дзяржаўны падатак у ВКЛ у 15—16 ст. за трыманне карчмы і продаж у ёй спіртных напіткаў (піва, мёду, гарэлкі). Памер К. вызначаўся вял. князем і вагаўся ад 0,5 капы (30 грошаў) да 2,5 капы (150 грошаў). Збіралася адзін раз у год спец. прызначанымі гаспадарскімі дваранамі. У некаторых выпадках вял. князь адмаўляўся ад К. на карысць ваявод, старостаў, гарадоў. З сярэдзіны 16 ст. паступова знікла з-за раздачы корчмаў на водкуп прыватным асобам. У каралеўскіх гарадах захавалася да 18 ст. ў выглядзе чопавага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІФО́З (ад грэч. kyphos сагнуты, згорблены),
скрыўленне пазваночніка ў чалавека, звернутае выпукласцю назад. Адрозніваюць К. фізіял. і паталагічны. Фізіял. грудны і крыжавы К. развіваецца ў дзіцячым узросце. У дарослых выгібы пазваночніка фіксаваныя. У пажылым і старэчым узросце грудны К. павялічваецца. Паталаг. К. выяўляецца на 2-м паўгоддзі жыцця, калі дзіця пачынае стаяць і хадзіць, у выніку прыроджаных адхіленняў ад нармальнага развіцця пазваночніка. К. можа развіцца пры рахіце, туберкулёзе пазваночніка, некат. сямейных і інш. захворваннях, пры доўгім сядзенні сагнутым. Лячэнне: спец. комплекс гімнастыкі, фізіятэрапеўтычнае, масаж, іншы раз — хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕБСІЯЛЁЗЫ,
група інфекц. хвароб чалавека і жывёлы з пераважным пашкоджаннем страўнікава-кішачнага тракту; найчасцей у форме вострага гастраэнтэрыту. Узбуджальнік інфекцыі — клебсіела, крыніца — хворыя і бактэрыяносьбіты. Магчыма эндагеннае (гл.Аўтаінтаксікацыя) і экзагеннае заражэнне, найчасцей праз ежу, паветрана-кропельнае, кантактна-бытавое. К. — адна з пашыраных унутрыбальнічных хвароб. Праяўляецца востра, моташнасцю, ірвотай, болямі ў жываце, вадкім (з прымессю слізі) стулам, павышанай т-рай, агульнай слабасцю, іншы раз (асабліва ў нованароджаных і грудных дзяцей, старых людзей) — пнеўманіяй, астэаміэлітам, менінгітам, перытанітам, інфекцыяй мочавыдзяляльных шляхоў, сепсісам. Лячэнне сімптаматычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАРЫНГІ́Т [ад грэч. larynx (laryngos) гартань],
запаленне слізістай абалонкі гартані. Адрозніваюць Л. востры і хранічны. Востры Л. бывае пры вял. нагрузцы на голас, вострай рэспіраторнай інфекцыі, алергічным пашкоджанні, пры адры, грыпе, дыфтэрыі, шкарлятыне. Запаленчы працэс можа пашкоджваць слізістую абалонку трахеі (ларынгатрахеіт). Асн. сімптомы — сухасць, пяршэнне ў горле, сухі кашаль, парушэнне голасу. Пры вострым Л. іншы раз узнікае ацёк падскладкавай вобласці (найчасцей у дзяцей) са стэнозам дыхальных шляхоў да асфіксіі. Прычына хранічнага — частыя вострыя Л. Лячэнне вострага Л. тэрапеўт. і фізіятэрапеўт., а таксама рэфлекторная тэрапія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛЕСАВІ́К»,
ілюстраваны літ.-маст. часопіс для дзяцей. Выдаецца з 1995 у Мінску на бел. мове 1 раз у 2 месяцы (да 1998 выходзіў як экалагічны часопіс-плакат). Асвятляе разнастайныя аспекты жыцця звяроў і птушак Беларусі і інш. рэгіёнаў. Друкуе фотарэпартажы, маст. творы (апавяданні, вершы, казкі), прысвечаныя прыродзе, якія выхоўваюць любоў да прыроды, Бацькаўшчыны. Мае рубрыкі «Рэха турынага рога» (пра звяроў і птушак, што зніклі з абшараў бел. зямлі), «Год-карагод» (апавяданні пра месяцы года), чытацкія рубрыкі «Мы дружбакі», «Зялёная галерэя», «Фотазагадка» і інш. Праводзіць конкурсы чытачоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЦЫДЗЕ́Я (Lecidea),
род накіпных лішайнікаў сям. лецыдзеевых. Каля 1000 відаў. Пашыраны ўсюды, найб. ва ўмераным клімаце. На Беларусі каля 20 відаў: Л. бародаўчатая (L. glomerulosa-Lecidella glomerulosa), дубовая (L. quernea), бура-чорная (L. fuscoatra) і інш. Трапляюцца на камянях, радзей на інш. субстратах.
