Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бадзя́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. У пошуках чаго‑н. весці вандроўнае, без пэўнага занятку і прыстанішча жыццё. Можна сабе ўявіць, якое шчасце мець свой кут і не мець вечнай патрэбы бадзяцца па свеце, каб зарабляць хлеб у чужых людзей!Чорны.Два гады бадзяўся Тодар па маёнтках, бяздомнік, беззямельнік.Чарнышэвіч.
2. Марна траціць час, сланяючыся без справы. Сын трымаўся адзін, нудзеў, бадзяўся з кута ў кут і да ўсяго быў халодны і абыякавы.Чорны.// Бязмэтна блукаць дзе‑н. Я прыйшоў у лес без якой там пэўнай мэты ці пільнай патрэбы. Проста бадзяўся па аглухлых палянах, дыхаў сыраватым паветрам.Ігнаценка.[Ігнат] бадзяўся то па агародзе, то па вуліцы, не знаходзячы месца.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ганя́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Праследуючы, бегаць за кім‑, чым‑н., каб дагнаць, злавіць. [Лабановічу] было лёгка, проста хацелася бегчы, ганяцца за гэтымі белымі пушынкамі, нібы яны былі жывымі, або ён сам быў яшчэ дзіця.Колас.// Высочваць месцапрабыванне каго‑н., каб затрымаць, схапіць. Самадзяржаўна-памешчыцкая ўлада пры жыцці Каліноўскага многа гадоў праследавала яго, занялася за ім па пятах.Лушчыцкі.
2.закім-чым. Разм. Імкнуцца да чаго‑н., дамагацца каго‑, чаго‑н. Не прывык я за славай ганяцца — Можна хораша жыць без яе: У мяне ёсць цікавая праца, Ад якой не магу адарвацца, — І таму маё сэрца пяе.Непачаловіч.
3.Зал.да ганяць (у 1, 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акрыя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
1. Паправіцца пасля хваробы, ачуняць; набрацца сіл, акрэпнуць. [Нупрэй:] — Думалі, ні за што не выжыве [Язэп]. Аж месяц-другі пасядзеў дома і акрыяў трохі.Сачанка.Ранены крыху акрыяў, але не настолькі, каб як след ахапіць розумам сваё становішча.Шарахоўскі.// Дасягнуць (пасля ваеннага разбурэння і пад.) ранейшага стану. Вёска яшчэ не зусім акрыяла ад трох акупанцкіх пажараў.Брыль.
2.перан. Ажыць душой. Іван.. чамусьці пазбыўся ўсіх сваіх ранейшых трывог і на гэтым лугавым прыволлі проста акрыяў душой.Быкаў.[Анюта:] — Каб мне хоць слоўца пра майго Казіка сказаў — дзе ён, што з ім, — дык я ўся душой бы акрыяла, свет перада мной адкрыўся б.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ку́ча, ‑ы, ж.
1. Вялікая колькасць якіх‑н. прадметаў, у беспарадку наваленых адзін на другі. Куча камення. Куча галля.// Вялікая колькасць чаго‑н. сыпкага, зваленая горкай на адным месцы. Куча пяску. □ Жыта ссыпаюць проста ў кучу на брызент каля вагі.Васілевіч.
2. Гурт людзей, жывёл. — Разыдзіцеся, хлопцы, не збірайцеся ў кучы! — загадаў начальнік дэпо.Лынькоў.Вось коцяцца, як клубкі, авечкі, то рассыпаючыся, то збіваючыся ў густую кучу.Якімовіч.
3.Разм. Мноства; вялікая колькасць. Мець кучу грошай. Куча непрыемнасцей. □ Цяпер дзве Іванавы сястры замужам, старэйшы брат Спірыдон ажаніўся, сваіх дзяцей куча.Чарнышэвіч.
•••
Валіць (усё) у адну кучугл. валіць.
Куча мала — вокліч у дзіцячай гульні, па якому ўдзельнікі падаюць адзін на аднаго.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сімпа́тыя, ‑і, ж.
1. Прыхільнасць да каго‑, чаго‑н. Бывае так: убачыш чалавека ўпершыню, толькі двума словамі перакінешся з ім, і ўжо ахапіць цябе гарачая сімпатыя да яго.Новікаў.[Рэгістратар] адчувае да тав. Мінкіна нейкую сімпатыю. Той з ім заўсёды на «ты». Проста з ім гаворыць.Бядуля.//звычайнамн. (сімпа́тыі, ‑ый). Цёплыя, ласкавыя пачуцці, прыязнасць. У групе бадай што з першага дня ўстанавіліся свае таварыскія сувязі, выявіліся сімпатыі.Карпаў.Можа, тут маюць месца і нейкія чыста асабістыя сімпатыі і пэўныя заслугі Ваўчка ў аднаўленні МТС.Хадкевіч.Занадта вялікая справа вырашалася, каб звяртаць увагу па свае.. сімпатыі і антыпатыі.Шамякін.
2.Разм. Любімы чалавек. Спаткаў сваю сімпатыю. □ [Вакула:] — У той кватэры.. [Пракаповіч] сімпатыю завёў.Радкевіч.
[Ад грэч. sympatheia — спачуванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спецыялізава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; зак. і незак.; начым, пачым, учым.
1. Набыць (набываць) спецыяльныя веды, навыкі ў якой‑н. галіне навукі і тэхнікі; набыць (набываць) якую‑н. спецыяльнасць. Проста Алік нават уяўлення не меў аб зборным жалезабетоне; ён спецыялізаваўся ў інстытуце на мантажы катлоў і турбін.Дадзіёмаў.На рэдакцыйнай лятучцы Мацвей Кірылавіч пахваліў мяне і нават выказаў думку, ці не варта мне наогул спецыялізавацца ў гэтым жанры [фельетоне].Сабаленка.
2. Дзейнічаць, развівацца ў выразна акрэсленым кірунку; мець спецыяльнае прызначэнне. Калгас спецыялізуецца па вытворчасці мяса і малака.«ЛіМ».Перад нашай рэспублікай, якая спецыялізуецца на жывёлагадоўлі, стаяць вялікія задачы па значнаму павелічэнню вытворчасці мяса, малака; яек.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wéiter (comp ад weit)
1.a (ужываецца толькі ў поўных формах) дале́йшы
2.adv дале́й, бо́лей;
was [wer] ~? што [хто] дале́й [яшчэ́]?;
was soll ~ damít geschéhen? што нам дале́й з гэты́м рабі́ць?;
und so ~ і так дале́й;
óhne Wéiteresпро́ста, безагаво́рачна;
bis auf Wéiteres надале́й [у дале́йшым] да асо́бых распараджэ́нняў
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)