Платы́ ’перагародка на рацэ, яз’ (лях., Сл. ПЗБ). Мн. л. ад плот (гл.). Аналагічна рус. дыял. плоть ’плаціна, гаць’ ад плот і суф. ‑ь з адцягненым значэннем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́пур ’крывасмок’ (Шн. 2), рус. смал. попуря ’мярцвяк, які з’яўляецца да жывых і мучыць іх’ (Шн. 2). Няясна. Фанетыка не дазваляе звязаць з вупыр, ву́пар ’тс’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Праго́ны 1 ’слупкі, якія ставяцца на бэлькі’ (Сцяшк. Сл.), прагоны ’падоўжаныя тоўстыя бярвёны, на якое насцілаюць мост’ (лун., Шатал.). Рус. прагон ’ляжачая частка рыштаванняў’. Да прагнаць < гнаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прадме́сце ’пасёлак, размешчаны непадалёку ад горада, але за яго межамі’, ’ускраіна горада’ (ТСБМ). Як і рус. предме́стье ’тс’, з польск. przedmieście ’прадмесце’ ад miasto ’горад’. Гл. места.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прадрака́ць ’наперад прадказываць тое, што будзе’ (ТСБМ), прадрачэ́ння ’прадраканне’ (Бяльк.). Праз рус. предрекать (Крукоўскі, Уплыў, 56) з ц.-слав. прѣдъречи, предречи ’прадракці’ да прасл. *rekti, rekǫ ’гаварыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пра́льнік ’пранік’ (маг., Крачк.; лун., Шатал.), ’качалка (з зубамі) для бялізны’ (жытк., Мат. Гом.). Рус., укр. пральник, польск. pralnik ’тс’. Да праць (Фасмер, 3, 353). Параўн. пранік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Прасцяком, просцяко́м ’напрасткі’ (ТС). Укр. простяко́м ’тс’. Тв. скл. ад *прасцяк < просты ’прамы (пра дарогу)’. Параўн. рус. дыял. про́сто і про́стец ’прамая дарога, напрасткі’. Гл. яшчэ прастава́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыко́мкаць экспр. ’пазабіваць’ (брасл., Сл. ПЗБ). Да ко́мкаць ’камячыць’, якое ад ко́м (гл.) з экспрэсіўным пераносам значэння ’збіць у камяк’. Параўн. рус. смал. прико́мкать ’завалодаць чужым, прысвоіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыпла́нак ’дадатак да прысядзібнага ўчастка, які размешчаны воддаль’ (Ян.). Укр. плано́к ’участак зямлі ў шэсць дзесяцін’. Да план ’сядзіба, участак’. Параўн. рус. планировать ’межаваць зямлю па плану’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыпра́дак ’нітка, якая парвалася пры прадзенні і якую прыпралі зноў’ (рас., Шатал.). Рус. наўг. припря́дки ’месца злучэння парванай ніткі ў пражы, брак’. Да прыпра́сці, прыпраду́ < пра́сці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)