Сцягну́ць ’зняць, звалачы, украсці’, ’сціснуць, скурчыць, злучыць, змацаваць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Варл., Сл. ПЗБ, Бяльк.), сцяга́ць, сця́гваць ’знімаць, красці’, ’сціскаць, злучаць’ (Ласт., Некр. і Байк., Янк. 2), сцягці́ ’сцягнуць’ (Сл. ПЗБ), сцягну́цца ’збегчыся, ссесціся (пра тканіну)’ (Сл. ПЗБ), ’паказацца доўгім’ (Ян.), сцяну́цца ’крануцца’ (люб., Жыв. НС), сцегціса ’здоўжыцца’ (ТС), сцягацца ’сцягвацца’ (Сл. ПЗБ), ’схадзіць’ (Варл.), ’цягнуцца доўга’ (Мат. Гом.), сце́гацца ’здоўжвацца, скарачацца’ (ТС), ’змучыцца, змардавацца’ (Растарг.), ’праходзіць марудна, доўга (пра час)’ (ПСл), сця́гвацца ’перасяляцца’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. стѧгнутисѧ ’перасяліцца, перабрацца’ (Альтбаўэр). Параўн. укр. дыял. стега́цца ’надакучаць, надаядаць’. Да цягнуцца, цягнуць (гл.); меркаванні пра сувязь палескага дзеяслова са значэннем ’надаядаць, надакучаць’ з цяжкі, туга (ЕСУМ, 5, 405) беспадстаўныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́нкаць ‘абы-як, няўмела іграць на якім-небудзь музычным інструменце’ (ТСБМ, Юрч. Сін., Аляхн.), ‘часта ступаць дробнымі крокамі’ (Скарбы), ‘гаварыць абы-што, хлусіць’ (Мат. Гом.), тры́нькаць ‘гультайнічаць’, ‘балбатаць’ (Клундук), трэ́нькаць ‘брынкаць’ (ТСБМ), ‘пазваньваць (пра тэлефон)’ (Ян.), трэнь‑брэнь — гукаперайманне гучання шчыпковых музычных інструментаў (ТСБМ). Параўн. рус. вяцк. тре́нькать ‘брынкаць, ціха наігрываць, балбатаць’, «звонкі» варыянт у чэш. drnkat, brnkat < drnk, brnkпра выражэнне бразгатлівых гукаў. Гукаперайманне (Фасмер, 4, 98; Махэк₂, 128). Сюды ж з ускладненай асновай трэндыка́ты ‘трэнькаць, перадаваць голасам музыку, напяваць рэчытатывам’ (пін., Нар. лекс.), трынды́каць ‘гаварыць абы-што (пра жанчын-пляткарак)’ (ТС), трынча́ць ‘гаварыць, балбатаць’ (круп., Сл. ПЗБ), тры́каті ‘трэнькаць, брынькаць’ (Вруб.) са спрашчэннем спалучэння гукаў, успрынятага як назалізаваны галосны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засме́ціць, ‑смечу, ‑смеціш, ‑смеціць; зак., што.

Запоўніць, забрудзіць смеццем. Засмеціць двор. Засмеціць падлогу. // Вырасшы ў вялікай колькасці, заглушыць іншыя расліны (пра пустазелле). Пустазелле засмеціла пасевы. // Сапсаваць непатрэбнымі прымесямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звастры́ць, звастру, звострыш, звострыць; зак., што.

1. Зняць няроўнасць або верхні слой якой‑н. паверхні тачыльным інструментам. Звастрыць шчарбіну на нажы.

2. Вострачы, зрабіць тонкім, вузкім (пра лязо).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здзеравяне́ць і здзервяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць цвёрдым, як дрэва. Быльнік засох і здзеравянеў. // Здранцвець, анямець (пра часткі цела). У Васіля хутка забалела спіна, здзервянелі рукі. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здо́бны, ‑ая, ‑ае.

Прыгатаваны на малацэ, масле, яйцах і пад. (пра цеста і вырабы з яго). Здобная булка. □ У хаце было душна і прыемна пахла здобным цветам. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зме́рці, самрэ; самром, самраце; пр. змёр, змерла і змёрла; зак.

Разм. Памерці (пра ўсіх, многіх). Бацькі .. [хлопца] ў вайну ўцяклі недзе з-за Вільні сюды і тут змерлі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зо́лкі, ‑ая, ‑ае.

Сыры, пранізліва халодны (пра надвор’е, дождж, вецер). Золкі вецер. □ Зверху сыпалася імжа, як увосень. Халодная, золкая. Пташнікаў. Халодная золкая пагода не спрыяла бадзёраму настрою. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зажму́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Зажмурыць свае вочы, прыкрыць іх павекамі. Казік сціснуўся ў камячок і зажмурыўся ад страху. Чарнышэвіч. // Прыкрыцца павекамі (пра вочы). Вочы зажмурыліся ад сонца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запру́дзіцца, ‑дзіцца; зак.

Разм. Запоўніцца, перапоўніцца кім‑, чым‑н. (пра якую‑н. прастору). Вуліцы запрудзіліся людзьмі. □ Зноў паляцелі бомбы на фашысцкую тэхніку.., уся дарога запрудзілася падбітымі машынамі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)