во́йска

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. во́йска во́йскі
Р. во́йска во́йск
Д. во́йску во́йскам
В. во́йска во́йскі
Т. во́йскам во́йскамі
М. во́йску во́йсках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

во́йска, -а, мн. -і, войск і -аў, н.

Узброеныя сілы дзяржавы або частка іх.

Сухапутныя войскі.

|| прым. вайско́вы, -ая, -ае.

Вайсковыя злучэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́йска ср. во́йско;

паве́трана-дэса́нтныя ~кі — возду́шно-деса́нтные войска́;

ка́дравыя ~кі — ка́дровые войска́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́йска, ‑а, н.

Узброеныя сілы дзяржавы або частка іх; армія. Рэгулярнае войска. Тэрытарыяльнае войска. Сухапутныя войскі. □ [Маці:] — Смела йдзі, сынок, у войска, Барані ты волю. Чарот.

•••

Кадравае войска — пастаяннае рэгулярнае войска, якое ў мірны час мае няпоўны састаў афіцэраў і сержантаў (кадраў) для падрыхтоўкі штогодніх прызываў радавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́йска (БРС, КТС, Нас., Бяльк., Шат., Мал., Сцяшк.). Рус. во́йска, укр. ві́йсько, ст.-рус. воиско, ст.-слав. воиска, польск. wojsko, чэш., славац. vojsko, в.-луж. wójsko, балг. войска, макед. војска, серб.-харв. во́јска, славен. vójska. Прасл. vojьsko. Гл. воін (Фасмер, 1, 335). У словаўтваральных адносінах гэта nom. kol. ад vojь ’воін’ (Махэк₂, 698). Інакш Шанскі (1, В, 143) і Скок (3, 612), якія разглядаюць яго як субстантывіраваны прыметнік з суф. ‑ьsk ад vojь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

войска, армія, узброеныя сілы, ваенныя сілы / пераважна з добраахвотнікаў, дапаможнае, у ваенны час: апалчэнне, полчышчы; салдаты (уст.); раць (паэт.); арда (зняваж.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ко́нніца, -ы, ж.

Коннае войска, кавалерыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэса́нт

войска

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. дэса́нт
Р. дэса́нта
Д. дэса́нту
В. дэса́нт
Т. дэса́нтам
М. дэса́нце

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дэса́нт

‘высадка войска

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. дэса́нт
Р. дэса́нту
Д. дэса́нту
В. дэса́нт
Т. дэса́нтам
М. дэса́нце

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

страявы́¹, -а́я, -о́е.

Які мае адносіны да строю¹ (у 1 знач.), звязаны з дзеяннем войска ў страі.

Страявая падрыхтоўка войска.

Страявая песня.

Страявая часць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)