крыло́, -а́, мн. кры́лы і (з ліч. 2, 3, 4) крылы́, крыл і кры́лаў, н.

1. Орган лятання ў птушак, насякомых, а таксама некаторых млекакормячых.

К. качкі.

К. кажана.

2. Плоская паверхня самалёта, якая падтрымлівае яго ў паветры.

3. Лопасць ветранога млына або параходнага вінта.

4. Покрыўка над колам аўтамабіля, веласіпеда і пад. для засцярогі ад пырскаў вады і гразі.

5. Бакавы корпус або бакавая частка пабудовы.

Левае к. бальніцы.

6. Левая або правая частка строю, баявога парадку войска; фланг.

7. Крайняя (левая або правая) групоўка якой-н. арганізацыі.

◊

Апусціць крылы — страціць энергію, бадзёрасць.

Пад крылом — пад чыёй-н. апекай (жыць, знаходзіцца і пад.).

Падрэзаць крылы — перашкодзіць каму-н. шырока разгарнуць сваю дзейнасць.

|| памянш. кры́льца, -а, мн. -ы, -аў, н. (да 1 знач.).

|| прым. кры́лавы, -ая, -ае (да 1—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аванга́рд, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Частка войска або флоту, якая знаходзіцца наперадзе галоўных сіл. Авангард.. [белапалякаў] ужо выйшаў на правы бераг, кіламетрах у паўтара ад таго месца, дзе занялі пазіцыю партызаны. Колас.

2. перан. Найбольш свядомая, вядучая частка якой‑н. грамадскай групы, класа. Выбіраючы рабочую партыю, марксізм выхоўвае авангард пралетарыяту, здольны ўзяць уладу і весці ўвесь народ да сацыялізма, накіроўваць і арганізоўваць новы лад, быць настаўнікам, кіраўніком, правадыром усіх працоўных і эксплуатуемых у справе ўстройства свайго грамадскага жыцця без буржуазіі і супроць буржуазіі. Ленін.

•••

У авангардзе — наперадзе, у першых радах.

[Фр. avant-garde.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заса́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Спосаб нечаканага нападу з укрыцця. Наладзіць засаду. □ Дзед Змітрок, які прыйшоў у атрад крыху пазней, спачатку не ўдзельнічаў у засадах. Шчарбатаў.

2. Скрытае месца, якое выкарыстоўваецца для нечаканага нападу на каго‑н., для назірання за кім‑н. Крокі і шолах даўно ўжо сціхлі, а хлопцы ўсё яшчэ ляжалі ў сваёй засадзе і не дыхалі. Маўр. Прылягла.. лісіца, высочваючы з засады здабычу. Лынькоў.

3. Атрад, войска, якія знаходзяцца ва ўкрыцці і гатовы да нападу. Выставіць засаду. Зняць засаду. □ Далёка наперад.. выкідваюцца моцныя групы — засады на шляхах адыходу партызан. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мане́р, ‑а, м. (ужыв. толькі ў В і Т скл.).

Спосаб дзеяння, лад, узор. Андрэй дастае .. шчарбаты чайнік, налівае яго вадою з тэндэра і.. прымайстроўвае чайнік да топкі.. Такім жа манерам, як чайнік, прымайстроўваецца патэльня з салам. Лынькоў. На працу .. [даяркі] ішлі ў добрым, пашытым на сучасны манер адзенні. Хведаровіч. / у знач. прыназ. у спалуч. з «на». — Як ты мяркуеш, Мартыне, — парушыў маўклівасць дзед Талаш, пачаўшы трохі здалёку, — ці можна падабраць добрых хлопцаў... ну, на манер невялічкага войска? Колас.

•••

На адзін манер — аднолькавы, падобны; аднолькава, падобна.

На свой манер — па-свойму, не так, як іншыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сяда́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак.

