ціка́ віцца , ‑каўлюся, ‑кавішся, ‑кавіцца; незак. , кім-чым .
1. Імкнуцца атрымаць звесткі аб кім‑, чым‑н., даведацца пра каго‑, што‑н. Цэнтральны штаб партызанскага руху вельмі цікавіўся справамі ў акупіраваным Мінску. Карпаў .
2. Разм. Захапляцца кім‑, чым‑н., імкнуцца да каго‑, чаго‑н. Цікавіцца тэатрам. □ Дзяўчатамі .. [Адам] не цікавіўся. Усе яны здаваліся яму на адзін твар. Чарнышэвіч .
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завалі́ цца , -валю́ ся, -ва́ лішся, -ва́ ліцца; зак.
1. Упасці за што-н.
Капялюш заваліўся за шафу.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв. ). Абваліцца, абрушыцца.
Калодзеж заваліўся.
3. Упасці, не ўстаяўшы на нагах.
Паслізнуцца і з.
4. Улегчыся, залегчы (разм. ).
З. спаць.
5. Бесцырымонна зайсці, заявіцца куды-н. ; уваліцца (разм. ).
У хату заваліліся няпрошаныя госці.
6. чым . Атрымаць або мець з лішкам (разм. ).
З. ўраджаем бульбы.
Садавіны там — хоць заваліся.
|| незак. зава́ львацца , -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́ купіць , -плю, -піш, -піць; -плены; зак.
1. каго-што . Вызваліць, атрымаць назад за грошы.
В. палоннага.
В. закладзеную рэч.
2. перан. , што . Заслужыць дараванне.
В. сваю віну чым-н.
|| незак. выкупля́ ць , -я́ ю, -я́ еш, -я́ е і выку́ пліваць , -аю, -аеш, -ае.
|| звар. вы́ купіцца , -плюся, -пішся, -піцца; незак. выкупля́ цца , -я́ юся, -я́ ешся, -я́ ецца і выку́ плівацца , -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. вы́ куп , -у, м. (да 1 знач. ) і выкупле́ нне , -я, н. (да 2 знач. ); прым. выкупны́ , -а́ я, -о́ е (да 1 знач. ).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́ ціснуць , -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак. , што.
1. Ціскам дастаць або, ціскаючы, выпусціць вадкасць з чаго-н.
В. сок з лімона.
В. слёзы (перан. : вымушана заплакаць; разм. ). Слова не выціснеш з каго-н. (перан. : не прымусіш слова сказаць; разм. ).
2. Ціскам выламаць.
В. шыбу.
3. перан. З цяжкасцю атрымаць што-н.
В. з гаспадаркі ўсё.
4. Тое, што і выцесніць .
5. Зрабіць пры дапамозе ціснення.
В. надпіс залатымі літарамі.
|| незак. выціска́ ць , -а́ ю, -а́ еш, -а́ е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
праляжа́ ць , -жу́ , -жы́ ш, -жы́ ць; -жы́ м, -лежыце́ , -жа́ ць; -жы́ і прале́ жаць , -жу, -жыш, -жыць; -ле́ ж; зак.
1. Прабыць які-н. час лежачы.
П. увесь дзень у ложку.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв. ). Прабыць які-н. час у адным і тым жа становішчы, без руху, без выкарыстання.
Рукапіс праляжаў (пралежаў) паўгода ў выдавецтве.
3. што . Атрымаць пролежні на якой-н. частцы цела ад доўгага ляжання (разм. ).
П. бакі.
|| незак. прале́ жваць , -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пазна́ ць , -а́ ю, -а́ еш, -а́ е; -а́ ны; зак.
1. каго-што . Прызнаць у кім-, чым-н. знаёмага, знаёмае.
Пакой быў такі чысты, што яго нельга было п.
2. Тое, што і апазнаць .
3. каго-што . Зразумець, набыць веды пра што-н. , атрымаць сапраўднае ўяўленне пра каго-, што-н. (кніжн. ).
П. тайны Сусвету.
П. народнае жыццё.
4. што . Зведаць, перажыць (кніжн. ).
П. гора.
|| незак. пазнава́ ць , -наю́ , -нае́ ш, -нае́ ; -наём, -наяце́ , -наю́ ць.
|| наз. пазна́ нне , -я, н. (да 3 знач. ).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ліст ², -а́ , М -сце́ , мн. -ы́ , -о́ ў, м.
1. Тонкі плоскі кусок якога-н. матэрыялу.
Л. бляхі.
Л. паперы.
2. Пісьмо.
Атрымаць л.
3. Дакумент, якім што-н. пацвярджаецца або загадваецца (спец. ).
○
Выканаўчы ліст — дакумент на права спагнання паводле рашэння суда.
Ты́ тульны ліст — старонка ў пачатку кнігі, дысертацыі і пад. , дзе надрукавана яе назва.
◊
З ліста (іграць, чытаць) — адразу, без папярэдняй падрыхтоўкі.
|| памянш. лісто́ к , -тка́ , мн. -ткі́ ; -тко́ ў, м. (да 1 і 2 знач. ).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уда́ рыцца , -руся, -рышся, -рыцца; зак.
1. аб каго-што і чым . Наткнуўшыся ці сутыкнуўшыся, атрымаць удар (у 1 знач. ).
У. аб шула.
У. галавой.
2. у што і аб што . У час імклівага руху наскочыць на што-н. , сутыкнуцца з чым-н.
Човен ударыўся ў бераг.
3. перан. , у што . Пачаць займацца чым-н. з захапленнем, імкненнем; прыйсці ў які-н. стан.
У. ў навуку.
У. ў слёзы.
|| незак. удара́ цца , -а́ юся, -а́ ешся, -а́ ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
wé ghaben * аддз. vt разм.
1) атрыма́ ць , даста́ віць;
é ine Ó hrfeige ~ атрыма́ ць апляву́ ху
2) разуме́ ць, ке́ міць
3):
j-n ~ wó llen жада́ ць змяшчэ́ ння [устаране́ ння] каго́ -н. ;
◊
der hat á ber é inen weg! ну і п’я́ ны ж ён!; ён не ў сваі́ м ро́ зуме!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
verhé lfen * vi (j-m zu D ) дапамага́ ць, садзе́ йнічаць (каму-н. , чаму-н. );
zum Sieg ~ дапамагчы́ атрыма́ ць перамо́ гу
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)