Прыпла́нак ’дадатак да прысядзібнага ўчастка, які размешчаны воддаль’ (Ян.). Укр. плано́к ’участак зямлі ў шэсць дзесяцін’. Да план ’сядзіба, участак’. Параўн. рус. планировать ’межаваць зямлю па плану’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)