шляхецкі род герба «Бялыня» ў ВКЛ. Першым у дакументах згадваецца Гаўрыла Сямёнавіч Біруля, які ў час Лівонскай вайны 1558—83 быў ротмістрам казацкай харугвы. Магчыма, род паходзіць ад віцебскіх баяраў Харковічаў, бо ў 1635 Ян Біруля (верагодна, сын Гаўрылы) названы Харковічам. Першая частка прозвішча Бялыніцкіх-Біруляў паходзіць ад радавога маёнтка Бялынічы (сучасная в. Бялынавічы Віцебскага р-на). Валодалі таксама Навасёлкамі каля Бялынавіч, Зачарніччам, Тулавам, маёнткамі каля мяст. Бялынічы Аршанскага пав. (адсюль паданне пра іх паходжанне з гэтых мясцін). З роду Бялыніцкіх-Біруляў паходзяць А.А.Бялыніцкі-Біруля, В.К.Бялыніцкі-Біруля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАДА́Р ГЛЕ́БАВІЧ,
князь менскі, магчыма, і гарадзецкі. Сын менскага кн.Глеба Усяславіча. Працягваў барацьбу менскіх князёў за ўстанаўленне дамінуючага становішча Менска ў Полацкай зямлі. У 1158 (паводле інш. крыніц у 1159) выступіў з братамі ў паход супраць полацкага кн.Рагвалода Барысавіча. У 1161 (1162) знаходзіўся ў Гарадцы (месцазнаходжанне не высветлена), разам з Літвою разбіў войска Рагвалода. У 1167 выступіў супраць полацкага кн.Усяслава Васількавіча і заняў полацкі трон, заключыўшы дагавор з вечам. Затым накіраваўся ў Віцебск, куды ўцёк Усяслаў, але, даведаўшыся, што на дапамогу віцябчанам ідзе смаленскі кн. Раман, вярнуўся ў свае землі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГРАТЫЁНІ (Вахушты) (1696—1751),
грузінскі гісторык і географ. Пабочны сын картлійскага цара Вахтанга VI. Дзед П.І.Баграціёна. Вучыўся ў місіянераў. У 1717—24 удзельнічаў у паліт. жыцці Картлійскага царства: у жн.-ліст. 1722 правіў краінай, у 1724 камандаваў войскамі Ніжняга Картлі, правёў там перапіс; разам з царом Вахтангам, сям’ёй і світай выехаў у Расію. Аўтар «Гісторыі царства Грузінскага» (1745; ахоплівае падзеі 15—18 ст.) і 2 геагр. атласаў (1-ы складзены ў 1735, меў 8 картаў Грузіі; 2-і ў 1742—43, 19 картаў і генеалагічныя схемы царскай дынастыі Багратыёнаў).
Тв.:
Рус.пер. — История царства Грузинского. Тбилиси, 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЯСЛА́Ў IХрабры
(Boleslaw I Chrobry; 966 ці 967 — 17.6.1025),
польскі князь у 992—1025 і кароль у 1025. З дынастыі Пястаў. СынМешкі I. Да канца 10 ст. завяршыў пачатае бацькам аб’яднанне польскіх зямель (сталіца — г. Гнезна). У 1000 са згоды герм. імператара Атона III заснаваў самаст. Гнезненскае арцыбіскупства. У 1002—04 уладарыў таксама ў Чэхіі. У выніку трох войнаў (1002—18) супраць «Свяшчэннай Рымскай імперыі» набыў у якасці леннага ўладання Лаўзіц (Лужыцу). У 1018 ажыццявіў паход на Кіеў, заняў чэрвеньскія гарады (Чэрвень, Луцк, Суцейск, Броды і інш.). Каранаваўся ў Гнезне вясной 1025.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНАПА́РТЫ (франц. Bonaparte, італьян. Buonaparte),
французская імператарская дынастыя [1804—14, 1815, 1852—70). Засн.Напалеонам I Банапартам [1804—14, 1815], рэстаўрыравана Напалеонам III [1852—70].
Банапарты — браты Напалеона I, якіх ён паставіў на чале заваяваных ці створаных французамі дзяржаў: Жазеф Банапарт, неапалітанскі кароль [1806—08], кароль Іспаніі [1803—13]; Луі Банапарт, кароль Галандыі [1806—10]; Жэром Банапарт, кароль Вестфаліі [1807—13]. Сёстры Напалеона I: Эліза, прынцэса Лукская і П’ёмбінская [1805—14], вял. герцагіня Тасканская [1809—14]; Паліна, герцагіня Гуастальская (у Італіі) з 1806; Караліна, жонка маршала І.Мюрата, у 1808—15 неапалітанскага караля. Сын Напалеона I Франсуа Шарль Жазеф Банапарт вядомы як Напалеон II. Пасля рэвалюцыі 4.9.1870 дынастыя Банапартаў перастала кіраваць.
