Дагма́тык ’дагматык’ (БРС). Запазычанне з рус. мовы. Параўн. рус. догматик, якое Шанскі (1, Д, Е, Ж, 151) лічыць уласна рус. словам, якое ў сучасным значэнні адзначаецца ў слоўніках з 1891 г. (раней яно мела некалькі іншую семантыку: ’царкоўны пісьменнік, які тлумачыць дагматы веры’, ’від царкоўных песнапенняў’). Першакрыніцай рус. слова з’яўляецца грэч. δογματικός, якое ўжывалася як эпітэт вядомых багасловаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Да́ча ’даванне’ (Байк. і Некр.), таксама палес. (гл. Клімчук, Лекс. Палесся. М., 1968, 30). Узыходзіць да прасл. праформы *datja (ад *dati̯). Параўн. агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 4, 195–196: значэнні лексем, паколькі яны паходзяць з аддзеяслоўнага імені, вельмі шматлікія (ад nomen actionis да назваў канкрэтных прадметаў). Параўн. яшчэ Папоўская–Таборская, Бел.-польск. ізал., 103.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кангрэс ’міжнародны з’езд, нарада’ (ТСБМ; Яруш.). Відавочна, запазычана з польск. мовы, дзе kongres ’з’езд’ з XVII ст. Аднак не выключана другаснае запазычанне з рус. конгресс, якое (у пач. XVIII ст.) з ням. Kongresse лац. congressus ’сход’ < congredi ’сустракацца’ < gradior, gradī ’крочыць’ (Слаўскі, 2, 417; Шанскі, 2 (К), 252). Лексема кангрэс у значэнні ’парламент’ з англ. congress ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абапну́цца ’акрыцца’ (Шат., Янк. I, Арх. ГУ), ’акрыцца (хусткай), завязаць (фартух)’, абапнуць ’акрыць што-небудзь, чым-небудзь, накінуць што-небудзь на што-небудзь’ (Янк. I), абапінаха ’вялікая хустка’ (ДАБМ) да прасл. *pęti, рьно ’напяць, напінаць’. Бел. абапнуць, магчыма, узнікла пад уплывам літ. apipìnti, apipinù ў тым жа значэнні (літ. pìnti генетычна тоеснае прасл. pęti). Параўн. абпянуцца (Янк.) (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ава́т ’сярэдзіна дня, самая гарачыня летам, калі кароў на пашы кусаюць авадні’ (Янук.) да авад. Цікава параўнаць з вад у тым жа значэнні (гл.), тым больш, што паралельна да авадзень маем таксама вадзень. Тое, што абат і (а)вад непасрэдна звязаны з назвай авада, авадня, даказваецца параўнаннем рус. бзык ’шаленства жывёлы ад моцнай спякоты і аваднёў і ’авадзень’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дро́б 1 ’дроб’ (матэматычны тэрмін)’ (БРС). У гэтым значэнні запазычанне з рус. дробь ’тс’ (вядомага з XVIII ст.). Аб рус. слове гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 192–193.
Дроб 2 ’шрот’ (Бяльк.). Запазычанне з рус. дробь ’шрот’ (вядома з 1639 г.), якое звязана з дробь ’дробязь, малыя часткі чаго-н.’ Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 193.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ду́нуць ’хутка кінуцца з месца; моцна ўдарыць’ (БРС). Сюды ж і дуну́ць ’уцячы’ (Бяльк.). Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 157), адносіцца да прасл. *dunǫti са значэннем ’дзьмуць, дзьмухнуць’ (рус. ду́нуть, укр. ду́нути, ст.-чэш. dunúti, серб.-харв. ду́нути, ст.-слав. доунѫти), роднаснага з *duti. Значэнні ’хутка кінуцца, уцячы, моцна ўдарыць’ яўна секундарныя.
Дуну́ць ’уцячы’. Гл. ду́нуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэкрэ́т ’дэкрэт’ (БРС). Ст.-бел. декретъ ’вызначэнне’ (з XV ст., Булыка, Запазыч.). У значэнні ’дэкрэт’, магчыма, з рус. декре́т (< ням. Dekret < лац. dēcrētum; Фасмер, 1, 495; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 58). Але не выключаецца, што бел. і ўкр. словы ўзяты з польск. dekret (< лац.). Параўн. націск у Бярынды: де́крет, але декре́ту (што ўказвае на бясспрэчны паланізм).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зло. Рус., укр., балг., макед. зло, польск., в.-луж. zło, чэш., славац. zlo, славен. zlǫ̑ ’тс’, серб.-харв. зло̏ ’злая справа, няўдача, хвароба’. Ц.-слав. зло ’зло, цяжкасці’ (Міклашыч, Lex. paleosl.). Ст.-рус. зло ’зло, грэх, няшчасце’. Прасл. zъlo. Субстантываваная форма н. р. кароткага прыметніка злы (гл.) у адцягненым значэнні (параўн. дабро). Шанскі, 2, З, 93–94.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Праве́ц, праўцак у выразах: стаяць праўцом ’стаяць прама’ (стаўб., Нар. сл.), стаяць праўцака ’не даваць магчымасці паварушыцца’ (калінк., З нар. сл.), на праўцака браць ’аб стане непрытомнасці’ (Ян.), праўцаком ’дыбам’ (гом., Нар. словатв.), правцёвый ’той, які стаіць старчаком’ (брэсц., З нар. сл.). Укр. правцем поставити ’выпраміць (руку, ногу), не даць сагнуцца’. Да правы ў значэнні ’роўны, прамы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)