пачу́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., каго-што і здадан.сказам.
1. Успрыняць слыхам. Калі прачнуўся Міколка, то пачуў у горадзе страляніну.Лынькоў.Пачуў мужык званок і думае: «Ці не пагоня гэта?»Якімовіч.Перад самым світаннем [Вера] заснула так моцна, што не пачула, калі Аксіння Адамаўна паднялася і пайшла на кашару.Асіпенка.
2. і пракаго-што. Атрымаць звесткі пра каго‑, што‑н.; даведацца. — Можа болей і не ўбачу, Не пачую, дзе ты.Колас.У той вечар .. [Сымон Чуйна] ведаў, што нездарма прыйшоў сюды: ён пачуў выразна пра свайго Рыгора.Чорны.[Бэсман:] Адкуль жа вам імя яго вядома? [Таццяна:] Імя? я першы раз ад вас пачула.Глебка.
3.Разм. Адчуць, успрыняць органамі пачуццяў. Дунаеў адразу зразумеў, што не звера пачула аўчарка.Шыловіч.Гена пачуў пах яе валасоў, пах касынкі ці плашча, — так пахнуць не то трава, не то мыла.Арабей.Потым, калі [Ганна] села на сноп, пачула, як шчыміць уколатая аб пожню нага каля кветачкі.Мележ.
4.Разм. Зразумець, усвядоміць. Тут нават бацька не стрымаўся І нечакана засмяяўся! Алесь пачуў — мінула ліха.Колас.[Яўхім] і так даволі цацкаўся з .. [Ганнай], хопіць далікацтва — трэба, нарэшце, узяцца рашуча, каб пачула, з кім жартуе.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
tang
I[tæŋ]1.
n.
1) во́стры смак
the tang of mustard — во́стры смак гарчы́цы
2) пры́смак -у m.; рэ́зкі пах
3) адце́ньне n.
4) шпень (прыла́ды, на які́ наса́джваюцца тро́нкі)
2.
v.t.
надава́ць во́стры смак
II[tæŋ]1.
n.
бра́згат, звон -у m.
2.
v.
бра́згаць (по́судам); звані́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
2.чым. Мець які‑н. прысмак, пах, колер чаго‑н. пабочнага. Вада аддае балотам. □ Хлеб пахне троху вугалем і аддае крыху ад яго і магутным пахам.Лынькоў.//перан.Разм. Нагадваць што‑н., мець адценне, рысы чаго‑н. іншага, сведчыць пра наяўнасць чаго‑н. Аддаваць літаратуршчынай. □ Быў канец жніўня, і ночы ўжо аддавалі восенню.Шамякін.Шмат якія куткі былі тут [на Беларусі] падобны да яго [Андрэя Мішурына] роднай Смаленшчыны, і толькі смуга па адкрытых даляглядах была як бы танчэйшая і аддавала сінявасцю.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
першабы́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да найстаражытнейшага перыяду гісторыі чалавецтва. Першабытны чалавек. Першабытнае грамадства. Першабытная культура.
2.перан. Устарэлы, прымітыўны. Першабытная тэхніка. □ У гэтым млыне і пад’ёмны механізм быў таксама стары, першабытны.Брыль.// Дзікі, некультурны. Першабытныя норавы.
3. Першапачатковы, былы. Тут, у вёсцы, першабытная цішыня, хвалюючы водар зямлі, пах усяго жывога, што расце, цягнецца да сонца, дыхае.Навуменка.І вецер імкнецца наўсцяж развінуць сваю першабытную дужасць.Глебка.// Некрануты, у натуральным стане. Першабытны лес.
4. Ужываецца ў якасці састаўной часткі назваў некаторых выкапнёвых жывёл. Першабытны зубр.
•••
Першабытны камунізмгл. камунізм.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
псі́на, ‑ы, ж.
1. Пра сабаку, звычайна вялікага. Негрусь лічыў сваёй патрэбай заўсёды пабрахаць на .. [Лабановіча] і наогул быў смешнаю псінаю.Колас.// Пра пах сабакі, яго поўсці. Смярдзець псінай.
