1,3-дыгідраксібензол, двухатамны фенол, C6H4(OH)2. Бясколерныя крышталі, tпл 109—110 °C, шчыльн. 1285 кг/м³ (15 °C). Раствараецца ў вадзе, этаноле, дыэтылавым эфіры, ацэтоне. Маехім. ўласцівасці фенолаў. Выкарыстоўваюць як сыравіну ў вытв-сці фарбавальнікаў, рэзарцына-альдэгідных смол (гл.Фенола-фармальдэгідныя смолы), рэагент у аналіт. хіміі, антысептык (кампанент мазей і раствораў для лячэння скурных хвароб); эфіры Р. — стабілізатары і пластыфікатары палімераў. Пыл і пара Р. раздражняюць скуру, слізістыя абалонкі вачэй і дыхальных шляхоў. выклікаюць кашаль.
затрымка псіхасексуальнага развіцця — адставанне тэрмінаў палавога развіцця ад адпаведнага ўзросту дзіцяці. Вылучаюць Р.с. саматагенную, псіхагенную і сацыягенную. Саматагенная маебіял. аснову і звязана з адставаннем у развіцці першасных і другасных палавых адзнак. Значныя расстройствы эндакрыннай сістэмы могуць прывесці да поўнага выпадзення сексуальных кампанентаў у псіхічным развіцці асобы. Псіхагенная Р.с. выклікаецца рознымі парушэннямі псіхікі, агульным адставаннем псіхічнага развіцця. Сацыягенная Р.с. назіраецца пры няправільным палавым выхаванні. Пераважна бывае спалучэнне некалькіх варыянтаў Р.с.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«САЛАМА́НДЭР»
(Salamander),
абутковая кампанія Германіі, найбуйнейшая ў Зах. Еўропе па выпуску абутку. Вырабляе таксама сродкі догляду абутку, скураныя вырабы, хімікаты, вырабы з фарфору, займаецца страхавымі і фін. аперацыямі, гандлем. Засн. ў 1885 як абутковая ф-ка І.Сігле, з 1930 — сучасная назва. Размешчана ў г. Карнвестгайм. Мае 11 з-даў, у т. л. 8 у Германіі, даччыныя фірмы ў Швейцарыі, Аўстрыі і Францыі. Занята ў вытв-сці 3,3 тыс. чалавек. На Беларусі працуе сумеснае з «С». прадпрыемства «Белвест».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛТА́НАЎСКАЯ МЕМАРЫЯ́ЛЬНАЯ КАПЛІ́ЦА,
помнік архітэктуры неакласіцызму ў в. Салтанаўка Магілёўскага р-на. Пабудавана ў 1912 (арх. К.Міхайлаў, скульпт. П.Яцына) з нагоды 100-годдзя перамогі тут рас. войск у вайне 1812. Цаглянае квадратнае ў плане збудаванне мае цэнтрычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю, завершаную высокім шатром. Нізкі цокаль выступае за плоскасць сцен. Пластыку фасадаў узбагачаюць паўкалоны тасканскага ордэра, антаблементы з трохвугольнымі франтонамі. Вузкія крыжападобныя аконныя праёмы размешчаны ў паўцыркульных нішах. Іл.гл. да арт.Неакласіцызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАЛІ́ЙСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
паверхневае цячэнне ў паўн.-зах.ч. Індыйскага ак., каля ўсх. берагоў п-ва Самалі (Афрыка). Выклікана мусоннымі вятрамі і мае сезонную змену напрамку. Зімой рухаецца на Пд—ПдЗ, на Пд ад экватара пераходзіць у Міжпасатнае (экватарыяльнае) супрацьцячэнне; т-ра вады 25—26 °C, скорасць 0,9—1,8 км/гадз. Летам накіравана на Пн—ПнУ, з’яўляецца зах. працягам Паўд. пасатнага цячэння; т-ра вады зніжаецца да 21—25 °C, скорасць 1,8—2,7 км/гадз і болей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНГВІ́НІК [ад лац. sanguis (sanguinis) кроў],
суб’ект, які мае адзін з чатырох асн. тыпаў тэмпераменту і характарызуецца высокай псіхічнай актыўнасцю, энергічнасцю, працаздольнасцю, хуткасцю і жвавасцю рухаў, разнастайнасцю і багаццем мімікі, хуткім тэмпам мовы. С. імкнецца да частай змены ўражанняў, лёгка і хутка адклікаецца на навакольныя падзеі, таварыскі. Эмоцыі, пераважна станоўчыя, хутка ўзнікаюць і змяняюцца. Адносна лёгка і хутка ён перажывае няўдачы. Пры неспрыяльных умовах і адмоўным выхаваўчым уплыве рухавасць можа перайсці ў адсутнасць засяроджанасці, неапраўданую паспешнасць учынкаў, павярхоўнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІП-ГЕНЕРА́ТАР (ад англ. sweep бесперапынны рух),
генератар хісткай частаты, тып генератара вымяральнага, на выхадзе якога частата эл. ваганняў аўтаматычна мяняецца паводле зададзенага закону. У спалучэнні з асцылографам дазваляе візуальна назіраць амплітудна- і фазачастотныя характарыстыкі радыётэхн. элементаў. Складаецца з задавальнага генератара, частотнага мадулятара, сістэмы аўтам. рэгулявання напружання (магутнасці) на выхадзе С.-г.; мае таксама рэзанансны частатамер (ці кварцавы калібратар) для атрымання частотных метак на экране асцылографа. Дыяпазон «хістання» частаты ў С.-г. дасягае актавы, выхадная магутнасць да 10 мВт.
кветкавая расліна сям. крыжакветных. Пашырана ў Еўразіі, у Паўн. Афрыцы, Амерыцы і Аўстраліі — заносная. Вырошчваецца як алейная культура. На Беларусі трапляецца на палях, агародах, уздоўж дарог, на сметніках.
Аднагадовая расліна выш. да 100 см. Сцёблы прамыя, галінастыя. Прыкаранёвае лісце простае, лірападобна-перыстае, апушанае, сцябловае — голае, суцэльнае, сядзячае. Кветкі жоўтыя. Плод — стручок. Насенне мае да 45% свірэпавага алею Маладое лісце спажываюць як салату. Алейная, харч., меданосная, кармавая, рудэральная расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́НСАРНЫ ПЕРАКЛЮЧА́ЛЬНІК,
бескантактны пераключальнік, які спрацоўвае пры датыканні аператара да спец. адчувальнай (сенсарнай; ад лац. sensus адчуванне) пляцоўкі. Вырабляецца на аснове паўправадніковых, оптаэлектронных і інш. прылад.
Найб. просты С.п. электраметрычнага тыпу, прынцып дзеяння якога грунтуецца на здольнасці скуры чалавека праводзіць эл. ток. Сенсарная пляцоўка пераключальніка мае 2 ізаляваныя адна ад адной палавінкі; пасля датыкання аператарам да гэтай пляцоўкі ланцуг замыкаецца і атрыманы эл. сігнал пасля ўзмацнення перадаецца на блок пераключэння. Выкарыстоўваецца ў прыладах уводу інфармацыі, радыёэлектроннай і інш. апаратуры.