Слаявіна паверхневая, аднародная, гладкая, зярністая ці бародаўчатая шараватага колеру. Пладовыя целы чорныя, цвёрдыя, акруглыя з добра развітым краем, часта з чорным голым (інш.раз укрытым налётам) дыскам. Сумкі з 8 бясколернымі аднаклетачнымі спорамі. Размнажэнне пераважна сумкаспорамі. Фікабіёнт — водарасці роду Trebouxia.
воднае млекакормячае атр. сірэн. Была пашырана каля Камандорскіх а-воў. Жыла статкамі на мелкаводдзі. Адкрыта і апісана рас. вучоным Г.В.Стэлерам (1741). Вынішчана ў 2-й палове 18 ст. (1754—68; апошняя забіта ў 1772).
Даўж. да 10 м, маса да 4 т. Тулава масіўнае, верацёнападобнае, заканчвалася гарыз. плаўніком. Пярэднія канечнасці — ласты, задніх не было. Скура голая, тоўстая, чорна-бурая. Бяззубая, дзёсны дзясны* з рагавымі пласцінамі. Кармілася водарасцямі (марская капуста і інш.). Нараджала 1 дзіцяня, мабыць, раз у 2 гады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЯ КАНФЕДЭРА́ЦЫЯ СВАБО́ДНЫХ ПРАФСАЮ́ЗАЎ (МКСП; International Confederation of Free Trade Unions),
міжнароднае прафс. аб’яднанне. Створана ў 1949 на ўстаноўчай канферэнцыі ў Лондане правымі прафс. лідэрамі ЗША і Вялікабрытаніі пасля расколу Сусветнай федэрацыі прафсаюзаў. У пач. 1999 уключала 213 нац.прафс. арг-цый (124 млн.чл.). Вышэйшы орган МКСП — Кангрэс, які склікаецца раз у 4 гады. Кангрэс выбірае Выканком і ген. сакратара (Б.Джордан). Выканком выбірае прэзідэнта МКСП (Л.Трутман). Бягучую работу вядзе Сакратарыят (знаходзіцца ў Бруселі). Афіц. орган МКСП — штотыднёвік «Free Labour World» («Свет свабоднай працы»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУСТАПЯЛЁСНІК (Coeloglossum),
род кветкавых раслін сям. ятрышнікавых. 2 віды. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі 1 барэальна-таежны рэліктавы від — П. зялёны (C. viride), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляецца на вільготных лугах, у поймах невял. рэк.
П. зялёны — шматгадовая травяністая расліна выш. да 30 см, з падоўжаным, звычайна 2-раздзельным клубнем. Лісце яйцападобнае або лінейнае, ніжняе — на кароткіх чаранках, верхняе — сядзячае. Кветкі, накшталт шлема, жаўтавата-зялёныя, інш.раз чырванавата-карычневыя, у суквецці — рыхлы колас. Плод — каробачка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Разама́ра ’неахайны чалавек; пудзіла’ (Нас., Гарэц. 1). Паводле Насовіча (там жа), ад размара́ць (гл. мара́ць ’пэцкаць’), што выклікае словаўтваральныя цяжкасці; хутчэй, да ма́ра ’прывід, страшыдла, пачвара’ (гл. мара́1) з узмацняльнай прыстаўкай раз(а)‑ (гл. раз-), параўн. разне́слух ’вялікі неслух’ (Нас.), раздо́бры ’вельмі добры’, раздаўны́м даўно́ ’вельмі даўно’. Не вельмі ясныя адносіны да чэш., славац.rozmar ’капрыз, настрой’, што параўноўваецца з польск.rozmarzony ’адданы марам, летуценнік’ (Махэк₂, 520), тады да mara ’летуценне’ (гл. ма́ра).