2.Груб.зневаж. Пра чалавека, які выклікае агіду, абурэнне. Мяне папярэдзілі ў Мінску, каб я асцерагалася і ненарокам каб не наступіла на лапу ці на хвост якой-небудзь псіне.Мядзёлка.Для прадажнай псіны кол з асіны.Прыказка.//звычайназазначэннем. Разм. Ужываецца як лаянкавае слова. — А князеў хлеб дарэмна есці Не будзеш, псіна ты старая! — З апошніх слоў «Памдзея» лае.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смуро́д, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Непрыемны, агідны пах. У бочцы было гулка, душна ад пары і нейкага густога смуроду.Самуйлёнак.У бруднай і цеснай майстэрні стаяў страшэнны смурод ад скур і дзёгцю.С. Александровіч.//перан. Пра якую‑н. абстаноўку, асяроддзе, што выклікаюць агіду. [Лабановіч:] — Што прайшло, таго не вернеш, і няма тут чаго каяцца. Добра ўжо і тое, што хоць пачулі смурод местачковага балота... Тфу, паскудства!Колас.
2.Разм.пагард. Пра чалавека. [Зыгмусь:] І давядзі справу да канца так, каб праз некалькі дзён гэты стары смурод узяў цябе замуж.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цвілы́, ‑ая, ‑ое.
1. Пакрыты цвіллю. Цвілы хлеб. Цвілы сыр. □ [Сымон] спыніўся перад старой хатай і зводдалеку бачыў, што ў ёй сцены патрухлелі і пагнілі, і стаяць мокрыя і цвілыя.Чорны.//перан.Разм. Нездаровы на выгляд, нядошлы (пра чалавека, жывёлу). З-за дрэў паказалася фурманка. Удвух сядзелі пораўні. У вясковым адзенні — тузаў лейцамі, падахвочваючы бегчы.. цвілую каняжыну.Крапіва.Пад вачамі ў Санькі сіне, нос выцягнуўся і завастрыўся, а сам ён, як кажа мая бабка, вельмі ж цвілы.Сяркоў.Дзяк належаў да тыпу людзей, якіх звычайна называюць цвілымі або сметанковымі.Колас.
2. Які патыхае цвіллю. Цвілы пах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
це́рпкі, ‑ая, ‑ае.
Кіславата-даўкі. Церпкія ягады. Церпкае віно. □ Квас летні, церпкі, падкіслены падгарэлымі хлебнымі скарынкамі, а конаўка медная.Навуменка.Неяк адразу пацяжэлі ад церпкага крывянога соку гронкі каліны.Паслядовіч.— Прысядзь і выпі кубак, брат! Мо’ церпкай здасца гэта брага. Я сам садзіў свой вінаград, Я знаю вартасць спелых ягад.Танк./ Пра пах. Налібока, Налібока... Мімаволі шырыш вока: Цёмна ў засені прытоенай, Церпкім водарам настоенай.Кірэенка.Коля сышоў са сцежкі, наламаў вялізны букет, прыпаў да яго тварам і на поўныя грудзі ўдыхаў церпкі водар.Жычка.Церпкі водар імху казытаў у носе.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Смаро́дзіна ‘чорныя парэчкі, смародзіна’ (ТСБМ), смаро́да, смуро́да, смаро́днік, смуро́дзіна, сму́роды, смаро́дніна ‘адна ягада або куст смародзіны’ (ЛА, 1). Укр.сморо́дина ‘чорныя парэчкі’, рус.сморо́дина ‘парэчкі; чорныя парэчкі’, польск.smrodzina, smrodynik, дыял.smardlina, smarglina, чэш.smradinka, smradina, славац.smrdlenka. Параўн. таксама каш.smarʒëna ‘чорныя парэчкі’, smarglëna ‘чаромха’, н.-луж.smrod, smrodyn ‘чаромха; крушына’, серб.-харв.смрдѝка ‘крушына’, славен.smŕdež ‘тс’, балг.смрдлика ‘чаромха’, макед.смрделика ‘від ядлоўцу’. Прасл.*smorda, *smordina ‘парэчкі, чорныя парэчкі’. Да слав.*smordъ ‘моцны пах, смурод’ (гл. сморад); расліна названая так з-за моцнага паху’, аналагічна нова-в.-ням.Stinkbaum пры stinken ‘смярдзець’. Для паўднёваславянскіх моў Мяркулава (Очерки, 213 і наст.) узнаўляе форму з асновай *smord‑ у значэнні ‘расліна з моцным пахам’. Гл. таксама Праабражэнскі, 2, 338; Фасмер, 3, 691–692; Махэк₂, 561; Шустар-Шэўц, 1324; SEK, 4, 321.