латышскі паэт. Друкаваўся з 1902. У 1906—07 слухаў лекцыі ў Венскім ун-це. Захапляўся ідэаліст. філасофіяй Ф.Ніцшэ і інтуітывізмам А.Бергсана. Тэарэтычна-філас. погляды Барды выкладзены ў трактаце «Рамантызм як цэнтральная праблема светапогляду» (ч. 1—2, 1909—10). Рамант. дуалістычнае светаадчуванне выявілася ў зб-ках «Сын зямлі» (1911), «Песні і малітвы Дрэву Жыцця» (1923). Аўтар кнігі прозы «Vita somnium» (1923). У асобных творах — тонкі лірык, паэт прыроды і інтымных настрояў. На бел. мову яго творы пераклаў В.Зуёнак (у зб. «Песня Даўгавы», 1986).
бел. мастак. Скончыў Бел.дзярж.тэатр.-маст.ін-т (1976). Сын А.С.Бархаткова. Піша пейзажы, партрэты, нацюрморты. Галоўнае ў творчасці — колеравая гама, эмацыянальнасць. Раннія работы напісаны ў імпрэсіяністычнай манеры, што адбілася і на далейшай творчасці. Сярод работ: «Каля возера» (1963), «Вёска» (1968), «Восень», «Партрэт дзяўчыны» (абодва 1971), «Вясновы дзень» (1972), «Нацюрморт з рыбай» (1974), «Новы дом» (1976), «Бэз» (1982), «Князь Ігар на рускай зямлі» (1985), «Вязынка» (1987), «На Бярэзіне» (1989), «Арлекіна» (1992), «Саванна» (1994) і інш. З 1990 жыве ў ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́С УСЕ́ВАЛАДАВІЧ [каля 1117, Горадзен (Гародня) — пасля 1151],
князь гарадзенскі. Сынкн.Усевалада Давыдавіча і Агаф’і (дачкі Уладзіміра Манамаха). Гарадзенскае княства атрымаў у спадчыну разам з братам кн.Глебам Усеваладавічам. У 1144 удзельнічаў у паходзе кіеўскага кн. Усевалада Ольгавіча на Галіцкага кн. Уладзіміра Валадаравіча. Падтрымаў кн.Ізяслава Мсціславіча ў яго барацьбе з Юрыем Далгарукім за велікакняжацкі прастол. У 1150 разам з Ізяславам хадзіў пад Дарагабуж, у 1151 войска Барыса Усеваладавіча ўдзельнічала ў аблозе Кіева, пасля ўзяцця якога гнала кн. Юрыя да Белгарада. Некаторыя даследчыкі лічаць, што летапісны Горадзен, дзе княжыў Барыс Усеваладавіч, знаходзіўся не ў Панямонні, а на ПнУ Уладзіміра-Валынскай зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТЫ́Й, Бату,
Сан-ханСаін-хан (1208—1255),
мангольскі хан, военачальнік. СынДжучы, унук Чынгісхана. Кіраваў улусам Джучы з 1227. У 1236 захапіў Дэшт-і-Кіпчак. У 1237—43 узначаліў паход ва Усх. Еўропу: у 1237—40 заваяваў Паўн.-Усх. і Паўн.-Зах. Русь, у 1241—42 уварваўся ў Польскую Галіцыю, Венгрыю і Далмацыю. Аслаблены барацьбой з рус. княствамі вясной 1242 быў вымушаны адступіць на ўсход. У 1243 у нізоўях Волгі заснаваў феад. дзяржаву Залатая Арда са сталіцай Сарай-Бату (каля Астрахані). Удзельнічаў у перавароце ў Манг. імперыі (1251), калі ўлада перайшла да Мункэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЬКІ́ЦКІ (Барыс Андрэевіч) (3.4.1885, Пулкава, цяпер у межах С.-Пецярбурга — 6.3.1961),
рускі гідрограф-геадэзіст. Сын А.І.Вількіцкага. Скончыў Марскую акадэмію ў Пецярбургу (1908). Узначальваў гідраграфічную экспедыцыю Паўн. Ледавітага ак. на суднах «Таймыр» і «Вайгач» (1913—15), якая адкрыла Паўн. Зямлю, а-вы Малы Таймыр і Старакадамскага, у 1914—15 ажыццявіла першае (скразное) плаванне Паўн. марскім шляхам з Уладзівастока ў Архангельск, сабрала картаграфічны, акіяналагічны і метэаралагічны матэрыял. У 1918 начальнік 1-й сав. гідраграфічнай экспедыцыі, з усімі суднамі захоплены ў Архангельску інтэрвентамі. З 1920 у эміграцыі. Імем Вількіцкага названы праліў паміж Паўн. Зямлёй і Таймырскім п-вам.