1. Тое, што і садзіцца. Ты сядаеш [у тралейбус], і ля[ця]ць адлегласці, І ў дзівосны свет трапляеш ты. Лойка. Я стаўлю на бетон чамадан і сядаю на яго зверху. Пінчук. Мы [Рыбка і Зарудны] ў смаляныя лодкі сядалі, Нас клікалі далі. Куляшоў. Сонца сядала, і зелень дрэў кабыла аранжавае адценне. Караткевіч.

2. заг. сяда́й(це). Ужываецца як прапанова, загад сесці. — Што ж вы [Джэк] стаіце? Сядайце, — прапанаваў Ярохін, паказаўшы на крэсла. Шамякін. Правёўшы вялікі і слаўны паход, Чырвонае войска вярталася ў тыл? І раптам сігнал на трывогу падняў: — Сядай, пралетарый, ізноў на каня. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

enlist

[ɪnˈlɪst]

1.

v.t.

1) заліча́ць; прызыва́ць (на вайско́вую слу́жбу)

2) прыця́гваць (да не́йкае спра́вы), здабыва́ць падтры́мку або́ дапамо́гу

3) уно́сіць у сьпіс

2.

v.i.

1) паступа́ць, прызыва́цца (у во́йска)

2) далуча́цца да не́йкае спра́вы, дапамага́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

повести́​I сов., в разн. знач. паве́сці;

он повёл го́стя в сад ён павёў го́сця ў сад;

повести́ войска́ в бой паве́сці во́йскі ў бой;

повести́ разгово́р паве́сці размо́ву (гу́тарку);

повести́ себя́ пача́ць паво́дзіць (трыма́ць сябе́); см. поводи́ть​I.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ліне́йны

1. прил., в разн. знач. лине́йный;

~ная фу́нкцыя — мат. лине́йная фу́нкция;

~ныя во́йскі — лине́йные войска́;

~ная та́ктыка — лине́йная та́ктика;

л. дыспе́тчар — лине́йный диспе́тчер;

2. в знач. сущ., воен. лине́йный;

○ ~ная ху́ткасць (ско́расць) — лине́йная ско́рость;

~ныя ме́ры — лине́йные ме́ры;

л. карабе́ль — лине́йный кора́бль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Людзі, людэ ’людзі’, ’сяляне, рамеснікі, рабочыя’, ’пабочныя асобы’, ’асабовы склад войска’ (ТСБМ, Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ). Укр. лю́ди ’людзі’, ’просты люд’, ’мужчыны’, рус. лю́ди ’людзі’, ’падданыя’, ст.-рус. людиꙗ, люди ’вольныя людзі’, ’сведкі’, ’ніжэйшы слой грамадства’, ’падданыя, служба’, польск. ludzie ’людзі’, ст.-польск. ’падданыя’, ’сяляне’, каш. lëz̦e ’служанкі, слугі’, палаб. lʼäudʼe, н.-луж. luźe, в.-луж. ludźo, ludźe ’людзі’, ’публіка’; чэш. lidé, ст.-чэш. ľudé, ľudie, славац. ľudia, усх. ľuʒe ’тс’; славен. ljudjẹ̑ ’людзі, люд’, ’слугі’, серб.-харв. љу̑ди ’тс’, ’падданыя’, ’грамадзяне’, макед. луѓе ’людзі’, луди, људи ’сям’я’, балг. люде, люди, людйе, луге, лугьо́, ст.-слав. людиѥ. Прасл. lʼudьje < і.-е. *leudheies. Да люд (гл.) (Фасмер, 2, 545; Слаўскі, 4, 368–369; БЕР, 3, 577; Трубачоў, История терм., 168–170; Шустар-Шэўц, 12, 867).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

tabor, ~u

м.

1. рухомы састаў, парк;

tabor kolejowy — чыгуначны састаў;

tabor tramwajowy — трамвайны парк;

2. вайск. абоз; табар;

3. гіст. лагер;

wojsko rozłożyło się ~em — войска стала лагерам

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)