нажыць, ‑жыву, ‑жывеш, ‑жыве; ‑жывём, ‑жывяце; зак.

1. што і чаго. Набыць паступова, назапасіць. — Якая там гаспадарка, — махнуў рукою Тарэнта. — Мусіць, ніколі ўжо яе не нажыву. Галавач. — Мілы браце! У чужой хаце Не нажыць табе багацця. Колас. // Набыць, купіць што‑н. Надзейны я нажыў карэц, Заўсёды п’ю ім квас. Непачаловіч.

2. каго-што і каго-чаго. Атрымаць, набыць (звычайна што‑н. непрыемнае, непажаданае). Нажыць гора. Нажыць сораму. Нажыць ворага. ▪ Мы ў зямлянках Чэрствы хлеб жавалі, Рэўматызмы Дружна нажывалі. Панчанка.

3. Разм. Пражыць нейкі час (звычайна нядоўгі). У гасцях доўга не нажывеш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)