Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
адхілі́цца, ‑хілюся, ‑хілішся, ‑хіліцца; зак.
1. Падацца, нахіліцца ўбок; адхінуцца. Бацюшка адхіліўся ў другі бок і, каб не прыкмеціў Пётра, перажагнаўся.Чарот.
2. Збіцца, адысці ад прамога кірунку, ухіліцца ад галоўнага. — Куды ж мы адхіліліся? Дзе ж тут гумно? — раздумліва спытаў Лясніцкі.Шамякін.За гэту бамбёжку Косця атрымаў ад.. начальства вымову — ён адхіліўся ад маршруту.Навуменка.
3. Адгарнуцца, адсланіцца. Пачуліся крокі. Фіранка адхілілася, і ў бакоўку глянула гаспадыня.Пестрак.
4.перан. Пакінуць займацца чым‑н., думаць, гаварыць пра што‑н., перакінуўшы ўвагу на што‑н. іншае, заняўшыся чым‑н. іншым; адысці ўбок. Ну, не буду вам расказваць пра тыя дзівы, якія я ўбачыў назаўтра, бо тады я адхілюся ў бок ад галоўнага.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгу́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Павольна, не спяшаючы гуляць, хадзіць для адпачынку, забавы. — Глядзі ж ты, Матрона, не вельмі па вуліцах вечарамі разгульвай, — сказаў, прыпыніўшыся, Іван.Колас.Бачыцца Валянціне, быццам маці бяжыць з-за пагорка, махае рукою, здалёк крычыць, каб не разгульвала, не распявала тут на ўлонні, а брала кошык ды ў лес — па грыбы, ягады.Мыслівец.// Перамяшчацца свабодна, у любым напрамку. Цёмнарусы Кастусь, якому зараз, са студзеня месяца, ішоў дваццаць шосты год, мог спакойна разгульваць пад носам у самых спрытных жандараў.Якімовіч./ Пра з’явы прыроды. Па вуліцах горада разгульвалі вятры, прыносячы з сабою дзівосныя пахі квітнеючых садоў.Гурскі.// Свабодна дзейнічаць, займацца разгулам і разбоем. Петрусю давялося некалькі разоў выязджаць у начныя засады, дзе разгульвалі бандыты.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1. Паводле забабонных уяўленняў — уздзейнічаць чарамі, магічнымі прыёмамі на людзей. Матруна ёй [шаптусе] цягала Адзенне, грошы, сала, — Амаль усё занесла, што было, А тая ўсё шаптала, чаравала.Корбан.//надчым і без дап.Разм.Займацца справай, незразумелай, таямнічай для акаляючых. Так і тупаў [Пракоп] па сваіх сотках ды прышчапляў-перапрышчапляў, чараваў, мудраваў сам-насам.Кавалёў.Саня мясіў цеста, узбіваў яечныя жаўткі, абсмажваў бульбяныя кубікі, чараваў над соусам, гатаваў «фірменны» салат з радыскі.Пінчук.
2.перан.; каго-што. Вабіць, захапляць; прыносіць асалоду. Глядзіш на іх [грыбы] — і сэрцу міла, Як бы з іх сходзіць нейка сіла, Цябе чаруе, захапляе, Па жылах радасць разлівае.Колас.На гары высокай, Воддаль ад прысад, Чаравалі вока І палац і сад.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
deal2[di:l]v.(dealt)
1. (with) мець спра́ву (з кім-н./чым-н.);
This chapter deals with the prob lems of… У гэтым раздзеле разглядаюцца праблемы…
2. (with) ста́віцца (да каго-н.); абыхо́дзіцца (з кім-н.);
What is the best way of dealing with young criminals? Як лепей за ўсё абыходзіцца з малалетнімі злачынцамі?
3. здава́ць (пра карты)
deal in[ˌdi:lˈɪn]phr. v. гандлява́ць, спецыялізава́цца на про́дажы яко́га-н. тава́ру; займа́цца (чым-н.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
вазі́цца
1. spazíeren fáhren*vi (s) вазі́цца на са́нках Schlítten fáhren*, ródeln vi (s);
2. (важдаццазкім-н., зчым-н.) hantíeren vi (mit D); sich (D) zu scháffen máchen, sich ábgeben*, sich ábmühen, séine líebe Not háben (mit D); herúmwirtschaften vi (займаццадробязямі);