крамяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца крамяным; цвярдзець, налівацца. Алесь раптам успамінае, што ў Тасьчынага бацькі ў гародчыку крамянеюць раннія яблыкі. Хадановіч.
2. Станавіцца здаровым, бадзёрым (пра чалавека). [Халадок] здаровы, ад яго крамянееш і адчуваеш; як падужэў ад працы і загару за лета. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ірвану́цца і рвану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак. і аднакр.
Зрабіць рэзкі рух, кінуцца, памкнуцца куды‑н. Конь адразу скочыў, ірвануўся і, дзіка храпучы, паляцеў па вуліцы. Мележ. Сабраўшы ўсю сваю сілу, Генадзь ірвануўся і ўгледзеў, што адна нага яго правалілася пад мост. Сабаленка. Партызанскія ўзводы рвануліся наперад. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
істо́тны, ‑ая, ‑ае.
Які складае сутнасць або датычыцца сутнасці чаго‑н.; значны, важны, асноўны. Істотны недахоп. Істотная розніца. Істотны ўклад у навуку. □ Кастрычніцкія дні 1917 года ў былой Расіі зрабілі вельмі істотную папраўку да гісторыі грамадства. Галавач. Мова героя — адзін з істотных сродкаў раскрыцця і выяўлення яго ўнутранага свету. Барсток.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заду́мны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Задуменны, задумлівы. Галя думала, што Альбіна проста хоча павадзіць яе па лесе, паказаць хараство яго. Але Альбіна ішла задумная, маўклівая. Сабаленка. Незвычайны агонь у задумных вачах, На каленях ляглі гуслі-баі. Купала. Алесь ішоў берагам паміж старых задумных хвой і прыслухоўваўся да іхняй таёмнай гаманы. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закра́са, ‑ы, ж.
Тое, што дабаўляюць у ежу для лепшага смаку, паху; прыправа. — Мне б якога крупніку ўлілі, і хоць для закрасы малаком засівілі. Гурскі. Мядок быў хітра дзесь запёрты, — Цяпер яго насталі часы, Бо ён патрэбен для закрасы, І што кісель той без сыты У вечарок гэты святы? Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здыхата́, ‑ы, ДМ ‑хаце, ж.
Разм.
1. Павальная гібель жывёлы ад якой‑н. хваробы; мор. — Каб на вас здыхата, каб на вас. І сну вам няма, — вылаяўся высокі на сабак. Пальчэўскі.
2. Тое, што і здыхляціна (у 2 знач.). «Няхай яго з канём, — гаварылі [хлопцы], — валачыся з ім, здыхатой». Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злі́тавацца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.
Праявіць літасць у адносінах да каго‑н.; змілавацца. Нейкі далёкі бацькаў родзіч.. злітаваўся над удавой і ўладзіў Станіслава ў Асобы Літоўскі корпус, які стаяў у Беластоку. С. Александровіч. [Містэр Пік] страціў пасаду, добра яшчэ, што гаспадар злітаваўся і прыняў яго простым рабочым. Быкаў.
злітава́цца, ‑туецца; зак.
Уст. Спаяцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змаршчы́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Сабраць (скуру) у маршчыны; пакрыць маршчынамі. Цімох асунуўся, пачарнеў, у Тамаша каля вачэй гады змаршчынілі скуру і ўплялі ў бараду многа сівых валасоў. Краўчанка. Да мяне падышоў Марыніч. Ён быў нейкі не такі, як заўсёды. Клопат змаршчыніў яго лоб, у вачах відна была разгубленасць. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зна́тнасць, ‑і, ж.
1. Прыналежнасць да знаці; радавітасць. Старая баранеса, якую ўсе паважалі за яе знатнасць і вядомасць, нават наведала брата. Лынькоў.
2. Становішча знатнага чалавека. «Добра то добра аддаць Зосю за Васіля: і багацце, і знатнасць, і ўсё-ўсё, толькі ж трэба ведаць, што яна яго... не шануе...» Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зняве́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Страціць веру ў каго‑, што‑н., пераконанасць у чым‑н.; расчаравацца. [Ладуцька] разумеў, што ішлі гэтыя абразы не ад асабістай непрыязні да яго, а таму, што людзі зняверыліся, баяліся за лёс калгаса. Краўчанка. Ні ў жыцці, ні ў людзях не зняверыўся, Людскую ласку дбайна берагу. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)