў перапоўнены.Самуйлёнак.Над намі шушукаюцца высокія гордыя хвоі.Бядуля.// Які знаходзіцца на значная вышыні над узроўнем мора. Высокая мясцовасць. Высокія горы.
2. Значна большы за сярэднюю норму. Высокія тэмпы развіцця. Высокі ўраджай. Высокая тэмпература. □ Напярэдадні майскага свята механічны цэх.. узяў самыя высокія абавязацельствы.Шыцік.
3. Добры па якасці; выдатны. Высокае майстэрства. Высокая культура. Высокая тэхніка.
4. Выдатны па свайму значэнню, вельмі важны; пачэсны, шаноўны. Высокая ўзнагарода, пасада. Высокі гонар. Высокі госць.
5. Поўны глыбокага значэння, незвычайны па свайму зместу. Высокія ідэі. Высокая мэта. □ Напоўнены сэрцы Пачуццём высокім; Нас гордасць шугае Патокам глыбокім.Колас.
6. Вытанчаны, рафінаваны. Высокае мастацтва. Высокая культура.
7. Тонкі, рэзкі (пра гукі). Высокі голас. Высокая нота. □ З дынаміка пачуліся перарывістыя гукі: то высокія, то нізкія.Шыцік.З кузні ляцеў звон сухі, высокі.Пташнікаў.
•••
Высокі стыль — стыль, уласцівы ўрачыстай паэзіі, прозе.
Высокія шыроты — шыроты, далёкія ад экватара, блізкія да полюсаў.
Птушка высокага палётугл. птушка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)