дагаджаць, гадзіць, наравіць, ладзіць, падладжвацца, падлашчвацца, выслужвацца, услугоўваць, выслугоўвацца, падслужвацца, увіхацца; падлагоджвацца, выдыгаць, выдыгацца, удыгаць, падлабуньвацца, падлізвацца, выстачаць (разм.), пад'язджаць, танцаваць, кадзіць (перан.) □ насіць на руках, гладзіць па поўсці, хадзіць на пальчыках, хадзіць на лапках, рассыпацца макам, слацца лістам, падаць лістам

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

заганя́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да загнаць.

заганя́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Разм.

1. Змарыць, давесці да стомы, прымушаючы многа хадзіць, бегаць і пад. Анісім Папок заганяў свайго Буланчыка, ездзячы ў раён. Сабаленка.

2. перан. Стаміць працай, шматлікімі даручэннямі, прыдзіркамі і пад. Мікіта. Шэпча сам сабе: «Добра, што хоць ніхто не ведае, а каб ведалі, заганялі б мяне людзі, затукалі б, а мо’ і яшчэ горай было б». Галавач. Свякроўка ж мяне заганяе, Ніколі мне не паспагадае. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казыра́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Хадзіць з казырнай карты.

2. перан.; чым. Выстаўляць што‑н. як сваю перавагу; выхваляцца чым‑н. [Лабановіч] прыгадаў аднаго слуцкага рамізніка, які меў княжацкі тытул і ў крытычных выпадках казыраў ім. Колас. — А ты, хлопча, не дужа казырай сваімі ведамі, бо ведаеш усё гэта з газет. Скрыпка.

казыра́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Вітаць па-вайсковаму, прыкладваючы руку да казырка. Дзяўчына-яфрэйтар.. паказвала дарогу кожнай машыне і, спрытна перахапіўшы сцяжкі ў левую руку, казырала. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сланя́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Разм. Хадзіць туды-сюды (звычайна без мэты, без справы); бадзяцца без работы. І па шырокім тратуары Ужо сланяюцца не пары, А хлопцы крочаць на завод, І кожнаму — дваццаты год. Грахоўскі. Вавіць час застаўся Дома матчын сын, З кута ў кут сланяўся Без яе, адзін. Калачынскі. Палонныя сланяліся, як сонныя мухі, па двары і хаваліся ў будынак. С. Александровіч.

2. Злёгку хістацца. Сланяцца ад стомы. □ [Маці:] — Што ты, здурэў? Чалавек з голаду аж сланяецца, а ён — галіцца. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ступа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да ступіць ​1.

2. Крочыць, ісці. Тут [на Палессі] асцярожна трэба ступаць нагой: трава расце на дрыгве, якая гойдаецца пад нагамі, з якое сочыцца вада. Чорны. Бацька глядзіць, як лёгка ступою я, і нешта думае. Сачанка. // на што. Рабіць апору на што‑н. пры хадзьбе. Боль пры хадзе меншы, калі ступаць не на пятку, а на насок. Навуменка.

•••

Нага не ступала гл. нага.

На парог не ступаць — не хадзіць да каго‑н., не бываць у каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стру́нка ж.:

вы́цягнуцца ў стру́нку krzengerade stehen*; stramm stehen*;

хадзі́ць у каго-н. [пе́рад кім-н.] па стру́нцы разм. j-m Gehrsam [Flge] listen;

закрану́ць [зачапі́ць] чыю-н. балю́чую стру́нку j-s wnden Punkt berühren; an j-s schwche Stlle rühren; ggen j-n vrgehen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пята́ ж.

1. разм. Frse f -, -n;

хадзі́ць за кім-н. па пята́х j-m auf dem Fuß [auf der Frse] flgen; j-m auf Schritt und Tritt flgen;

ахіле́сава пята́ Achllesferse f -;

пад пято́й nter der Hrrschaft; nter dem Joch;

