Вымо́ва ’заўвага, якая з’яўляецца пакараннем за правіннасць’ (БРС, КЭС, лаг.); ’вымаўленне’ (Нас., Касп.); ’умоўленая рэч звыш платы’ (Нас.). Крукоўскі (Уплыў, 119) лічыць слова калькай рус. вы́говор, але хутчэй гэта запазычанне з польск. wymowa ’вымаўленне’, якое пад уплывам рус. слова пашырыла свае значэнні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́слыж ’рыба верхаводка’ (гарадоў, Нар. лекс.). Магчыма, звязана з на́стлыш ’вада пад снегам’ (Касп.), якое можна зразумець і як ’ верхаводка ’вада паверх лёду’ (хутчэй за ўсё ад насцілиць ’накрываць, пакрываць’); іншая версія — ад сліж ’назва невялікай рыбкі, што плавае па паверхні вады’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маёр ’афіцэрскае званне ў арміі, міліцыі, вышэйшае за капітана’ і ’асоба, якая яго носіць’ (ТСБМ), ст.-польск. майоръ ’начальнік’, ’кіраўнік’ (1711 г.). Запазычана з польск. major < ням. Major < ісп. mayor, якое з лац. maior ’большы, старэйшы’ (Булыка, Запазыч., 195; Голуб-Ліер, 299).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набарк ’напавер’ (Сцяшк. Сл.). Хутчэй за ўсё ад польск. na borg ’у крэдыт’ (сярэдневяковае na borg służyć — пры несвоечасовай выплаце грошай, гл. Брукнер, 36), параўн. nabór g ’крэдытаванне’ (Варш. сл.), borgować ’пазычаць’, што ў сваю чаргу з ням. borgen ’тс’. Гл. борг.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нажоўка ’невялікая пілка’, Пяткевіч тлумачыць па-польску ’piłka t. zw. złodziejska’ (Пятк.), рус. ножо́вка ’тс’. Да нож, нажовы ’які мае адносіны да нажа’, хутчэй за ўсё ў выніку семантычнай кандэнсацыі атрыбутыўнага спалучэння тыпу нажовая пі́лка, параўн. тураўск. ножо́ва ха́тка ’похва для нажа’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́свіць ’наглядаць на пашы за жывёлай, птушкай, пасці’ (ТСБМ, Др.-Падб., Мал., Яруш., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), пасвіцца ’карміцца’ (Яруш., Касп.). Праз формы пастаіць ’пасвіць’, ’сцерагчы’, ’цешыць вока’, паствіцца ’пасвіцца ў полі’ (Нас.) узыходзяць да прасл. pas‑tva > naCTea (гл.) ’пасьба’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пру́шчына ’прасціннае палатно’ (пух., Сл. ПЗБ), ’белы паркаль’ (стаўб., Жыв. сл.; З нар. сл.; навагр., Нар. словатв.), ’белы матэрыял на сарочкі’ (Сцяшк. Сл.), prúščyna ’белае палатно, танчэйшае за кужаль’ (Варл.). Утварэнне ад прыметніка просты з суф. ‑j‑іна: *prostjina < *prostъ. Гл. прошчына.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысво́іць ’зрабіць сваёй уласнасцю што-небудзь чужое’ (ТСБМ), прысво́іцца ’асвойтацца, прывыкнуць’ (ТС), прысво́йчыць ’прыручыць; прысвоіць’ (Шат.). Рус. присво́ить ’прысвоіць’, укр. присвоїти ’прысвоіць; прыняць у сваю кампанію, у сваё кола, прызнаць за свайго’, польск. przyswoić ’прысвоіць’, чэш. přisvojiti, славац. prisvojiť. Гл. асво́іць, свой.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́рын (pùryn) ’малочніца, хвароба немаўлят (soer)’ (слонім., Машынскі, Atlas), іншыя назвы хутчэй за ўсё ўзніклі пад уплывам народнай этымалогіі: kuryny (баран., там жа), kurynny mołočaj (івац., там жа), параўн. польск. дыял. prym, prymka ’тс’. Няясна, магчыма, звязана з літ. pùrinti ’рабіць рыхлым’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пустадэ́ліна ’пусты, недалёкі чалавек, пустамалот’: пірьстань тьбаліць, пустадэліна (міёр., Нар. словатв.). Зыходны дзеяслоў *пустадэліць ад пусты (гл.) і *дэліць няяснага паходжання, магчыма, экспрэсіўны варыянт ад дыял. дзелаць, дзела, параўн. рус. дыял. пустым делом ’хутка’, с пустого діла ’з-за дробязей, без прычыны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)