цвілы, ‑ая, ‑ое.
1. Пакрыты цвіллю. Цвілы хлеб. Цвілы сыр. ▪ [Сымон] спыніўся перад старой хатай і зводдалеку бачыў, што ў ёй сцены патрухлелі і пагнілі, і стаяць мокрыя і цвілыя. Чорны. // перан. Разм. Нездаровы на выгляд, нядошлы (пра чалавека, жывёлу). З-за дрэў паказалася фурманка. Удвух сядзелі пораўні. У вясковым адзенні — тузаў лейцамі, падахвочваючы бегчы.. цвілую каняжыну. Крапіва. Пад вачамі ў Санькі сіне, нос выцягнуўся і завастрыўся, а сам ён, як кажа мая бабка, вельмі ж цвілы. Сяркоў. Дзяк належаў да тыпу людзей, якіх звычайна называюць цвілымі або сметанковымі. Колас.
2. Які патыхае цвіллю. Цвілы пах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)