2. тэх. Zpfen m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Плута́ць ’бадзяжнічаць’ (Нас.), тушаваць ’ашукваць’ (Скарбы), ’маніць’ (дзятл., Сл. ПЗБ), ’блытаць (ніткі)’ (Нас.; ТС; кіраў., Нар. сл.), апушыць ’блытаць па лесе’ (Бяльк.; Юрч. Вытв.; кіраў., Нар. сл.), апушацца ’блытацца, чапляцца’ (Уладз.; Мат. Гом.; ТС), ’блытацца (аб нітках, аб мове, словах)’ (Нас.; Сл. ПЗБ; Растарг.), плутані́на ’блытаніна’ (Мядзв., Растарг.), плута́нне ’блытанне’, ’страта арыентацыі’ (Юрч. Вытв.), плутня ’хлусня, плёткі’ (Нас.), ’блытаніна’ (ТС), ’хітры падман’ (мсцісл., Юрч. СНС), ’бадзянне’ (Нас.), плу́тні ’махлярства, ашуканства’ (Нар. Гом.), плут ’ашуканец, махляр, прайдзісвет’ (Скарбы), ’манюка’ (брэсц., ЛА, 3), плу́то ’нікчэмны чалавек’ (Сл. Брэс.), плуцяга ’бадзяга’ (Нас.), укр. плутати ’блытаць, блытала расказваць’, плутатися ’блытацца (аб валасах)’, ’няўмела хадзіць’, рус. плутатьхадзіць без мэты, бадзяцца; блукаць’, ст.-рус. плутать ’блукаць, бадзяцца’, ’памыляцца’, ’рабіць несамавітыя ўчынкі’ (з XVII ст.); плуть ’махляр’, польск. plątać (šią) ’блытацца, заблытвацца’, ’збівацца (з думкі)’, ’блытацца пад нагамі’, ’заплятацца’, чэш. ганацк. ріапіаіі ’блытацца, заплятацца’, ляш. piantai’ ’блытаць, змешваць’, ’збіваць з панталыку’, славац. plantať sa. рГantat* ’блытацца’, ’блытацца пад нагамі’, ’бадзяцца, швэндацца’. Прасл. паўн. plotai іox.)l *plętati (зах.) — дзеяслоў шматразовага дзеяння да *pląsti (першапачаткова * plėsti). роднасны літ. błęsti ’мяшаць, змешваць’ (Банькоўскі, 2, 601). Пачатковае б- у бел. блытаць, гродз. блындацьхадзіць без справы, бадзяцца’ (Сцяшк. МГ), ваўк. блёнтацца ’перашкаджаць, блытацца пад рукамі’ (Сцяшк. Сл.), шчуч. заблёнтацца ’пераблытацца (пра ніткі на пачынку)’ (Сл. ПЗБ), відаць, з балцкага субстрату. Параўн. таксама размеркаванне пл-/бл‑ у бел. гаворках (ЛА, 4): зах. і цэнтр.-бел. (піткі) блытаюцца, паўн. і ўсх. (ніткі) плу́таюцца. Параўн. таксама блытаць (гл.). На семантыку разглядаемых лексем, магчыма, аказала ўплыў прасл. blęsti, blǫditi ’блукаць’. З плесці звязваюць лексему плутаць Махэк₂ (454) і Фасмер (3, 287–288). Сюды ж: тушаць ’ілгаць’, плу́тма тушаць ’бесперапынна ілгаць’ (Нас.; дзятл., Сл. ПЗБ), плутон плуцяга ’хлус’ (Нас., Анім.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Агу́раць ’надаесці’ (Бір. дыс.), агурэць ’разленавацца, стаць непаваротлівым’ (КЭС, лаг.), агурыцца ’абвыкнуцца, апусціцца’ (Бір. дыс., Нас.), агура ’неслух, непаслухмяны’ (Бяльк.), агурань ’грубіян, неслух’, агурства (Нас.), ст.-бел. огурный ’непаслухмяны, бестурботны’ (Гарб.), огуритися ’не слухацца, упірацца’ (1557), огурство ’ўпартасць’ (1554) (Нас. гіст.), рус. огурь ’упартасць, ленасць’, огурный ’упарты, гультай’ і інш. (гл. Львоў, Зб. Вінаградаву, 172), укр. огурний, угурний ’упарты, непаслухмяны’ (гл. Патабня, Из записок, 3, 51). Булахаў (Бел. мова, 46–47) параўноўвае беларускія словы з велягурісты (гл.). Супрун, Веснік БДУ, 1, 2, 69 — з славац. ohurny ’магутны, бялізны, грубы’, ohurit ’аглушыць, заблытаць’, але дапускае і прэфіксальны характар a‑. Тады супастаўляюцца таксама рус. гуряться ’паводзіць сябе нахабна’, палаб. *gorniti ’гаварыць’, славац. hurny ’магутны, бялізны, грубы’, серб.-харв. гу́рати ’штурхаць, пхаць’ (гэта супастаўленне зроблена ўпершыню Патабнёй), балг. гурамхадзіць’. Пералічэння словы, вельмі далёкія семантычна, трэба размежаваць. Паўднёваславянскія формы звязваюцца з літ. gū́ra ’сутулы чалавек, чалавек, які ходзіць сагнуўшыся’, gū̃rintiхадзіць сагнуўшыся’ (Буга, RR, 1, 441), лат. gūrât ’марудна рухацца, ляніцца’ (Эндзелін, KZ, 44, 68), лат. guôrît ’марудзіць, вагацца’, guoris ’гультай, лодар’. Апошнія балтыйскія паралелі непасрэдна звязаны з беларускімі і рускімі словамі. Эндзелін таксама супастаўляе латышскія формы, серб.-харв. гӳритисе ’згібацца’ з ст.-грэч. γυρός ’сагнуты, гарбаты’, нарв. kūra ’згібацца’ і г. д. (Параўн. яшчэ Фрэнкель, 177; Ілліч–Світыч, ВЯ, 1961, 4, 96). Што датычыць семантычнага пераходу ад серб.-харв. гӳрити се ’згібацца’, балг. погурен ’сутулы’ да серб.-харв. гу́рати ’штурхаць, пхаць, туліць’, балг. гурамхадзіць’, параўн. сутулы, туліць і туляцца. Польск. ohurstwo, відавочна, з беларускага (г — фрыкатыўнае), а палаб. *gorniti да гэтай лексічнай групы не адносіцца. Такім чынам, формы яшчэ індаеўрапейскія (*gau̯/gu‑r). Рэканструкцыя Львова (*agh‑) неверагодная. Супраць апошняй таксама Трубачоў, Дополн., 3, 121.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сіндзі-брындзі ‘нешта маленькае, неістотнае, або мудрагелістае’: “…дзеці ўсё елі на хаду… палабізуюць якія сіндзі-брындзі да і на двор” (полац., Нар. лекс.). Імітатыўная рыфмоўка. Параўн. польск. sinda‑pinda ‘мятла (у загадцы)’, sinduk‑pinduk ‘смецце (у загадцы)’ (Варш. сл.), чаш. zinknouti ‘ударыць’, дыял. (d)zingat, таксама гукапераймальнае, якое рыфмуецца з břinknoti (Махэк₂, 716). Не выключана, што другая частка выразу мае сувязь з брындацьхадзіць, шлёпаць’ (гл ), а першая з сэндзіць ‘плявузгаць’ (гл.). Параўн. шэнды‑брэнды (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)